Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Лінкі ўнівэрсальнага доступу

пачакайце
Асьцярожна! Гэтае фота можа шакаваць і выклікаць стрэс.

Print Options:

Спасылка скапіявалася
site logosite logo
Папярэдняя старонкаНаступная старонка
Гарачыя навіны!

    «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома

    абноўлена

    Затрыманьне параненага мужчыны ў Асіповічах, сакавік 2022
    Затрыманьне параненага мужчыны ў Асіповічах, сакавік 2022
     
    «Стралялі на паражэньне». Сілавікі паранілі і затрымалі некалькі «рэйкавых партызанаў». Што пра іх вядома

    МУС Беларусі паведаміў, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРу затрымалі трох жыхароў Бабруйску 27 і 28 гадоў, якія нібыта маюць дачыненьне да зьнішчэньня дзьвюх рэлейных шафаў сыгнальнай устаноўкі пад Асіповічамі.

    МУС паведаміла пра затрыманьне ў ноч на 30 сакавіка траіх жыхароў Бабруйска (паводле тэлеграм-канала «Суполка чыгуначнікаў Беларусі», гаворка ідзе праЯўгена Мінкевіча,Дзьмітрыя Клімава іЎладзімера Аўрамцава), якія, як заяўлена, датычныя да зьнішчэньня 28 сакавіка рэлейных шафаў сыгнальнай устаноўкі пад Асіповічамі (Магілёўская вобласьць).

    У міністэрстве заявілі, што падчас затрыманьня яны «аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі ўцячы», з-за чаго па іх адкрылі агонь на паражэньне. Адзін чалавек «паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе», іншым «аказаная мэддапамога на месцы», заявілі ў МУС.

    Тэлеграм-канал чыгуначнікаў@belzhd_live піша, што пасьля затрыманьня людзі, якія не чынілі супраціву, былі мэтанакіравана расстраляныя ў каленныя суставы.

    Паводле слоў Казакевіча, яны «даюць прызнальныя паказаньні», у тым ліку «пра сваіх куратараў з ByPol». «Што важна, матыў зьдзяйсьненьня злачынства карысьлівы. За акцыю яны атрымалі суму ў эквіваленце адной тысячы даляраў ЗША», — сьцьвярджае міліцэйскі чыноўнік

    Спаленае рэле на чыгунцы ў Асіповічах
    Спаленае рэле на чыгунцы ў Асіповічах

    «Наша ніва» даведалася дэталі пра трох затрыманых бабруйчанаў

    28-гадовыЯўген Мінкевіч вучыўся ў бабруйскай школе алімпійскага рэзэрву, пасьля завочна скончыў Мазырскі пэдуніверсітэт імя Шамякіна, факультэт фізычнай культуры.

    Зусім нядаўна Мінкевіча шукалі з дапамогай пошукавага атрада «Фэнікс» — арыенціроўкі з’явіліся ў мяцовых пабліках. Паведамлялася, што хлопец кудысьці паехаў на сваім аўто, уначы з 30 на 31 сакавіка і перастаў выходзіць на сувязь.

    Яўген працаваў санітарам на хуткай, пасьля кіроўцам. Жанаты, мае малое дзіця. «Наша Ніва» зьвязалася з жонкай Яўгена, але яна катэгарычна адмовілася ад камэнтароў. Іншыя сваякі таксама не адказваюць.

    Уладзімеру Аўрамцаву 27 гадоў. Ён таксама зьвязаны са спортам — займаўся грэка-рымскай барацьбой, грэплінгам. Працаваў трэнэрам, настаўнікам фізычнай культуры. «Наша Ніва» зьвязалася з бацькам Уладзімера, ён раздражнёна адмовіўся ад камэнтароў. Цікава, што Аляксандр Аўрамцаў, бацька хлопца — былы сябар мясцовага казачага конна-спартовага клуба. Раней Аляксандр Аўрамцаў працаваў у міліцыі, у аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

    Дзьмітры Клімаў, трэці з затрыманых мужчын, працаваў у сэрвісе таксі, быў рэгіянальным прадстаўніком у Бабруйску. Яму 28 гадоў. Ён былы міліцыянт, працаваў у Калінкавіцкім аддзеле дэпартамэнта аховы. Пасьля сышоў у таксісты. Клімаў і Мінкевіч нейкі час працавалі ў адной транспартнай кампаніі. Клімаў жанаты, мае малое дзіця.

    Яшчэ аднаго чалавека чалавека затрымалі ў Барысаўскім раёне, цяжка паранілі пры затрыманьні

    Прадстаўнік МУС таксама паведаміў, што1 красавікапры сілавой падтрымцы спэцпадраздзяленьня «Алмаз» затрыманы «падазраваны ў аналягічным злачынстве, зьдзейсьненым у ноч на 25 сакавіка ў Барысаўскім раёне».

    «Яго злоў стаў магчымы шмат у чым дзякуючы неабыякавым грамадзянам, якія паведамілі ў міліцыю пра падазроны аўтамабіль, які стаяў на працягу некалькіх гадзін непадалёк ад месца зьдзяйсьненьня злачынства, — сказаў Казакевіч. — Тэрарыстам аказаўся 40-гадовы жыхар Мінскага раёна, раней судзімы за забойства з асаблівай жорсткасьцю. Пры затрыманьні ён таксама аказаў актыўны супраціў, прыменена зброя на паражэньне.Злачынца цяжка паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе».

    Паводле яго слоў, падчас вобшуку ў доме і аўтамабілі затрыманага «выяўлена і канфіскавана некалькі адзінак зброі, радыёстанцыі, бінокль, ноўтбук, тэлефоны». Казакевіч сьцьвярджае, што «матывам стала карысьць».

    «У нас ёсьць дакладная апэратыўная інфармацыя пра тых, хто мае намер зьдзейсьніць тэракты на аб’ектах чыгуначнага транспарту. У бліжэйшы час яны будуць затрыманыя аналягічным чынамі», — заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў. Ён прыгразіў выкарыстоўваць зброю пры спробе паўтарыць падобныя дывэрсіі.

    3 сакавіка генэральны пракурор БеларусіАндрэй Швед адкрыў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму, зьдзейсьнены арганізаванай групай) на падставе матэрыялаў Сьледчага камітэта «аб злачынствах супраць бясьпекі руху і эксплуатацыі транспарту».

    Прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі суполкі «Кібэрпартызаны» і ByPol раней заявілі пра пашкоджаньні чыгуначнай інфраструктуры, нанесеныя дзякуючы кібэратакам і фізычнаму пранікненьню. Паводле іх інфармацыі, з-за гэтых дзеяньняў адбыліся значныя збоі.

    2 сакавіка МУС часткова пацьвердзіла гэтую інфармацыю, паведаміўшы пра фіксацыю некалькіх фактаў «зьнішчэньня сыгнальнага абсталяваньня, блякаваньня чыгуначных шляхоў». Інфармацыя пра пашкоджаньні элемэнтаў чыгуначнай інфраструктуры да гэтага часу пэрыядычна зьяўляецца.

    Дзеяньні зьвязаныя са спробамі перашкодзіць руху па тэрыторыі Беларусі расейскіх войскаў, задзейнічаных у вайне супраць Украіны.

      Самае папулярнае

      1

      Галіна Пазьняк расказала, ці «цяжка быць жонкай Зянона Пазьняка» і як яны вырашаюць канфлікты

      2

      «Заплацілі 6700 эўра за стаянку». Што адбываецца зь літоўскімі фурамі ў Беларусі

      3

      Як улады караюць удзельнікаў пратэстаў 2020 году пасьля сканчэньня тэрміну даўніны

      4

      Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Лукашэнкі? Адказвае палітоляг Андрэй Казакевіч

      5

      «З маладых самбістаў рабілі літару Z». Гісторыя чэмпіёна сьвету ў самба зь Беларусі, які адкрыў свой клюб у Польшчы

      XS
      SM
      MD
      LG

      [8]ページ先頭

      ©2009-2025 Movatter.jp