верхняя, звычайна саламяная, частка будынка, якая пакрывае яго і засцерагае ад атмасферных з'яў.◆А збоку, ў полі, недалёка, Стаяўпрыгрэбнік адзінока, Пахілкам, горкім сіратою, Удол упёршысястрахоюЯкуб Колас,Новая Зямля
◆Сіняе неба ветліва атульвала старыястрэхі смагінскіх будынкаў. Гартны
◆Над маўклівым млыном, над сціхшай вадой, надстрэхамі дзвюх лазовіцкіх хат, над дрэвамі, кустамі і лугамі абапал Быстранкі — над усім узвышалася ціхае зорнае неба. Брыль
◆Бусел, стораж хаціны, склаў гняздо настрасе. Дубоўка
◆З-за высокай разгацістай елкі выглядаестраха хлява і калодзежны журавель. Александровіч
ніжні, звісаючы край гэтай часткі будынка.◆Праціснуўшыся, Аня зачыніла хлеў,хвіліну пастаяла ў ценю падстрахою. Мележ
◆Я зайшоў на двор крайняй хаты і стаў падстраху. Вольскі
у вобразным ужыванні◆А лес, як добры той знаёмы. Стаіць збялелы, нерухомы Абапал рэчачкі сцяною, Над ёю сплёўшысястрахою. Колас
пра дом, жыллё, прытулак◆Што можа быць горш, калі ў дзіцяці нямастрахі над галавой. Чорны