ZBL-08 | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | |
Вытворца | China North Industries Group Corporation Limited[d] |
![]() |
ZBL-08 — сямейства колавых баявых браніраваных машын, распрацаваных і вырабляюцца кітайскай кампаніяйNorinco[1]. На ўзбраенніНВАК з 2009 года. Экспартная версіяББМ прапануецца пад назвайVN1[2].
Агляд механіку-кіроўцу забяспечваюць тры прыбора назірання. За кіроўцам размешчана месца камандзіра машыны. У цэнтры корпуса знаходзіцца баявое аддзяленне з вежай кругавога кручэння. Кармавую частку корпуса займае дэсантнае аддзяленне, якое змяшчае ў залежнасці ад мадыфікацыі ад 6 да 10 салдат[3]. Пасадка і высадка экіпажа адбываецца праз люкі ў даху. Пасадка і высадка дэсанту ажыццяўляецца праз кармавыя дзверы[1].
У пярэдняй частцы зварнога бранявога корпуса знаходзіцца аддзяленне кіравання з месцам механіка-кіроўцы, справа ад яго — маторна-трансмісійнае аддзяленне з дызельным рухавікомDeutz BF6M1015C магутнасцю 440 к. с.[4]
Серыйны варыянтБМП ZBL-08 для НВАК абсталёўваецца вежай з 30-мм аўтаматычнай гарматай2А72 і кулямётам калібра 7,62-мм. Па бартах вежы ўсталёўваюцца СТРКHJ-73. На лабавым лісце вежы ўстаноўлены блокі дымавых гранатамётаў.
Сталёвы корпус мае супрацькульную (7,62-мм) абарону па баках і ззаду, лабавая браня абараняе ад бранябойных куль калібра 12,7-мм.
ZBL-09 развівае да 100 км/г на шашы і здольны фарсіраваць водныя перашкоды на плаву з хуткасцю да 8 км/г з дапамогай двух вінтоў.