Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

YouTube

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
YouTube
Выява лагатыпа
Тыпвідэастрымінгавы сэрвіс[d], відэасэрвіс, user-generated content platform[d], Інтэрнэт-супольнасць[d] і live streaming service[d]
Заснаванне14 лютага 2005[1]
ЗаснавальнікіSteve Chen[d][2], Jawed Karim[d][2] і Chad Hurley[d][2]
Краіна
Адрас
Галінаінтэрнет-галіна[d] і відэасэрвіс
Прадукцыявідэасэрвіс, струменевае мультымедыя[d], YouTube Kids[d], YouTube Music, YouTube Premium[d], YouTube Shorts[d] і YouTube TV[d]
Абарот
  • 31,5 млрд $ (2023)
ДэвізBroadcast Yourself
Сайтyoutube.com(англ.)

YouTube («Юцюб», назва абыгрывае жаргоннае англійскаеboob tube — «тэлік») — міжнароднысэрвісхостынгувідэаматэрыялаў. Карыстальнікі могуць дадаваць, праглядаць і каменціраваць відэазапісы. Дзякуючы прастаце і зручнасці выкарыстання, YouTube стаў адным з найпапулярнейшых месцаў для размяшчэння відэафайлаў. На сайце прадстаўлены як прафесійна знятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючывідэаблогі. У асобны раздзел вылучаюць праходжанні гульняў івідэаблогінг.

Магчымасці

[правіць |правіць зыходнік]

Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментарыі, ацэньваць чужыя каментарыі, дадаваць анатацыі і цітры да відэа, выстаўляць рэйтынг прагледжаным відэа, калі аўтар пакінуў такую магчымасць. Чалавек, што запампаваў відэа, можа забараніць «убудаванне» (embedding) свайго відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Таксама можна пераўтварыць сваё відэа з2D у3D.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Кампанія заснавана ў лютым 2005 г. трыма экс-супрацоўнікамі фірмыPayPal у горадзеСан-Бруна (штатКаліфорнія). У якасці базы праекту была выкарыстана тэхналогіяFlash Video, якая захоўвае прымальную якасць відэафайла пры параўнальна малым аб’ёме. Праект аказаўся паспяховым, і восенню 2006 г. кампанію купіўGoogle за 1,65 млрд долараў. Першы ролік быў размешчаны на Youtube 23 красавіка 2005 года і складаў усяго 20 секунд. Яго аўтар, Джавед Карым, распавядаў пра свой візіт у заапарк.

У 2008 годзе відэахостынг быў крыху зменены, а ў 2009 годзе цалкам перапрацаваў свой дызайн. Была дапрацавана колеравая схема, ролікі сталі прайгравацца не на белым, а на чорным фоне. Акрамя таго быў нязначна дапрацаваны лагатып, змяніўся колер, палепшыліся кнопкі, была павялічана колькасць інструментаў, якія дазвалялі персаналізоўваць сваю старонку.

У 2012 годзе інтэрфейс Youtube быў зноў перапрацаваны. Пазней дызайн і інтэрфейс працягвалі дапрацоўваць, але змены былі не такімі адметнымі.

Скрыншот сайта YouTube

Камерцыйны прыбытак

[правіць |правіць зыходнік]

Першапачаткова праект быў некамерцыйны, і яго стваральнікі не планавалі атрымліваць з яго прыбытак. Першая рэклама з’явілася на сайце з жартоўным каментарыям Чада Херлі, дзе ён тлумачыў, што быў вымушаны пагадзіцца на гэта з-за ўласных фінансавых праблем. Пры гэтым ужо на той момант штодзённая наведвальнасць сайта складала 9 млн карыстальнікаў, а колькасць запампаваных файлаў складала каля 30 млн. Па меры павелічэння файласховішча расла і колькасць канфліктаў з праваўладальнікамі, чыя інтэлектуальная маёмасць трапляла ў свабодны доступ без іх згоды. Першым значным пагадненнем стала дамова з кампаніяйWarner Music Group, якая адкрыла бясплатны доступ да свайго каталога музыкі ўсім карыстальнікам відэахостынгу. З часам многія кампаніі даведаліся пра магчымасці, якія дае YouTube і перагледзелі свае прынцыпы адноснакапірайту. Яны сталі размяшчаць на рэсурсе відэакліпы і трэйлеры фільмаў, а таксама «вірусныя» ролікі, якія азнаямляюць аўдыторыю з рознымі брэндамі і фарміруюць яе лаяльнасць. Прыбыткі ўладальнікаў YouTube ад размяшчэння рэкламы істотна выраслі. Па розных ацэнках, кожная 1000 праглядаў аплачваецца рэкламадаўцам сумай ад 20 долараў.

YouTube у медыясвеце

[правіць |правіць зыходнік]

YouTube стаў настолькі значнай з’явай у медыясвеце, што з ім вымушана лічыцца і тэлебачанне. Шматлікія медыякампаніі ствараюць афіцыйныя акаунты на YouTube, распаўсюджваюць сваю прадукцыю праз сэрвіс. Ролікі, якія маюць статусам мема, нярэдка трапляюць у рэпартажы навін. Некаторыя карыстальнікі YouTube сталі знакамітасцямі, чыя слава перасягнула рамкі сеціва і ўплыла на іх лёс.

Аналагі

[правіць |правіць зыходнік]

Цікавыя факты

[правіць |правіць зыходнік]
  • YouTube амаль цалкам напісаны на мове праграмаванняPython[3].
  • На YouTube можна пагуляць у гульню «Вужык»[4]
  • Самае першае відэа — «Me at the zoo»
  • 21 снежня 2012 г. упершыню ў гісторыі YouTube і сеціва колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп паўднёва-карэйскага выканаўцыPSY на песню «Gangnam Style»[5] (відэа).

Папулярныя мемы

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. https://www.formacionavanzadaeuropea.com/post/la-historia-de-youtube-desde-sus-humildes-comienzos-hasta-la-gigantesca-plataforma-de-video
  2. абвhttp://usatoday30.usatoday.com/tech/news/techinnovations/2005-11-21-video-websites_x.htm — 2005.Праверана 28 верасня 2016.
  3. MSI being downloaded 10x morethan all other files?!
  4. Хабрахабр: В YouTube нашли пасхальное яйцо
  5. «Gangnam Style» пабіў рэкорд: больш за 1 млрд праглядаўАрхівавана 23 ліпеня 2014.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Google Inc.
  • Старшыня савета дырэктараў:Эрык Шміт
  • Дырэктар, прэзідэнт па тэхналогіях і сузаснавальнік:Сяргей Брын
  • Галоўны выканаўчы дырэктар і сузаснавальнік:Лары Пэйдж
Рэклама
Камунікацыі
ПЗ
Платформы
Прылады, якія
распрацоўваюцца
Публікацыя
Пошук (PageRank,
дапаможнікі)
Тэматычныя праекты
Гл. таксама
  • Гадавы прыбытак: US$16,59 млрд (56 %FY 2007)
  • Супрацоўнікі: 24 400 (31 снежня 2010)
  • Біржавытыкер: (NASDAQ:GOOG)
  • Дэвіз:Don't be evil
  • Вэб-сайт:google.com
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=YouTube&oldid=5030319"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp