Yahoo! (вымаўляецца якЯху!) —амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці (5,88 %) у свеце пошукавай сістэмай і прадстаўляе шэраг сэрвісаў, аб’яднаных інтэрнэт-парталам Yahoo! Directory; партал уключае ў сябе папулярны сэрвіс электроннай пошты Yahoo! Mail, адзін з найстарэйшых і найбольш папулярных уІнтэрнэце. У2004 годзе была запушчана новая версія паштовага інтэрфейсу, заснаваная на AJAX.
Па статыстыцы Alexa Internet, у лютым-красавіку 2012 г. Yahoo! — чацвёрты вэб-сайт паводле колькасці наведвальнікаў уІнтэрнэце. 28 % ад гэтага складае наведванне толькі адной інтэрнэт-старонкі сярод многіх.
Кампанія Yahoo! была заснавана аспірантаміСтэнфардскага ўніверсітэта Дэвідам Файла (анг.David Filo) і Джэры Янгам (анг.Jerry Yang) у студзені 1994 года; стала карпарацыяй 2 сакавіка 1995 года. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Санівейл (Sunnyvale),штат Каліфорнія, ЗША.[2]