Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

XMPP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып XMPP Standards Foundation

XMPP (англ.:eXtensible Messaging and Presence Protocol — пашыральны пратакол абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць), раней вядомы якJabber[1] (Джэбер) — адкрытыпратакол дляімгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць у рэжыме, блізкім да рэальнага часу, заснаваны наXML. Пратакол быў спраектаваны з магчымасцю лёгкага расшырэння і падтрымлівае, апроч перадачы тэкставых паведамленняў, перадачуголасу, відэа іфайлаў па сетцы.

У адрозненне ад большасці камерцыйных сістэм імгненнага абмену паведамленнямі XMPP з’яўляецца адкрытай сістэмай, падобнай даэлектроннай пошты. Любы карыстальнік можа адкрыць свойсервер імгненнага абмену паведамленнямі, рэгістраваць на ім карыстальнікаў і ўзаемадзейнічаць з іншымі серверамі XMPP. На аснове пратакола XMPP было адкрыта мноства прыватных і карпаратыўных сервераў XMPP. У розныя часы пратакол выкарыстоўвалі досыць буйныя праекты, такія якFacebook,Google Talk,WhatsApp,Аднакласнікі.ru,LiveJournal, HipChat, Juick, QIP і іншыя.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Праект Jabber (адангл.:jabber —балбатня) быў распачаты Джэрэмі Мілерам у 1998 годзе з распрацоўкі сервера jabberd[2]. Першае паведамленне пра праект з’явілася4 студзеня1999 года на сайце Slashdot[3]. Гэту дату прынята лічыць днём нараджэння тэхналогіі[4]. Неўзабаве пасля гэтага да праекта далучылася некалькі асноўных распрацоўшчыкаў, якія сталі працаваць над серверам jabberd, кліентамі дляWindows іGNU/Linux, а таксамашлюзамі ў асноўныя месэнджары таго часу, такія якAIM,ICQ, MSN, і Yahoo. Пазней, у 1999 годзе, кампанія Webb Interactive Services пачала спансаваць асноўных распрацоўшчыкаў, што паскорыла працэс стварэння праекта. У той час з’явілася аснова пратакола Jabber, а таксама сервер jabberd і раннія кліенты, такія, як WinJab (састарэў і атрымаў сваё развіццё ў праграме Exodus) і Gabber. Гэты ранні перыяд пастаянных змен скончыўся ў маі 2000 года з выпускам jabberd 1.0.

Ранні пратакол Jabber сфарміраваў асновы для стандарту XMPP, апублікаванага якRFC 3920. Часта гэты момант разглядаецца як пачатак суперніцтва з пратаколам SIMPLE, заснаваным на стандарце SIP, як стандартнага пратакола для імгненнага абмену паведамленнямі і інфармацыяй пра прысутнасць.

Са жніўня2001 года пратакол Jabber перайшоў пад кантроль фонда Jabber Software (16 студзеня 2007 года фонд быў пераназваны ў XMPP Standards Foundation[5]), мэтай якога было развіццё пашырэнняў пратакола.

Jabber, Inc. займалася развіццём двух праектаў — фрэймворка Jabber Extensible Communications Platform (Jabber XCP) і праграмна-апаратнага комплекса JabberNow. Інвестарамі Jabber былі кампаніі Jona, France Telecom, Intel Capital, і Webb Interactive Services.[1]

У жніўні 2005 годаGoogle прадставіў сэрвісGoogle Talk, які выкарыстоўваў XMPP для функцый перапіскі, а таксама як аснову для перадачы голасу і файлаў. Першапачатковая версія сэрвісу не дазваляла камунікаваць з іншымі серверамі XMPP, аднак ў студзені 2006 года гэты функцыянал з'явіўся ў праграме.[6]

У верасні 2008 годаCisco Systems набыла кампанію Jabber.[7]

Зноскі

  1. абJabber Inc. — About UsАрхівавана 3 ліпеня 2007.
  2. History of XMPP
  3. Open Real Time Messaging System
  4. Запіс у блогу Пітэра Сен-Андрэ(недаступная спасылка)
  5. Jabber Software Foundation Renamed to XMPP Standards FoundationАрхівавана 15 чэрвеня 2010.
  6. Gary Burd.. XMPP Federation(нявызн.) (17 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 30 лістапада 2007.
  7. Cisco Announces Definitive Agreement to Acquire Jabber(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы December 23, 2009. Праверана January 2, 2010.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
СхемыURI
Афіцыйныя
aaa· aaas· acap· cap· cid· crid· data· dav· dict· dns· fax· file· ftp· go· gopher· h323· http· https· im· imap· ldap· mailto· mid· news· nfs· nntp· pop· pres· rtsp· sip· sips· snmp· tel· telnet· urn· wais· xmpp:
Неафіцыйныя
about· aim· bolo· btc· bzr· callto· chrome· cvs· daap· ed2k· ed2kftp· feed· fish· git· gizmoproject· iax2· irc· ircs· lastfm· ldaps· magnet· mms· msnim· psyc· rsync· secondlife· skype· ssh· svn· sftp· smb· sms· soldat· steam· unreal· ut2004· view-source· vzochat· webcal· xfire· ymsgr:
АсноўныяпратаколыTCP/IP паводле ўзроўняўмадэлі OSI
Фізічны
Канальны
Сеткавы
Транспартны
Сеансавы
Уяўленні
Прыкладны
Іншыя прыкладныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=XMPP&oldid=4869714"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp