Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Windows Vista

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Для паняцця «Vista» гл. таксамаіншыя значэнні.
Windows Vista
Выява лагатыпа
РаспрацоўшчыкMicrosoft Corporation
Сямейства АСWindows NT
Заснавана наWindows Server 2003[d]
Першы выпуск30 лістапада2006 (для карпаратыўных кліентаў)
30 студзеня2007 (для звычайных карыстальнікаў)
Апошняя версія6.0 (Build 6002.18005.090410-1830) Service Pack 2 (SP2) RTM —25 мая2009
Падтрымлівае мовынекалькі моў[d]
Падтрымлівае платформыIA-32[d] і x86_64[d]
ТыпядраГібрыднае ядро
ІнтэрфейсWindows Aero
ЛіцэнзіяMicrosoftEULA
Стан
  • Гістарычны.
  • Асноўная падтрымка: спынена 10 красавіка 2012 года[1]
  • Пашыраная падтрымка:Windows Vista SP2: спынена 11 красавіка 2017 года[2]
Вэб-сайтWindows Vista - хатняя старонка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows Vista —аперацыйная сістэма сямействаMicrosoftWindows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіхперсанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мелакодавую назву «Longhorn».

У лінейцы прадуктаў Windows NT Windows Vista носіць нумар версіі 6.0 (Windows 2000 — 5.0,Windows XP — 5.1,Windows Server 2003 — 5.2). Для абазначэння «Windows Vista» часам выкарыстоўваюць абрэвіятуру «WinVI», якая аб'ядноўвае назву «Vista» і нумар версіі, запісанырымскімі лічбамі.

Windows Vista, як іWindows XP, — выключна кліенцкая сістэма.Microsoft таксама выпусціла серверную версію Windows Vista —Windows Server 2008.

30 лістапада2006 года Microsoft афіцыйна выпусціла Windows Vista іOffice 2007 для карпаратыўных кліентаў.[3]

Па даных вэб-аналітыкі адW3Schools, па стане на кастрычнік 2011 года, доля рынка Windows Vista роўная 5,5 %; гэта значэнне дасягала максімуму ў 18,6 % у кастрычніку 2009 года[4].

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

На раннім этапе распрацоўкі сістэма была вядомая пад кодавым імем Longhorn (па імі бара Longhorn Saloon блізка ад лыжнага курортаВістлер уБрытанскай Калумбіі). Назва «Vista» была абвешчана22 ліпеня2005 года. Праз некалькі месяцаў Microsoft таксама пераназвалі Windows Longhorn Server у Windows Server 2008. З8 лістапада2006 года паўнавартасная версія Windows Vista даступная для вытворцаў абсталявання. Публічны рэліз для канечных карыстальнікаў адбыўся30 студзеня2007 года.

Варта заўважыць, што шматлікія функцыі, якія намячаліся ў Windows Vista, былі апушчаны Microsoft з-за абуранасці грамадскасці. Напрыклад, меркавалася, штоOpenGL будзе рэалізаваны як надбудова надDirect3D. Гэта прывяло б да сур'ёзнага падзення прадукцыйнасці OpenGL у параўнанні з Direct3D і да фіксацыі версіі OpenGL. Асцярогі не апраўдаліся, падтрымка OpenGL у Windows Vista засталася[5]. Не ўвайшла ў Windows Vista іфайлавая сістэмаWinFS — на гэты раз з-за праблем з прадукцыйнасцю.

Зноскі

  1. It's the end of mainstream support for Windows Vista(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 11 красавіка 2012.
  2. Патрабаванні Office 365 да сістэмы(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана 18 студзеня 2013.
  3. Microsoft Launches Windows Vista and the 2007 Office System to Consumers(нявызн.)(недаступная спасылка). PressCentre. Microsoft New Zealand (30 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2007. Праверана 9 лістапада 2009.
  4. Статыстыка на жнівень, W3schools.
  5. Windows Vista абзавялася натыўнай падтрымкай OpenGL.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]

Microsoft

[правіць |правіць зыходнік]

Крытыка

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
BNF15079788n ·GND7536751-8 ·Microsoft527868296 ·NKCph385199
Абалонкі дляMS-DOS
Windows 9x
Windows NT
Windows Server
Спецыялізаваныя
Windows CE
У распрацоўцы
Зачыненыя
Іншыя праекты
Адкрытыя аналогі Windows
Альтэрнатыўныя
рэалізацыіWindows API
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Windows_Vista&oldid=4737477"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp