Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Windows 7

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Windows 7

РаспрацоўшчыкMicrosoft
Сямейства АСWindows NT
Заснавана наWindows Vista
Зыходны кодЗакрыты зыходны код
Першы выпуск21 ліпеня 2009
Падтрымлівае мовынекалькі моў[d]
Падтрымлівае платформыIA-32[d], x86_64[d] і X86
ТыпядраГібрыднае ядро
ІнтэрфейсWindows API[d], .NET Framework, Windows Forms[d], Windows Presentation Foundation[d], DirectX і Media Foundation[d]
ЛіцэнзіяMicrosoft Software Assurance[d], volume licensing[d] і Карыстальніцкае пагадненне
Стан
  • Агульная падтрымка спынена 13 студзеня 2015 года.
  • Пашыраная падтрымка Windows 7 SP1 дзейнічала да 14 студзеня 2020 года.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Windows 7 —аперацыйная сістэма сямействаMicrosoftWindows NT, лінейкі аперацыйных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на карыстальніцкіхперсанальных камп’ютарах. У стадыі распрацоўкі гэта аперацыйная сістэма мела кодавую назву «Vienna».

Нумар версіі

[правіць |правіць зыходнік]

У лінейцы Windows NT сістэма мае нумар версіі 6.1 (Windows 2000 — 5.0,Windows XP — 5.1,Windows Server 2003 — 5.2,Windows Vista і Windows Server 2008 — 6.0).Сервернай аперацыйнай сістэмай таго ж сямейства выступаеWindows Server 2008 R2, інтэграванай аперацыйнай сістэмай гэтага сямейства (палегчанай версіяй, убудавальнай ў прылады) —Windows Embedded Standard 2011 (Québec), мабільнай —Windows Embedded Compact 2011 (Chelan, Windows CE 7.0).

Асноўныя асаблівасці

[правіць |правіць зыходнік]

У гэтай аперацыйнай сістэме рэалізаваная падтрымкаUnicode 5.1[1].Панэль пошуку Instant Search зараз распазнае больш моў[1].

Дадзеная АС валодае падтрымкайmultitouch-кіравання. Усе версіі АС ўключаюць 50 новыхшрыфтоў. Існуючыя шрыфты дапрацаваныя для карэктнага адлюстравання ўсіх знакаў. Windows 7 — першая версія Windows, якая ўключае больш шрыфтоў для адлюстравання нелацінскіх знакаў, чым для адлюстравання лацінскіх. Панэль кіравання шрыфтамі таксама была палепшана — прадвызначана ў ёй будуць адлюстроўвацца толькі тыя шрыфты, раскладка для якіх усталявана ў сістэме.

Windows 7 падтрымлівае псеўданімы дляпапак на ўнутраным узроўні. Напрыклад, папка Program Files у некаторых лакалізаваных версіях Windows была перакладзена і адлюстроўвалася з перакладзеным імем, аднак на ўзроўніфайлавай сістэмы заставалася англамоўнай. Таксама ў сістэму (акрамя версіі Windows 7 Starter і Windows 7 Home Basic) убудавана каля 120 фонавых відарысаў, унікальных для кожнай краіны і моўнай версіі. Дадатковай перавагай Windows 7 можна лічыць больш цесную інтэграцыю з вытворцамі драйвераў. Большасць драйвераў вызначаецца аўтаматычна, пры гэтым у 90 % выпадкаў захоўваецца зваротная сумяшчальнасць з драйверамі для Windows Vista.

У Windows 7 была таксама палепшана сумяшчальнасць са старыміпраграмамі, некаторыя з якіх было немагчыма запусціць на Windows Vista. Асабліва гэта тычыцца старыхгульняў, распрацаваных пад Windows XP. Таксама ў Windows 7 з’явіўся рэжым Windows XP Mode, які дазваляе запускаць старыя праграмы навіртуальнай машыне Windows XP, што забяспечвае практычна поўную падтрымку старых праграм. Новая, 11-я версіяDirectX, упершыню выпушчаная іменна ў складзе гэтай АС, мае наступныя паляпшэнні: дабаўлена падтрымка новых вылічальных шэйдэраў, магчымасць многапаточнага рэндэрынгу, палепшаная тэселяцыя, з’явіліся новыя алгарытмы сціскання тэкстур і інш.

Прайгравальнік Windows Media Player 12 атрымаў новы інтэрфейс і стаў сапраўды «ўсёедным», у адрозненне ад папярэдніка, якому патрабавалася вялікая колькасцькодэкаў для прайгравання. Аднак ён не можа прайграваць ліцэнзійныяBlu-Ray дыскі звідэа, але мае магчымасць счытваць і запісваць на іх даныя[2][3].

Функцыя аддаленага рабочага стала таксама зведала змены. Была ўведзена падтрымка інтэрфейсу Aero Peek, Direct 2D і Direct3D 10.1, падтрымка некалькіхманітораў, пашырэнняўмультымедыя, DirectShow, а таксама магчымасць прайгравання гуку з нізкімі затрымкамі.

Сеткавая тэхналогія Branch Cache дазваляекэшаваць змесціва інтэрнэт-трафіку. Калі карыстальніку ў лакальнай сетцы спатрэбіццафайл, які ўжо быў загружаны кім-небудзь з карыстальнікаў яго сеткі, — ён зможа атрымаць яго з лакальнага кэш-сховішчы, а не выкарыстоўваць канал з абмежаванай прапускной здольнасцю. Тэхналогія разлічана на вялікія сеткі і прапануецца для ўкаранення на прадпрыемствах у складзе карпаратыўнай і максімальнай версій АС[4].

Windows AIK, з дапамогай якога можна ствараць вобраз з любымі канфігурацыямі і наладамі. Такім чынам можна ў Windows 7 дадаць падтрымкуUSB 3.0,Bluetooth 4.0, DirectX 11.1 іNET.Framework 4.5 па змаўчанні.

Панэль задач

Змены закранулі і панэль задач. Цяпер яна павялічана на 10 пікселяў і мае абноўлены знешні выгляд. Таксама на панэлі ўтрымліваюцца толькі значкі без подпісаў, аналагічна Dock ўMac OS X. Панэль задач можна зрабіць ранейшай, як у Windows Vista ва «Уласцівасцях». У абноўленай панэлі таксама пад «Гадзінамі» стаіць бягучая дата. У правым куце знаходзіцца кнопка «Згарнуць усе вокны». Цікава, але пры навядзенні курсора на значок адкрытай праграмы падсвятленне мяняе колер, калі, напрыклад, значок чырвоны, значыць падсвятленне чырвоная. Таксама панэль задач можна размясціць не толькі ўнізе, але і перамясціць налева, направа і нават ўверх. Таксама, калі ва ўласцівасцях панэлі задач паставіць галачкі на пунктах «Замацаваць панэль задач» і «Выкарыстоўваць маленькія значкі», а ў меню «Кнопкі панэлі задач» выбраць пункт «Групаваць пры запаўненні панэлі задач», то панэль задач набудзе выгляд як у Windows Vista.

Windows 7 таксама атрымала OEM-падтрымкуUEFI (руск.) (бел., а таксама падтрымку UEFI у Retail-вобразах Windows 7 SP1. Пры жаданні можна запісаць UEFI-усталёўшчык Windows 7 на USB-накапляльнік. Таксама можна зноў жа самому з дапамогай Windows AIK дадаць падтрымку UEFI цалкам.

Зноскі

  1. абEngineering Windows 7 for a global market
  2. Windows 7 не сможет воспроизводить Blu-ray дискиАрхівавана 7 сакавіка 2009. // hwp.ru
  3. No Windows 7 Blu-Ray Support // Windows 7 News
  4. Brian Madden TV episode 4 — Microsoft MVP Summit wrap-up & RDP 7 preview — Brian Madden TVАрхівавана 4 кастрычніка 2015. // BrianMadden.com

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Абалонкі дляMS-DOS
Windows 9x
Windows NT
Windows Server
Спецыялізаваныя
Windows CE
У распрацоўцы
Зачыненыя
Іншыя праекты
Адкрытыя аналогі Windows
Альтэрнатыўныя
рэалізацыіWindows API
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Windows_7&oldid=4492396"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp