Visa не выпускае карткі самастойна, не прадастаўляе крэдыты і не вызначае сумы збораў для карыстальнікаў. Бізнес кампаніі пабудаваны на продажы плацежных прадуктаў пад маркай Visa іншым фінансавым установам, якія далей прапаноўваюць іх уласным кліентам.
Visa была заснавана ў 1958 годзе кампаніяйBank of America як сервіс крэдытных картак BankAmericard.[7] Канкурэнцыя з Master Charge (цяперMastercard) змусіла Bank of America да прапановы сервіса іншым фінансавым установам у 1966 годзе. У 1970 годзе быў створаны кааператыў банкаў-эмітэнтаў, сервіс перастаў кантралявацца непасрэдна праз Bank of America. Перайменаванне ў Visa адбылося ў 1976 годзе.
Транзакцыі Visa па ўсім свеце праходзяць праз адзін з чатырох цэнтраў апрацоўкі даных, кожны з якіх моцна абаронены ад стыхійных бедстваў, злачынцаў і тэрарызму, можа працаваць незалежна ад іншых і апрацоўваць да 30 000 адначасовых транзакцый кожную секунду.[8][9][10]
Visa з’яўляецца другой па велічыні ў свеце карткавай плацежнай арганізацыяй, пасля таго, як у 2015 годзе яе апярэдзіла кітайская UnionPay.[11] Аднак, паколькі поспех UnionPay заснаваны галоўным чынам на памеры яе ўнутранага рынку ўКітаі, Visa па-ранейшаму лічыцца дамінуючай у астатнім свеце, дзе ёй належыць каля 50 % плацяжоў.[11]
У 2015 годзе выданне Nilson Report, якое адсочвае індустрыю крэдытных картак, паказала, што глабальная сетка Visa апрацавала 100 мільярдаў транзакцый на працягу 2014 года з агульным аб’ёмам 6,8 трлн долараў ЗША.[8]
↑абFisher, Daniel. Visa Moves at the Speed of Money(нявызн.). Forbes (25 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы August 6, 2020. Праверана 1 мая 2016. This article is authored by aForbes staff member.