VIAF (англ.:Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[1]) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым лікуНямецкая нацыянальная бібліятэка,Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2][3]
VIAF з’яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруеццаАнлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]
У красавіку1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.
VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыіIFLA, якая адбылася ў Берліне.
Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка2007 года.
Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.
У2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у2012 годзе пачаўся гэты пераход.
Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкіGND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. ЗапісVIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколеІніцыятывы адкрытых архіваў (OAI).
Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.
↑About OCLC(нявызн.). OCLC. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2012. Праверана 18 сакавіка 2010.
↑Analysis and Reflections on VIAF, Virtual International Authority FileАрхівавана 6 снежня 2013. // JLIS, Vol. 1, No. 2 (2010), Manzotti,DOI:10.4403/jlis.it-4520: «Virtual International Authority File (VIAF) is a joint experiment of the Library of Congress (LC), the Deutsche Nationalbibliothek (DNB), and the Bibliothèque Nationale de France (BNF) with Online Computer Library Center (OCLC). Started in 2000, VIAF is a linking between authority records of the participant national agencies»