Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Unix

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі зUNIX)
Unix
Выява лагатыпа
РаспрацоўшчыкBell Labs[d], Кен Томпсан, Дэніс Рычы і Браян Керніган
Першы выпуск1969
Вэб-сайтopengroup.org/unix
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Unix,UNIX, універсальная шматзадачная шматкарыстальніцкаяаперацыйная сістэма; першая версія распрацавана ў 1960-1970-ых гг. групай супрацоўнікаў кампанііAT&T з лабараторыіBell Labs, у тым лікуКенам Томпсанам,Дэнісам Рычы іДугласам Макілроем. Сучасныя сістэмы Unix фармальна падзяляюцца на некалькі асноўных адгалінаванняў, распрацоўкай якіх займаліся і займаюццаAT&T і іншыя карпарацыі, а таксама некаторыя грамадскія супольнасці.

Правамі на выкарыстаннегандлёвай маркіUNIX у наш час валодаеThe Open Group, правы назыходны код сістэмы UNIX належаць карпарацыіNovell (правы прызнаны ў выніку судовай справы адSCO Group). UNIX-сістэмамі маюць права называцца толькі тыя аперацыйныя сістэмы, якія поўнасцю адпавядаюць спецыфікацыіSingle UNIX Specification і сертыфікаваныя на сумяшчальнасць з гэтым стандартам. Сістэмы, якія не адпавядаюць гэтаму крытэрыю, звычайна называюцьUNIX-падобнымі.

Некаторыя адметныя рысы UNIX-сістэм:

  • ужыванне простыхтэкставых файлаў для наладкі і кіравання сістэмай;
  • шырокае ўжыванне ўтыліт, якія запускаюца зкаманднага радка;
  • узаемадзеянне з карыстальнікам праз віртуальную прыладу — тэрмінал;
  • прадстаўленне фізічных і віртуальных прылад і некаторых сродкаў міжпрацэсавага ўзаемадзеяння ў выглядзефайлаў;
  • ужыванне канвеераў з некалькіх праграм, з якіх кожная выконвае адну задачу.

ЗвычайнаТрадыцыйнай Unix называюць сістэмы, падобныя сваім функцыянаваннем альбо наVersion 7 Unix, альбо наUNIX System V.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Папярэднікі

[правіць |правіць зыходнік]
Генеалагічнае дрэва UNIX-сістэм

У1957 годзе ў Bell Labs была распачата праца па стварэнні аперацыйнай сістэмы для ўласных патрэб. Пад кіраўніцтвамВіктара Высотскага (паходзіць з сям'і рускага эмігранта) была створана сістэмаBESYS. У далейшым ён узначальвае праектMultics, а потым узначальвае інфармацыйнае падраздзяленне Bell Labs.

У1964 годзе з'явіліся камп'ютары трэцяга пакалення, для якіх магчымасці BESYS ужо не падыходзілі. Высотскі і яго калегі прынялі рашэнне не распрацоўваць новую ўласную аперацыйную сістэму, а далучыцца да сумеснага праектаGeneral Electric іМасачусецкага тэхналагічнага інстытута Multics. Тэлекамунікацыйны гігантAT&T, у склад якога ўваходзілі Bell Labs, істотна дапамог праекту, але ў1969 годзе ён сышоў з праекта, які не прыносіў прыбыткаў.

Першыя UNIX

[правіць |правіць зыходнік]

Першапачаткова UNIX была распрацавана пад канец1960-х гадоў супрацоўнікаміBell Labs, у першую чаргуКенам Томпсанам,Дэнісам Рычы іДугласам Макілроем.

Кен Томпсан іДэніс Рычы — стваральнікі UNIX

У1969 годзе Кен Томпсан, імкнучыся рэалізаваць ідэі, якія леглі ў аснову MULTICS, але на больш сціплым апаратным забеспячэнні (DECPDP-7), напісаў першую версію новай аперацыйнай сістэмы, аБрайан Керніган прыдумаў для яе назву — UNICS (UNIplexed Information and Computing System,бел.:Прымітыўная інфармацыйная і вылічальная сістэма) — у процівагу MULTICS (MULTIplexed Information and Computing Service). Пазней гэтая назва скарацілася да UNIX.

У лістападзе1971 года выйшла версія дляPDP-11, найбольш паспяховага сямействамінікамп'ютараў1970-хСССР яго аналагі, якія выпускалісяМіністэрствам электроннай прамысловасці былі вядомыя якСМ ЭВМ і «Электроніка», пазнейДВК, вырабляліся уКіеве,Варонежы,Зеленаградзе). Гэта версія атрымала назву «першая рэдакцыя» (Edition 1) і была першай афіцыйнай версіяй. Сістэмны час усе рэалізацыі UNIX адлічваюць ад1 студзеня1970.

Першыя версіі UNIX былі напісаны намове асэмблера і не мелі ўбудаванагакампілятара змовай высокага ўзроўню. Прыкладна ў 1969 годзе Кен Томпсан у супрацоўніцтве з Дэнісам Рычы распрацаваў і рэалізаваў мовуБі (B), якая ўяўляла сабой спрошчаны (для рэалізацыі на мінікамп'ютарах) варыянт распрацаванай ў1966 мовыBCPL. Бі, як і BCPL, быўінтэрпрэтавальнай мовай. У 1972 годзе была прадстаўлена другая рэдакцыя UNIX, перапісаная на мове Бі. У 1969—1973 гадах на аснове Бі была распрацавана кампілявальная мова, якая атрымала назвуСі (C).

У1973 годзе выйшла трэцяя рэдакцыя UNIX, з убудаваным кампілятарам мовы Сі.15 кастрычніка таго ж года з'явілася чацвёртая рэдакцыя, з перапісаным наСісістэмным ядром (у духу сістэмы Multics, таксама напісанай на мове высокага ўзроўнюПЛ/1), а ў1975 — пятая рэдакцыя, цалкам перапісаная на Сі.

Варыянты Unix па гадах

З1974 года UNIX стала распаўсюджвацца сяродуніверсітэтаў і акадэмічных устаноў. З1975 года пачалі з'яўляцца новыя версіі, распрацаваныя за межамі Bell Labs, і папулярнасць сістэмы ўзрасла. У тым жа1975 годзе Bell Labs прадставіла шостую рэдакцыю, вядомую па шырока распаўсюджаным каментарыямДжона Лаёнса[1].

На1978 год сістэма была ўсталяванай больш чым на 600 машынах, перш за ўсё ва ўніверсітэтах. Сёмая рэдакцыя была апошняй адзінай версіяй UNIX. Менавіта ў ёй з'явіўся блізкі да сучаснагаінтэрпрытатар каманднага радкаBourne shell.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. (Lions' Commentary on UNIX 6th Edition, with Source Code,[1],[2](яп.))
⛭
⛭
Ядро
Кіраванне працэсам
Кіраванне памяццю
Прыклады
Свабодныя АС з
адкрытым кодам
Прапрыетарныя
Іншае
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Unix&oldid=4828744"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp