UMTS (англ.:Universal Mobile Telecommunications System — Універсальная Мабільная Тэлекамунікацыйная Сістэма) — тэхналогіясотавай сувязі, распрацаваная Еўрапейскім Інстытутам Стандартаў Тэлекамунікацый (ETSI) для ўкаранення3G у Еўропе. У якасці спосабу перадачы даных праз паветраную прастору выкарыстоўваецца тэхналогіяW-CDMA, стандартызаваная ў адпаведнасці з праектам3GPP — адказ еўрапейскіх навукоўцаў і вытворцаў на патрабаваннеIMT-2000, апублікаванаеМіжнародным саюзам электрасувязі як набор мінімальных крытэрыяў сеткі сотавай сувязітрэцяга пакалення.
З мэтай адрознення ад канкуруючых рашэнняў UMTS таксама часта завуць3GSM з мэтай падкрэсліць прыналежнасць тэхналогіі да сетак3G і яго пераемнасць у распрацоўках з сеткамі стандартуGSM.
UMTS, выкарыстоўваючы распрацоўкіW-CDMA, дазваляе падтрымлівацьхуткасць перадачы інфармацыі на тэарэтычным узроўні да 21Мбіт/с (пры выкарыстанніHSPA+). Раней самымі высокімі хуткасцямі лічыліся 384 Кбіт/с для мабільных станцый тэхналогіі R99 і 7,2 Мбіт/с для станцыйHSDPA у рэжыме перадачы даных ад базавай станцыі да мабільнага тэрмінала. Пры гэтым максімальна магчымая хуткасць перадачы даных па канале GSM была ўсяго 9,6 Кбіт/с, а выкарыстанне некалькіх каналаў у адпаведнасці з тэхналогіяйHSCSD дазваляла мець да 14,4 Кбіт/с. Названыя стандарты нароўні з іншымі тэхналогіямі бесправоднай перадачы даных (CDMA2000,PHS,WLAN) дазваляюць атрымаць доступ даСеціва і іншых сэрвісаў пасродкам выкарыстання мабільных станцый.
Другое пакаленне мабільнай сувязі ўключала такія тэхналогіі як GSM,IS-95,PHS,PDC і некаторыя іншыя. Эвалюцыйным этапам на тым шляху развіцця тэлекамунікацый было пакаленне «2,5G», якое азначала ўжыванне на сетках тэхналогііGPRS. Тэарэтычна хуткасць перадачы даных зGPRS магла складаць максімальна 171,2 Кбіт/с, але на практыцы яна вагалася ў межах 56 Кбіт/с, што, тым не менш, павялічвала прывабнасць тэхналогіі, заснаванай на пакетнай камутацыі ў параўнанні з больш павольнымі ў перадачы даных спосабамі, заснаванымі на камутацыі каналаў. GPRS ужывалася на шматлікіх сотавых сетках стандарту GSM, а наступны этап у гэтай тэхналогіі —EDGE, які выкарыстоўваў больш складаныя схемы кадзіравання інфармацыі — дазваляў падняць хуткасць перадачы даных да 473,6 Кбіт/с у тэорыі і да 180 Кбіт/с на практыцы. Сеткі, разгорнутыя з ужываннем EDGE, адносіліся да пакалення «2,75G». Палепшаны GPRS гэта і ёсць EDGE. GSM/EDGE складаюць адзін з узроўняў доступу 3G/UMTS — GERAN.
Пачынаючы з 2006 года, на сетках UMTS паўсюдна распаўсюджвалася тэхналогія высакахуткаснай пакетнай перадачы даных ад базавай станцыі да мабільнага тэрміналаHSDPA, якую прынята адносіць да сетак пакалення «3,5G». Да пачатку 2008 года HSDPA падтрымлівала хуткасць перадачы даных у рэжыме «ад базавай станцыі да мабільнага тэрмінала» да 7,2 Мбіт/с. Таксама вяліся распрацоўкі па павышэнні хуткасці перадачы даных у рэжыме ад мабільнага тэрмінала да базавай станцыіHSUPA. Далей паводле праектаў3GPP планавалася эвалюцыя UMTS у сеткі чацвёртага пакалення4G, якія дазваляюць базавым станцыям перадаваць і прымаць інфармацыю на хуткасцях 100 Мбіт/с і 50 Мбіт/с адпаведна, дзякуючы ўдасканаленаму выкарыстанню паветранага асяроддзя пасродкам мультыплексавання з артаганальным частотным падзелам каналаў (OFDM).
UMTS дазваляе карыстальнікам праводзіць сеансывідэаканферэнцый пасродкам мабільнага тэрмінала, аднак досвед працы аператараў сувязі Японіі і некаторых іншых краін паказала невысокую цікавасць абанентаў да гэтай паслугі. Значна больш перспектыўным уяўляецца развіццё сэрвісаў, якія прапануюць загрузку музычнага і відэа кантэнту: высокі попыт на паслугі такога роду быў прадэманстраваны ў сетках 2,5G.