Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Twist and Shout

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Twist and Shout
СінглThe Isley Brothers
Бок «А»«Twist and Shout»
Бок «Б»«Spanish Twist»
Выпушчаны16 чэрвеня 1962
Моваанглійская[1]
Фармат7”
Запісаны1962
Жанррок-н-рол
Кампазітар
Працягласць2:27
ЛэйблWand 653
ПрадзюсарБерт Расэл
Аўтар песніФіл Мэдлі, Берт Расэл
The Isley Brothers, храналогія сінглаў
«Shout»
(1962)
«Twist and Shout»
(1962)
«Twistin’ With Linda»
(1962)

«Twist and Shout» (з англ. — «Круціся і крычы») — песня, напісаная амерыканскімі аўтарамі Філам Мэдлі (Phil Medley) і Бертам Расэлам (Bert Russell). Першапачаткова песня называлася «Shake It Up, Baby» і была ўпершыню выканана гуртом Top Notes. У далейшым песня шматразоваперапявалася, у тым ліку гуртаміThe Isley Brothers,The Beatles іThe Who.

Версія The Beatles

[правіць |правіць зыходнік]
Twist and Shout
ВыканаўцаThe Beatles
АльбомPlease Please Me
Дата выпуску22 сакавіка 1963 (мона)
26 красавіка 1963 (стэрэа)
Дата запісу11 лютага 1963
Жанррок-н-рол
Мова песніанглійская[1]
Працягласць2:32
ЛэйблParlophone (Вялікабрытанія)
Tollie (ЗША)
АўтарФіл Мэдлі, Берт Расэл
Кампазітар
ПрадзюсарДжордж Марцін

Песня стала часткай канцэртнага рэпертуара гурта яшчэ ў 1962 годзе[3]. Першая версія песні была запісана для радыёшоўBBC 27 лістапада 1962 года, аднак пазней яна была страчана[3].

Версія, якая выйшла напершым студыйным альбоме гурта, была запісана 11 лютага 1963 года ў студыі «Эбі—Роўд» у самым канцы марафонскага запісу, на працягу якога гурт запісаў 10 песень. ПрадзюсарДжордж Марцін разумеў, што вакалуЛенана давядзецца цяжка, таму пакінуў песню на самы канец сесіі. Калі ўдзельнікі гурта распачалі запіс, у іх заставалася толькі 15 хвілін з загадзя заказанага студыйнага часу.

У дзень запісу Ленан пакутаваў на прастуду і на працягу сесіі пастаянна піў малако і рассмоктваў таблеткі ад кашлю, каб змякчыць горла: менавіта таму яго вакал у песні гучыць хрыплавата, а ў самым яе канцы нават чутны яго кашаль[4]. Пазней ён адзначаў, што яшчэ доўга ў далейшым яго голас не быў у настолькі ж сумным стане, а таксама, што пры кожным глытальным руху ён быццам адчуваў у горле наждачную паперу[5].

Пасля запісу першага дубля была зроблена спроба запісу другога, аднак голас Ленана канчаткова сеў, і ад паўтору адмовіліся.

У запісе ўдзельнічалі:

Акрамя выхаду на першым альбоме гурта, песня была апублікавана таксама напершым брытанскім міні-альбоме гурта з такой жа назвай (акрамя гэтай, туды ўвайшлі таксама песні «Do You Want to Know a Secret?», «A Taste of Honey» і «There’s a Place»; альбом выйшаў 12 ліпеня 1963 года). 2 сакавіка 1964 года ў ЗША песня выйшла ў выглядзесінгла[6] з песняй «There’s a Place» набаку «Б». Песня была ўключана таксама ў амерыканскія альбомы гуртаIntroducing… The Beatles іThe Early Beatles.

4 лістапада 1963 года гэтай песняй «The Beatles» завяршылі свой выступ на музычным мерапрыемствеRoyal Variety Performance (у прысутнасціКаралевы Лізаветы, поруч з песнямі «From Me to You» і «Till There Was You»)[7][8], пры гэтым Ленан папярэдзіў выкананне гэтай песні наступным каментаром:

Для нашага апошняга нумара я б хацеў папрасіць вашай дапамогі. Людзі на танных месцах — пляскайце ў ладкі. А астатнія — брынкайце каштоўнасцямі[8].

Арыгінальны тэкст(англ.)  

For our last number, I'd like to ask your help. The people in the cheaper seats, clap your hands. And the rest of you, if you'd just rattle your jewelry.

Песня заставалася ў канцэртным рэпертуары гурта да канца іх канцэртнага тура па Паўночнай Амерыцы (у жніўні 1965 года).

У 1986 годзе версія «The Beatles» зноў набыла папулярнасць (сінгл заняў 23 пазіцыю ў чарцеBillboard Hot 100) дзякуючы яе выкарыстанню ў фільме «Ферыс Б'юлер бярэ выхадны», дзе яе пад фанаграму выконвае акцёрМэцью Бродэрык. Па ўдалым збегу абставін песня прагучала і ў фільме «Зноў у школу», які выйшаў усяго на два дні пазней за папярэдні фільм (тут песня выконваеццаРодні Дэнджерфільдам вельмі падобна да версіі «The Beatles»).

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. аб(unspecified title)Праверана 9 студзеня 2019.
  2. абвгISWC NetworkПраверана 13 красавіка 2023.
  3. абБіблія Бітлз: Twist And Shout (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 24 красавіка 2011.
  4. «Анамаліі» песні (англ.). Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2012. Праверана 24 красавіка 2011.
  5. Біблія Бітлз: Twist And Shout (часть 2) (англ.). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 24 красавіка 2011.
  6. Дыскаграфія «Бітлз» у ЗША(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана 24 жніўня 2025.
  7. The Royal Variety Performance — 1963Архівавана 21 снежня 2009 года.
  8. абВідэазапіс выступу «Бітлз» 4 лістапада 1963 года ў Prince of Wales Theatre(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 24 жніўня 2025.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Twist_and_Shout&oldid=5034221"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp