Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

The Prodigy

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
The Prodigy
Выява лагатыпа
Асноўная інфармацыя
Жанрыальтэрнатыўны рок, тэхна, electronica[d], big beat[d], рэйв-музыка[d], alternative dance[d], breakbeat hardcore[d], electronicore[d] і электронны рок
Краіны
АдкульBraintree[d] і Эсэкс
ЛэйблыElektra Records[d], Ragged Flag[d], XL Recordings[d], Beggars Banquet Records[d], Mute Records[d], Maverick[d] і Warner Music Group
Склад
theprodigy.com(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

The Prodigy (у перакладзе з англ. — «цуд») — брытанскі музычны калектыў, які ўтварыўся ў1990 годзе і арыентаваны на электронную музыку. Нараўне зFatboy Slim,The Chemical Brothers іThe Crystal Method, The Prodigy з’яўляюцца піянерамі жанру бігбіт, які набыў папулярнасць у 1990-я і 2000-я гады. Гурт з’явіўся на андэграўнднай рэйв-сцэне ў пачатку 1990-х гадоў і з таго часу мае вялікую папулярнасць і вядомасць ва ўсім свеце. Усяго ў свеце прададзена больш за 25 мільёнаў экзэмпляраў альбомаў калектыву. Станам на лістапад 2018 года агульны аб’ём продажаў альбомаў The Prodigy ў Вялікабрытаніі складае 4 707 982 экзэмпляры.

Гурт заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй кар’еры, у тым ліку дзве прэміі «BRIT Awards», адну ўзнагароду ад часопіса Q, чатыры прэміі «MTV Video Music Awards», дзве прэміі ад часопіса Kerrang! і шэсць узнагарод «MTV Europe Music Awards». Таксама гурт двойчы быў намінаваны на прэмію «Грэмі». У 2012 годзе The Prodigy былі прызнаныя «найлепшым танцавальным гуртом сучаснасці» па версіі часопіса Mixmag.

The Prodigy змаглі стварыць сваё непаўторнае гучанне, выкарыстоўваючы ў музыцы элементы розных стыляў, пачынаючы ад хардкор-тэхна, індастрыялу і брэйкбіту ў пачатку 1990-х гадоў і заканчваючы электра-рокам з вакальнымі элементамі панка ў больш позні час. У цяперашні час у склад гурта ўваходзяць музыка-мультыінструменталістЛіям Хоўлет і вакаліст і MC Максім Рэаліці. Раней удзельнікамі The Prodigy былі танцор і вакалістКіт Флінт (1969—2019), клавішнік і танцорЛірой Торнхіл і танцорка Шаркі, якая пакінула гурт яшчэ ў пачатку кар’еры.

Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=The_Prodigy&oldid=4265185"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp