The Guardian — штодзённаягазета уВялікабрытаніі, заснаваная ўМанчэстэры ў1821 годзе пад назвайThe Manchester Guardian. У1959 годзе змяніла назву на цяперашнюю, а ў1964 г. рэдакцыя пераехала ўЛондан. Нядзельны выпуск аформлены ў выглядзе газетыThe Observer (стала часткай групы Guardian ў1993 г.). Сайт газеты — самы наведвальны з сайтаў брытанскіх газет, прычым яго матэрыялы могуць адрознівацца ад матэрыялаў папяровага выдання.
Належыць групе кампанійGuardian Media Group.
Па палітычных поглядах выданне адносяць да леваліберальных, лічыцца, што рэдакцыя пры гэтым знаходзіцца ў дастаткова блізкіх адносінах з кіруючайЛейбарысцкай партыяй.
12 верасня 2005 года брытанская газета The Guardian перайшла на паменшаны фармат — «берлінер». Газета стала на 6 сантыметраў вузейшай і на 12 — карацейшай. Фармат «берлінер» падобны па знешнім выглядзе да таблоіднага фармату (А3), аднак крыху адрозніваецца ад яго па памерах. Змяніўся ў новай версіі The Guardian і шрыфт матэрыялаў, і лагатып. Новае напісанне назвы газеты зроблена белымі літарамі на фіялетавым фоне. На думку экспертаў па вывучэнні брытанскага медыя-рынку, «новы лагатып стаў больш падобным па дызайне да лагатыпаў інтэрнэт-выданняў».
З 2006 года на паменшаны фармат перайшлі і выданні The Guardian, і нядзельны штотыднёвік The Observer.
- Джон Эдвард Тэйлар (1821—1844)
- Джэрэмі Гарнет (1844—1861) (сумесна з Расэлам Скотам Тэйларам з 1847 па 1848)
- Эдвард Тэйлар (1861—1872)
- Чарлз Прэствіч Скот (1872—1929)
- Тэд Скот (1929—1932)
- Уільям Персіваль Крозье (1932—1944)
- Альфрэд Паўэл Уодсварт (1944—1956)
- Элестер Хізерынгтан (1956—1975)
- Пітэр Прэстан (1975—1995)
- Алан Расбрыджэр (1995—2015)
- Кэтрын Вінэр (2015 — цяперашні час)
Па звестках брытанскай арганізацыі «Honest reporting», што ставіць сваёй мэтай збалансаванае асвятленне дзеянняў Ізраіля ў СМІ, і іншых крыніц, «Гардыян» часта мае антыізраільскі ўхіл, вядомая сваім пастаянным «зрухам» у бок арабскага пункту гледжання[7].
МянушкаThe Grauniad была дадзена газеце сатырычным часопісамPrivate Eye. Мянушка звязана з тым, што газета стала вядомая мноствам тыпаграфічных памылак, такіх як няправільнае напісанне ўласнай назвыThe Gaurdian[8].Дамен grauniad.co.uk зарэгістраваны на імя газеты і перанакіроўвае ўсе запыты да яго на афіцыйны сайт газеты.
Самы першы выпускThe Guardian таксама ўтрымліваў шэраг памылак. Магчыма, найбольш заўважнай была абдрукоўка ў нататцы пратаргі, у якой слова «аўкцыён» (auction) было надрукавана ў выглядзеatction.
Зноскі
- ↑ABCs: National daily newspaper circulation June 2011 (англ.). guardian.co.uk (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 ліпеня 2011.
- ↑https://www.theguardian.com/gnm-archive/2002/jun/11/1Праверана 24 сакавіка 2020.
- ↑(unspecified title) — ISSN0261-3077
- ↑History of the Guardian —The Guardian.Праверана 16 верасня 2013.
- ↑абThe ISSN portal —Paris:ISSN International Centre, 2005. — ISSN0261-3077
- ↑Newspapers.comПраверана 5 кастрычніка 2020.
- ↑
- Guardian’s One-Sided Analysis, HonestReporting, 1 November 2007Архівавана 4 красавіка 2008.
- The Guardian’s Disappointing Response, HonestReporting, 20 August 2008Архівавана 13 кастрычніка 2009.
- A British journalist in Israel chronicles the shocking, systematic anti-Israel bias of the European media, by Tom Gross, June 27, 2007Архівавана 14 снежня 2018.
- More Predictable Anti-Israeli Bias in the BBC and Guardian newspaper, by JohnDemetriou, 28 December, 2008(недаступная спасылка)
- 'Guardian' editor apologizes for Jenin editorial, The Jeusalem Post, Mar. 3, 2008
У той жа час і сама арганізацыяHonest reporting падвяргалася крытыцы Барбарай Матус за прадузятасць, аднабаковасць і фраз з кантэксту:
Пры гэтым сама Б. Матус заўважана ў выкарыстанні некарэктных даных з адпаведнымі з іх высновамі: - ↑Jim Bernhard,Porcupine, Picayune, & Post: how newspapers get their names, pp. 26–27