Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Stellar

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Stellar
Stellar на Phoenix Summer Festival у кастрычніку 2015 г. Злева направа: Хёын, Чонюль, Гаён і Мінхі.
Stellar на Phoenix Summer Festival у кастрычніку 2015 г. Злева направа: Хёын, Чонюль, Гаён і Мінхі.
Асноўная інфармацыя
Жанрыk-pop
Гады2011-2018
Краіна Рэспубліка Карэя
ГорадСеул
АдкульСеул
Мова песеньКарэйская мова
ЛэйблThe Entertainment Pascal
Склад
topcent.co.kr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Stellar (Хангыль: 스텔라) — паўднёвакарэйскі музычны гёрл-гурт сфарміраваны ў 2011 годзе удзельнікам папулярнага гуртаShinhwa Эрыкам Мунам, на лэйбле The Entertainment Pascal. Гурт праіснаваў 7 гадоў і быў расфарміраваны ў лютым 2018 года[1].

Пасля няўдалага дэбюта ў жніўні 2011 года гурт пакінулі адразу дзве ўдзельніцы, ў снежні 2012 года іх месца занялі Мінхі і Хёын. З абноўленым складам Stellar выпусцілі сінглы «UFO» (люты 2012-га) і «Study» (ліпень 2013-га), аднак першы поспех прыйшоў толькі ў 2014-м годзе, з рэлізам «Marionette», які адрозніваўся ад папярэдніх работ сваім «правакацыйным» канцэптам. Тытульная песня альбома паднялася на 35-е месца ў лічбавым чарце Gaon, стаўшы самым камерцыйна паспяховым сінглам[2]. Канцэпт захаваўся і ў наступных рэлізах.

У жніўні 2017 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, гурт пакінулі Гаён і Чонюль[3].

У пачатку 2018 года ў сеціве пачалі распаўсюджвацца чуткі аб расфарміраванні гурта, а ўжо ў лютым Мінхі праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што яна і Хёын вырашылі не працягваць кантракты са сваім агенцтвам і, як следства, гурт будзе расфарміраваны[4].

Зноскі

  1. http://news.naver.com/main/read.nhn?mode=LSD&mid=sec&sid1=106&oid=111&aid=0000235425
  2. 2014년 09주차 Digital Chart(нявызн.). Gaon Chart. Korea Music Content Industry Association. Праверана 26 January 2016.
  3. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 16 лістапада 2018.
  4. http://entertain.naver.com/read?oid=076&aid=0003221055
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Stellar&oldid=4763210"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp