Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Stand-Up India

Звязаць?
Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Праграма «Stand-Up India» («Уставай, Індыя») — схемакрэдытавання, запушчанаяўрадам Індыі 5 красавіка 2016 года з мэтай падтрымкі прадпрымальніцтва і палягчэння выдачы банкаўскіх крэдытаў прадпрымальнікам краіны сярод жанчын і прадстаўнікоўкаст і плямёнаў. Схема накіравана на прадастаўленне крэдытаў у памеры ад 10лакхаў да 1крорырупій на стварэнне новых прадпрыемстваў у сферы вытворчасці, гандлю або паслуг[1].

Праграма падобная на «Startup India», але адрозніваецца ад яе. Абедзве з’яўляюцца ўдзельнікамі і бенефіцыярамі іншых урадавых праграм Індыі, такіх якMake in India[en],Industrial corridor[en],Dedicated Freight Corridor[en],Sagarmala Project[en],Bharatmala[en],UDAN-RCS[en],Digital India[en],BharatNet[en] іUMANG[en].

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Прэм’ер-міністрНарэндра Модзі запусціў праграму «Stand-Up India» 15 красавіка 2016 года ў рамках намаганняў урада па падтрымцы прадпрымальніцтва сярод жанчын і прадстаўнікоў абшчын зарэгістраваных каст (Scheduled Caste) і плямёнаў (Scheduled Tribe)[2].

Праграма прапануе банкаўскія крэдыты ў памеры ад ₹10лакхаў (13 000 долараў ЗША) да ₹1крору (130 000 долараў ЗША) для прадстаўнікоў каст і плямёнаў, а таксама жанчын, якія ствараюць новыя прадпрыемствы па-за сельскагаспадарчым сектарам[3].

У красавіку 2023 годаБхагват Карад[en], дзяржаўны міністр фінансаў урада Індыі, заявіў, што дадзеная праграма адпавядае мэце Нацыянальнай місіі па забеспячэнні фінансавай даступнасці — даць магчымасці фінансавання маргіналізаваным групам насельніцтва. Таксама ён сказаў, што за папярэднія сем гадоў больш за 180 000 прадпрымальнікаў скарысталіся гэтай схемай, а больш за 80% крэдытаў, прадстаўленых у рамках гэтай ініцыятывы, былі накіраваныя жанчынам-прадпрымальніцам[4].

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. About us(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2023. Праверана 8 чэрвеня 2023.
  2. "'Stand Up India' will transform lives of Dalits, tribals: Modi",The Hindu, 5 красавіка 2016
  3. "Modi's Stand Up India scheme will ease pressure on job reservations",Hindustan Times, 6 красавіка 2016
  4. "More than Rs. 40,700 crore sanctioned to over 1,80,630 accounts under Stand-Up India Scheme in 7 years" (Press release).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]

Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/Stand-Up_India"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp