Slack | |
---|---|
![]() | |
Тып | вэб-праграма, кліент сістэмы імгненнага абмену паведамленнямі[d], арганізацыя і мабільная праграма |
Аўтар | Stewart Butterfield[d][5] і Cal Henderson[d][5] |
Распрацоўшчык | Slack Technologies[d] |
Напісана на | JavaScript |
Інтэрфейс | Electron[d] |
Аперацыйная сістэма | Windows, macOS, IOS, Android і Linux |
Мовы інтэрфейсу | англійская, іспанская, французская, нямецкая, арабская, італьянская мова, кітайская мова, карэйская і японская мова |
Першы выпуск | жнівень 2013 |
Апошняя версія | |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | slack.com(англ.) |
![]() |
Slack (бел.:Слак) —кросплатформавы карпаратыўнымесэнджар. Запушчаны ў тэставым рэжыме ў жніўні 2013 года, публічны выпуск адбыўся 12 лютага 2014 года. У першы дзень тэставання зарэгістраваліся 8 тысяч кампаній. Па дадзеных кампаніі на чэрвень 2015 года, Slack штодня выкарыстоўваюць 1,1 мільёна карыстальнікаў[6]. Стваральнікі Slack называюць яго самай хуткарослай бізнес-праграмай у гісторыі[7].
Slack, які пазіцыянуецца як«забойцаSkype і ўнутрыкарпаратыўнай электроннай пошты», быў створаныСцюартам Батэрфілдам (англ.) (бел.), адным з заснавальнікаў фотахостынгу Flickr. Батэрфілд у 2009 годзе заснаваў кампаніюTiny Speck (англ.) (бел., якая распрацоўвала анлайн-гульнюGlitch (англ.) (бел.. Гульня выйшла ў верасні 2011 года, але затым яе вярнулі ў стадыю бэта і ў снежні 2012 года закрылі цалкам з-за недастатковай папулярнасці. У працэсе працы над гульнёй быў створаны інструмент для абмену паведамленнямі, які стаў асновай для будучага праекта, названага Slack[8].
У лютым 2014 года Slack запускалі 16 чалавек, праз год каманда пашырылася да 105 чалавек[9]. Паводле стану на красавік 2019 года ў Slack працавала 1664 супрацоўнікі[10].
У пачатку лютага 2015 года зламыснікі на некалькі дзён атрымалі доступ да базы карыстальнікаўSlack. Пра гэта стала вядома 27 сакавіка, калі кампанія распавяла пра інцыдэнт і прадставіла двухфактарную аўтэнтыфікацыю[11].
Паводле паведамленняў сайта РБК, са снежня 2018 года Slack пачаў дэактываваць акаўнты карыстальнікаў, якія наведалі Крым[12]. Пасля кіраўніцтва Slack разблакавала частку акаўнтаў і прынесла прабачэнні карыстальнікам[13].