Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Samsung Internet

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Samsung Internet
Выява лагатыпа
Тыпбраўзер
РаспрацоўшчыкSamsung Electronics
Аперацыйная сістэмаAndroid, Tizen
Апошняя версія
  • 27.0.7.17 (17 студзеня 2025)[1]
СайтАфіцыйны сайт(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Samsung Internet — мабільнывэб-браўзер длясмартфонаў іпланшэтаў, распрацаваны кампаніяйSamsung Electronics на аснове праекта з адкрытым зыходным кодамChromium. Samsung Internet прадусталяваны на прыладахSamsung Galaxy. З 2015 года ён даступны для спампоўкі зGoogle Play, таксама магчымае выкарыстанне для разумных гадзіннікаў на базе аперацыйнай сістэмы Tizen праз Samsung Galaxy Store. Паводле ацэнак Samsung, у 2016 годзе ў браўзера было каля 400 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Па дадзеных StatCounter, у студзені 2023 г. яго доля на рынку складала каля 5 %.[2]

Samsung Internet замяніў стандартны браўзер Android на прыладах Samsung Galaxy у 2012 годзе. Прыкладна ў пачатку 2013 года было вырашана заснаваць браўзер на Chromium, і першая версія на базе Chromium была ўсталявана ў Samsung S4 у тым жа годзе.

Большасць адрозненняў ад кода Chromium былі ўведзены для падтрымкі спецыяльнага абсталявання Samsung, напрыклад Gear VR і біяметрычных датчыкаў.[3]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Get the latest version: 27.0.7.17; Jan 17, 2025 — 2025.Праверана 9 сакавіка 2025.
  2. Mobile Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter. Праверана 5 лютага 2022.
  3. Overview for Gear VR (англ.). Samsung Developers. Праверана 5 лютага 2023.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
НаBlink
НаGecko
НаWebKit
Іншыя
Найбольш папулярныя браўзеры вылучанытоўстым шрыфтам;курсіў — распрацоўка спынена
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Samsung_Internet&oldid=4657164"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp