Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

SWIFT

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Swift.
SWIFT
Выява лагатыпа
Тыпарганізацыя
Заснаванне3 мая 1973
Краіна
Адрас
Галінатэлекамунікацыйная індустрыя[d]
ПрадукцыяSWIFT message types[d]
Абарот
  • 1,02 млрд € (2023)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 240 чал. (31 снежня 2023)[2]
Сайтswift.com(англ.)

SWIFT (адангл.:Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunications), Супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) — арганізацыя, якая кіруе міжнароднай сістэмай перадачы інфармацыі і правядзення плацяжоў паміжбанкамі і іншымі фінансавымі ўстановамі. Кампанія таксама прадастаўляепраграмнае забеспячэнне (у асноўным дзеля ўжывання ў сусветнай сетцы SWIFTNet) ібанкаўскія ідэнтыфікацыйныя кодыISO 9362, больш вядомыя як «SWIFT-коды».

SWIFT — кааператыўнае таварыства, створанае паводле бельгійскага заканадаўства, якое належыць ягоным чальцам — 8740 банкам з 209 краінаў (па стане на лістапад2008 году). Галоўны офіс размешчаны ўЛа-Юльпе каляБруселя,Бельгія. Аддзяленні кампаніі існуюць у многіх краінах свету.

Заснаванае ў1973 годзе з мэтай усталявання агульных стандартаў для фінансавыхтранзакцыяў, стварэння сістэмы апрацоўкі агульнадаступных дадзеных і сусветнай інфармацыйнай сеткі. Сузаснавальнікамі выступілі 239 банкаў з 15 краінаў. Фундаментальныя аперацыйныя інструкцыі, нормы адказнасьці і да т. п. былі ўсталяваныя ў1975 годзе. У1977 годзе адасланае першае паведамленне.

Кожны банк, уключаны ў сістэму, атрымоўвае свой унікальны SWIFT-код. Тэарэтычна для ажыццяўлення плацяжу ўЕўропе дастаткова ведацьSWIFT-код банка іIBAN-код атрымальніка.

Штодзень праз SWIFT праходзіць больш за мільён транзакцыяў пра грашовыя пераказы, міжбанкаўскія плацяжы, каштоўныя паперы. Штогод — 2,5 млрд плацёжных паручэнняў.

Уласна SWIFT не займаецца перасылкай фінансаў, кампанія толькі выстаўляе патрабаванні на аплату. Яны павінны быць аплочаны праз рахункі-карэспандэнты, якія фінансавыя ўстановы маюць паміж сабой.

Пасляпадзеяў 11 верасня 2001 годаЦРУ іМіністэрства фінансаў ЗША атрымалі доступ да фінансавай інфармацыі сеткі SWIFT з мэтай адсочвання магчымых фінансавых транзакцыяў тэрарыстаў.

У свеце існуе шмат аналагаў SWIFT, адзін з іх —сістэма перадачы фінансавых паведамленняў.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. https://web.archive.org/web/20220227205310/https://banker.az/ensiklopedia/swift-n%C9%99dir/
  2. абSwift Annual Review 2023 — С. 33. — 37 с.Праверана 22 лістапада 2024.
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=SWIFT&oldid=4560652"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp