Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

SOS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

SOS (СОС) — міжнародны сігнал бедства ў радыётэлеграфнай (з выкарыстаннемазбукі Морзэ) сувязі. Сігнал уяўляе сабой паслядоўнасць «тры кропкі — 3 працяжнікі — тры кропкі», якая перадаецца без паўзаў паміж літарамі (· · · — · · ·). Такім чынам, SOS — асобны знак азбукі Морзэ, прадстаўлены ў выглядзе паслядоўнасці літар толькі для выгоды запамінання. Такія сімвалы запісваюць з рысай-над літар: SOS. Насуперак распаўсюджанаму перакананню, SOS не з'яўляеццаабрэвіятурай. Гэта проста выпадкова абраная паслядоўнасць, зручная для запамінання, якая лёгка распазнаецца на слых. Фразы, якія часта звязваюць з гэтым сігналам, такія якSave Our Ship (выратуйце наш карабель), абоSave Our Souls,Save Our Spirits (ратуйце нашы душы), абоSwim Or Sink (плывіце або патонем) з'явіліся пасля прыняцця сігналу. У галасавой сувязі сігнал «SOS» не ўжываецца, сігналам бедства служыць «Mayday».

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. —Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=SOS&oldid=4268634"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp