Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

S-Video

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

S-Video (англ.:Separate Video),раздзельны відэасігнал — кампанентныаналагавы відэаінтэрфейс, які прадугледжвае паасобную перадачу складальнікаўвідэасігнала: яркасціY сумесна з сінхрасігналам, і колернасціС (сумесна з сінхранізацыяй колеру), якія перадаюцца па дзвюм асобнымлініям сувязі, зхвалевым супраціўленнем 75 Ом. Асобная перадача яркасці і колернасці забяспечвае больш высокую якасць выявы, чымкампазітныя стандарты, бо пры гэтым адсутнічаюць узаемныя перашкоды пры падзяленні сігналаў.Інтэрфейс S-Video ужываецца толькі для перадачы сігналутэлебачання стандартнай выразнасці і непрыдатны дляHDTV. Для перадачы гуку патрэбны асобны кабель.

Піктаграма злучэння S-Video
Частотная характарыстыка сігналаў S-Video на стандартным канале шырынёй 6 МГц

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Інтэрфейс быў распрацаваны фірмайJVC пад канец 1980-х гадоў для ўжывання ўвідэамагнітафонах івідэакамерах паўпрафесійнага фарматуS-VHS для перадачы паміж прыладамі кампанентнага відэасігналу з мінімальнымі стратамі. Арыгінальны раздым S-Video быў чатырохкантактным. У далейшым гэты тып раздыма атрымаў шырокае распаўсюджванне і стаў выкарыстоўвацца ў прыладах іншых відэафарматаў, у тым ліку лічбавых, а таксама ўкамп’ютарах, і быў абсталяваны дадатковымі кантактамі.

У цяперашні час разнастайныя тыпы раздымаў S-Video ўжываюцца ў асноўным для вываду відарыса, які фармуеццавідэакартай камп’ютара, а таксама відэасігналу з відэакамеры цігульнявых апаратаў на бытавыятэлевізары ці падобную хатнюю відэатэхніку.

Тэхнічныя асаблівасці

[правіць |правіць зыходнік]

Відэасігнал у сістэмеSECAM абмежаваны шырынёй 3,8 МГц, што ў разліку 1 МГц = 80 ліній, дазваляе сфарміраваць на экране толькі 300—320 ліній. У сістэме PAL спецыяльны, досыць складаны (і дарагі) фільтр (грабеністы фільтр ці фільтр-грабянец) дазваляе з большым ці меншым поспехам вылучыць сігнал яркасці «па-над» колернасцю.

Істотнай перавагай дадзенага далучэння (у параўнанні з больш простымкампазітным, на адным«цюльпане») з'яўляецца тое, што сігналы яркасці (англ.:Intensity, Luminance, Y) і колернасці (англ.:Color, Chrominance, С) выявы праходзяць асобна. Такім чынам яны ніколі не знаходзяцца ў кампазітным рэжыме і на вертыкальных краях шматколерных абласцёў выявы не з'яўляюцца кропкі сканавання крос-яркасці.Акрамя таго, няма патрэбы фільтраваць лініі яркасці на тэлевізары, каб пазбавіцца ад колернасці сігналу, што дазваляе павялічыць прапускную здольнасць і, адпаведна, разрозненне экрана па гарызанталі. Вядома, разрозненне па-ранейшаму абмяжоўваецца ЭПТкінескопа, але гэта відавочнае паляпшэнне.

Двунакіраваны кабель-перехаднікVIVO які выкарыстоўвае поўны (7-кантактны) раздым S-Video на 4-кантактны раздым, сіні, чырвоны і зялёны «цюльпаны»выхады кампанентнага відэа і жоўты «цюльпан»кампазітнага відэа.

У сучасных відэакартках камп'ютараў ужываюцца некалькі варыянтаў раздыму S-Video з рознай колькасцю кантактаў. Як правіла, выхад (цівідэаўваход-відэавыхад) відэасігналу з відэакарткі з дапамогай перахадніка ажыццяўляецца накампанентны выхад.4-кантактны раздым S-Video супадае з раздымам mini-DIN для далучэння клавіятуры Mac, але гэта толькі механічнае супадзенне.

Перахаднік «S-Video — цюльпан» даволі просты: для гэтага«зямля» далучаецца да «зямлі» цюльпана, а сігнал яркасціY, змешваецца праз шунтавыкандэнсатар ёмкасцю 470 пФ з сігналам колернасціC і далучаецца да цэнтральнай жылы.

Апісанне вывадаў

[правіць |правіць зыходнік]

4 PIN S-Video

[правіць |правіць зыходнік]
Нумарацыя вывадаў 4-кантактнага раздыма S-Video. Выява ад гнязда.
Знешні выгляд 4-кантактных раздымаў S-Video
№ вывадуІмяАпісанне
1GNDАгульны провад яркаснага (Y) сігнала
2GNDагульны провад колернага (С) сігнала
3YЯркасны (Y) сігнал
4CКолерны (С) сігнал

7 PIN S-Video

[правіць |правіць зыходнік]
Гняздо 7-pin S-Video.
Нумарацыя вывадаў 7-кантактнага раздыма S-Video. Від ад гнязда.
№ вывадуНа відэакартах ATIНа відэакартах nVidiaНа ноўтбуках LG, прадуктах Intel, Apple Power Macintosh 6100AV/7100AV/8100AV і Apple PowerBook
1
Агульны провад яркаснага (Y) сігналу
2
Агульны провад колернага (С) сігналу
3
Яркасны (Y) сігнал
4Колерны (С) сігнал
Колерны (С) сігнал ці кампанентны (PR) чырвоны
5
Агульны провад кампазітнага (V) «Відэа» сігнала
кампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сіні (для ноўтбука LG)
6Не задзейнічаныКампазітны сігнал (V) «Відэа» ці кампанентны (PB) сініАгульны провад кампазітнага «Відэа» сігнала (для ноўтбука LG)
7Кампазітны сігнал (V) «Відэа»
Не задзейнічаны

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Аўдыё- і відэараздымы і інтэрфейсы
Для перадачы відэасігнала
Правадныя
D-sub (VGA) ·DisplayPort ·HDMI ·DVI ·LVDS ·S-Video ·SCART ·RCA ·BNC ·DIN ·Mini-DIN ·YPbPr (Component) ·Mhl
Бесправадныя
Малаўжываныя правадныя
Для перадачы аўдыёсігнала
Бытавыя
Прафесійныя
Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/S-Video"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp