Ruby |
---|
 |
Семантыка | мультыпарадыгменная:аб’ектна-арыентаваная,функцыянальная,працэдурная |
---|
З’явілася ў | 1995 |
---|
Аўтар(ы) | Юкіхіра «Matz» Мацумота |
---|
Пашырэнне файлаў | .rb |
---|
Тыпізацыя даных | дынамічная, строгая |
---|
Асноўныя рэалізацыі | Ruby MRI, JRuby, IronRuby |
---|
Зведала ўплыў | Perl,Smalltalk,Ada,C++,Lisp,Lua,Python |
---|
Паўплывала на | Clojure, Crystal,Elixir,Rust,Swift |
---|
Ліцэнзія | Ліцэнзія Ruby[d], GNU General Public License, version 2.0[d][1] і 2-пунктавая ліцэнзія BSD[d][2] |
---|
Сайт | ruby-lang.org/en/ |
---|
Ruby (Ру́бі, адангл.:ruby —рубін) — інтэрпрэтаваная мультыпарадыгменнаямова праграмавання, распрацаваная Юкіхіра «Matz» Мацумота ў сярэдзіне 1990-х ўЯпоніі. Пры стварэнні мовы быў зроблены акцэнт на прадукцыйнасць і прастату праграмавання.
У мове рэалізавана шматпаточнасць, строгая дынамічная тыпізацыя, выкарыстоўваецца аўтаматычны збіральнік смецця і кампіляцыя just-in-time. Мова падтрымлівае некалькі парадыгмаў праграмавання, уключаючыпрацэдурнае,аб’ектна-арыентаванае іфункцыянальнае праграмаванне. Па словах стваральніка, на Ruby паўплываліPerl,Smalltalk,Eiffel,Ada іLisp.[3]
Кросплатформавая рэалізацыя інтэрпрэтатара мовы цалкамсвабодная.[4]
Па словах Юкіхіра Мацумота Ruby была задумана ў 1993 годзе. У 1999 годзе ў спісе рассылкі ruby-talk ён апісваў свае раннія ідэі пра мову:
 | Я размаўляў са сваім калегам аб перспектывах аб’ектна-арыентаванай скрыптавай мовы. Я ведаў Perl (Perl4, а не Perl5), але яна мне не вельмі падабалася, таму што выглядала лялечнай мовай (і выглядае дасюль). ... Я ведаў Python у той час. Але мне яна не падабалася, таму што я не думаў, што гэта сапраўдная аб’ектна-арыентаваная мова — аб’ектна-арыентаваныя магчымасці выглядалі дадаткамі да мовы. Будучы моўным маньякам і фанатам аб’ектна-арыентаванага праграмавання на працягу 15 гадоў, я вельмі хацеў сапраўдную аб’ектна-арыентаваную, простую ў выкарыстанні скрыптавую мову. Я шукаў такую, але не мог знайсці. Таму я вырашыў стварыць яе. |  |
Мацумота апісвае дызайн Ruby як падобны у сваёй аснове на Lisp, з аб'ектнай сістэмай як у Smalltalk і практычнай карыснасцю як у Perl.[5]
Першы рэліз Ruby 0.95 быў абвешчаны ў японскіх групах навін 21 снежня 1995 года. На гэтай стадыі распрацоўкі ўжо прысутнічалі многія вядомыя функцыі Ruby, у тым ліку аб'ектна-арыентаваны дызайн, міксіны, ітэратары, замыканні, апрацоўка асаблівых сітуацый і збіральнік смецця.
Ужо ў 2000 г. Ruby стаў больш папулярным у Японіі, чым Python.[6] Прыблізна ў 2005 годзе цікавасць да Ruby значна вырасла, дзякуючы выпуску вэб-фрэймворка Ruby on Rails.
Асноўнай мэтай дызайну Ruby па словах Мацумота было стварыць мову, якой ён сам з задавальненнем карыстаўся б, мінімізуючы працу праграміста. На гутарцы Google Tech Talk у 2008 годзе ён казаў:
 | Я спадзяюся ўбачыць, як Ruby дапаможа кожнаму праграмісту ў свеце быць прадукцыйным, атрымліваць задавальненне ад праграмавання і быць шчаслівым. Гэта асноўная мэта мовы Ruby. |  |
Ruby з'яўляецца аб'ектна-арыентаванай у тым сэнсе, што кожнае значэнне з'яўляецца аб'ектам, нават класы і экзэмпляры прымітыўных тыпаў даных (напрыклад, лічбаў ці лагічных значэнняў). Пераменныя заўсёды ўтрымліваюць спасылкі на аб'екты. Кожная функцыя - гэта метад, і метады заўсёды выклікаюцца для аб'екта. Метады, вызначаныя ў вобласці верхняга ўзроўню, становяцца метадамі класа Object. Ruby падтрымлівае наследаванне з дынамічнай адпраўкай і міксінамі ў якасці рэалізацыі множнага наследавання.
Ruby з'яўляецца шматпарадыгменнай у тым сэнсе, што яна дазваляе працэдурнае праграмаванне (вызначэнне функцый/пераменных па-за класамі робіць іх часткай каранёвага, «самастойнага» аб'екта), з аб'ектна-арыентаваным (усё з'яўляецца аб'ектам) або функцыянальным праграмаваннем (Ruby мае ананімныя функцыі і замыканні; усе аператары маюць значэнні, а функцыі заўсёды вяртаюць рэзультат). Ruby мае дынамічную тыпізацыю, падтрымлівае метапраграмаванне, параметрычны палімарфізм і шматпаточнасць.
Мова мае вялікую стандартную бібліятэку, якая уключае модулі дляHTTP,FTP,XML,RSS,JSON, YAML, CGI, OpenSSL.
Прыклад напісання праграмыHello world:
Зноскі
- Артыкулы і кнігі
- Фрэймворкі