Разана ПакMBE (англ.:Roseanne Park; нар.11 лютага1997,Окленд,Новая Зеландыя), больш вядомая якRosé (кар.:로제), —паўднёвакарэйска-новазеландская спявачка ды танцорка[2][3], удзельніца паўднёвакарэйскага дзявочага гуртуBlackpink. У 2012 годзе Rosé паспяхова прайшла аўстралійскае праслухоўванне паўднёвакарэйскага забаўляльнага лэйбла YG Entertainment, пасля чаго падпісала з ім кантракт. Перад сваім дэбютам у гурце ў жніўні 2016 Разана трэнавалася на працягу чатырох год.
У сакавіку 2021 Rosé дэбютавала сольна з першым міні-альбомамR, за першы тыдзень было прададзена 448 тысяч копій альбому, што стала рэкордам сярод жаночых K-pop выканаўцаў. Сінгл "On the Ground" пабіў рэкорд, заняўшы найвышэйшую пазіцыю ў чартахBillboard Hot 100, канадскім Hot 100 і UK Singles Chart сярод усіх жаночых K-pop выканаўцаў.
Rosé з'яўляецца міжнароднай амбасадоркай фэшн-брэнда Yves Saint Laurent. У 2021 годзе яна стала першай карэйскай айдалкай, што наведалаMet Gala.
У 2012 з прапановы бацькі Rosé наведала музычнае выслухванне ўСіднее, якое праводзілася карэйскім лэйблам YG Entertainment. Яна заняла першае месца сярод 700 удзельнікаў[4][5]. Спярша спявачка мела сумневы наконт трэнавання ў буйной кампаніі так далёка ад дома, ведаючы, што шанец дасягнуць поспеху замалы[6]. Але праз два месяцы яна пагаднілася падпісаць кантракт з лэйблам і пераехала даСеулу, каб пачаць сваё трэнаванне[7].
15 верасня 2012 выйшаў міні-альбом выканаўцы G-DragonOne of a Kind, які змяшчаў песню «Without You», запісаную артыстам разам з яшчэ трэйні Rosé. У час рэлізу яе імя яшчэ не было вядома публіцы і было пазначана ў крэдытах да песні толькі пасля афіцыйнага абвяшчэння ўдзельніцBlackpink[8]. Песня дасягнула дзясятай пазіцыі ў паўднёвакарэйскім чарце Gaon Music Chart, а таксама пятнаццатай пазіцыі у чарцеBillboard Korea K-pop Hot 100[9][10].
↑Лі, Чон Ён (12 жніўня 2016).[블랙핑크 VS 투애니원③] 블랙핑크는 누구? [Who Is Blackpink?].The Dong-a Ilbo(кар.).Архівавана з арыгінала 7 траўня 2019. Праверана 15 кастрычніка 2020.