Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

RG-35

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
RG-35
Выява
Краіна паходжання
ВытворцаBAE Systems Land Systems South Africa[d]
ДызайнерLand Systems OMC[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

RG-35 — паўднёваафрыканскі бронеаўтамабіль, распрацаваныLand Systems OMC, даччынай кампаніяйBAE Systems.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Land Systems OMC пачала распрацоўку RG-35 у пачатку 2008 года. Бранявік ствараўся на аснове існуючай серыі RG BAE Systems (RG-31 Nyala,RG-32 Scout іRG-33). Планавалася, што гэта будзеMRAP з высокім узроўнем абароны, грузападымальнасцю і мабільнасцю[1].

У верасні 2009 года наМіжнароднай выставе абарончых сістэм і абсталявання (DSEi) уЛондане распрацоўка прадстаўлена шырокай публіцы. Кіраўніцтва BAE Systems назвала RG-35 «наватарскай машынай новага класа»[2].

Былі распрацаваны версіі 6x6 і 4x4[3].

Апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

У версіі 6х6 машына можа змясціць 16 чалавек, уключаючы вадзіцеля. Даўжыня браневіка — 7,4 м, шырыня — 2,5 м, вышыня — 2,7 м, дарожны прасвет — 458 мм, поўная маса — 33 000 кг[4], грузападымальнасць — 15 000 кг[2].

Запас ходу аўтамабіля складае 1000 км. Развівае максімальную хуткасць да 115 км/г. Выкарыстоўваеццадызельны рухавікCummins у спалучэнні з аўтаматычнай каробкай перадач ZF 6HP[5].

Бранявік можа выкарыстоўвацца як камандная, інжынерная, эвакуацыйная альбо медыцынская машына, а таксама як база для ўстаноўкі мінамётаў ці зенітак[3].

RG-35 можа быць абсталяваныгарматнымі вежамі[6]. Гэта дазваляе выкарыстоўваць шырокі спектр узбраення, уключаючы 12,7-мм кулямёты і зброю калібрам да 20 мм. Браняванне адпавядае 4-му ўзроўню паSTANAG 4569. Супрацьмінная абарона забяспечана V-вобразным дном[1].

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. абFoss. RG-35 launched on world market(нявызн.). Janes Information Group (9 верасня 2009). Праверана 29 March 2010.
  2. абCampbell, Keith (25 September 2009)."South African defence company faces future with range of new or improved products".Engineering News. Праверана29 March 2010.
  3. абCampbell, Keith (8 September 2009)."New groundbreaking fighting vehicle from SA company".Engineering News. Праверана29 March 2010.
  4. Engelbrecht, Leon (8 September 2009)."BAE Systems fields RG35".DefenceWeb. Праверана29 March 2010.
  5. RG35 BAE Systems Mine Protected multi-purpose fighting vehicle(нявызн.)(недаступная спасылка). Army Recognition. Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2014. Праверана 29 March 2010.
  6. Smit, Petronel (19 February 2010)."Locally developed fighter vehicle enters international markets".Engineering News. Праверана29 March 2010.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Сучасныя колавыяБМП,БТР іБА
4 × 4
6 × 6
8 × 8
10 × 10
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=RG-35&oldid=4792190"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp