«Quake» (/kweɪk/, з англ. — «дрыжыкі») — камп’ютарная гульня ў жанрышутара ад першай асобы, распрацаваная «id Software» і выпушчаная 22 ліпеня 1996 года (поўная версія).
Перад афіцыйным выпускам поўнай версіі гульні, а менавіта 24 лютага 1996 года, была выпушчана тэхналагічнаядэмаверсія гульні[ru] пад назвай «QTest». У ёй не было падтрымкіадзіночнага рэжыму гульні, і часткагеймплэя была яшчэ не дапрацаваная, аднак, дзякуючы прысутнасці ў гульні падтрымкімультыплэера, літаральна за суткі ў свеце з’явіліся дзясяткі сервераў дляанлайн-гульні[ru]. Затым, 22 чэрвеня 1996 года была выпушчанаshareware[ru]-версія гульні, якая ўключала ў сябе толькі першы эпізод, даступная для спампоўкі з афіцыйнага сайта «id Software».
Гульня здзейсніла прарыў у3D[ru] тэхналогіях, выкарыстоўваючы тэкстураваныяпаліганальныя мадэлі персанажаў заместспрайтаў[ru], а таксама цалкам трохмерную BSP-карту замест двухмернай з інфармацыяй аб вышыні (як было ў «Doom»), тым самым рэалізуючы цалкам трохмерны свет.
Большую частку рухавічка «Quake» напісаўДжон Кармак[ru]. Гульня таксама вядомая сваім саўндтрэкам, які напісаўТрэнт Рэзнар з «Nine inch nails». Quake з’яўляецца родапачынальнікам адной з самых паспяховых гульнявых серый: у суме было прададзена больш за 4 мільёны копій «Quake», «Quake II[ru]» і «Quake III Arena». У канцы2005 года выйшаў працяг серыі — «Quake 4[ru]», які з’яўляецца сюжэтным працягам «Quake 2».
Са з’яўленнем першага «Quake» зарадзілася паняцце «кіберспорт[ru]», узнікла шырокаясупольнасць, сталі праводзіцца буйныя чэмпіянаты, а таксама ўзнікла паняцце трыкінг у дачыненні да камп’ютарных гульняў: прымяненне некаторых багаў гульні ў руху персанажа для дасягнення звышмагчымасцяў прафесійнымі гульцамі, спецыяльна адрэгуляванае ў прафесійныхмадыфікацыях[ru] (гл. CPM іDeFRaG[ru]).
| Quake наВікісховішчы |