The page has not been checked
| PascalABC.NET | |
|---|---|
| Семантыка | імператыўная |
| Клас мовы | мультыпарадыгмавая:Структурнае,аб’ектна-арыентаванае,абагульненае,працэдурнае праграмаванне,функцыянальнае прграмаванне |
| Тып выканання | кампілятар |
| З’явілася ў | 2002 |
| Аўтар(ы) | С. С. Міхалковіч, І. В. Бондараў, А. В. Ткачук, С. А. Іваноў |
| Пашырэнне файлаў | pas |
| Рэліз | 3.5, зборка 2067 (25.05.2019) |
| Тыпізацыя даных | статычная |
| Асноўныя рэалізацыі | PascalABC.NET, Pascal ABC (падтрымка спынена) |
| Зведала ўплыў | Pascal,Delphi,C#,Python |
| Ліцэнзія | LGPL |
| Сайт | pascalabc.net |
PascalABC.NET —мова праграмаванняPascal новага пакалення, якая ўключае ў сябе класічны Pascal, большасць магчымасцяў мовыDelphi, а таксама шэраг уласных пашырэнняў. Рэалізавана на платформеMicrosoft.NET і ўключае ў сябе ўсе сучасныя моўныя сродкі:класы,перагрузку аперацый,інтэрфейсы,апрацоўку выключэнняў,абагульненыя класы і падпраграмы,зборку смецця,лямбда-выразы,сродкі паралельнага праграмавання.
PascalABC.NET з’яўляецца мультыпарадыгмавай мовай: на ёй можна праграмаваць уструктурным,аб’ектна-арыентаваным іфункцыянальным стылях.
PascalABC.NET — гэта таксама простае і магутнае інтэграванае асяроддзе распрацоўкі, якое падтрымлівае тэхналогію IntelliSense, якая змяшчаесродкі аўтафарматавання, убудаваны адладчык і ўбудаваны дызайнер формаў. Акрамя таго, кансольныкампілятар PascalABC.NET функцыянуе наLinux іMacOS падMono.
Паколькі ў PascalABC.NET можна карыстацца ўсімі бібліятэкамі платформы .NET, стандартныя модулі нешматлікія і арыентаваны на навучанне:
beginvar(a,b):=ReadInteger2;varc:=a*b;whileb<>0do(a,b):=(b,amodb);c:=cdivAbs(a);c.Print;end.
beginvarn:=ReadInteger;ifn<0thenprint('-1');vari:=2;whilen<>1doifnmodi=0thenbegini.Print;n:=Abs(n)diviendelseifi=2theni:=i+1elsei:=i+2;end.
beginvar(n,a):=ReadInteger2;varc:='';varm:=false;ifa<0thenm:=true;whilea<>0dobeginvarb:=a;(a,b):=(Abs(a)divn,Abs(b)modn);ifb>=10thenc:=chr(b+55)+celsec:=IntToStr(b)+c;end;ifm=truethenc:='-'+c;c.Print;end.