Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Pascal

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pascal
Семантыкапрацэдурная
Тып выкананнякампілятар
З’явілася ў1970
Аўтар(ы)Ніклаўс Вірт
Пашырэнне файлаўpp, p, pas
Тыпізацыя даныхстатычная тыпізацыя[d], моцная тыпізацыя[d] і safe typing[d]
Зведала ўплыўАлгол, ALGOL 60[d][1], ALGOL W[d][1] і Simula[d]
Скрыншот праграмы напісанай на Паскале.

Паскаль (англ.:Pascal) —мова праграмавання агульнага прызначэння. Адна з самых вядомых моў праграмавання, шырока ўжываецца ў прамысловым праграмаванні, навучанні праграмаванню ў вышэйшай школе, з’яўляецца базай для вялікай колькасці іншых моў. Была створанаНіклаўсам Віртам у1970, пасля яго ўдзелу ў працы камітэта распрацоўкі стандарту мовыАлгол-68.

Асаблівасці

[правіць |правіць зыходнік]

Паскаль быў створаны як мова для навучанняпрацэдурнаму праграмаванню (аднак, па словах Вірта, мову нельга лічыць толькі вучэбнай, бо мова, непрыдатная для напісання дзейсных праграм, для навучання выкарыстоўвацца не павінна). Мова названа так у гонар выдатнага французскага матэматыка, фізіка, літаратара і філосафаБлеза Паскаля. Адна з першых моў, для якіх была створаная рэалізацыя «на самой сабе» — кампілятар Паскаля быў напісаны на самом Паскалі. У пачатку 1970-х гадоў для пераносу Паскаль-сістэм на розныя апаратныя платформы была створана сістэма Pascal-P, у якой быў адзіны кампілятар Паскаля ў прамежкавую мову (P-код) і для кожнай платформы ствараўся хуткі інтэрпрэтатар P-кода. Запазычанне гэтай сістэмы прывяло да стварэння сістэмы UCSD-Pascal ва Універсітэце Сан-Дыега (Каліфорнія, ЗША), нашмат пазней яе ідэі былі запазычаны стваральнікамі мовыJava (байт-код, кампіляцыя ў байт-код, інтэрпрэтатар байт-кода).

Асаблівасцямі мовы з’яўляюццастрогая тыпізацыя і наяўнасць сродкаўструктурнага (працэдурнага) праграмавання. Паскаль была адной з першых такіх моў. Па меркаванню Н. Вірта, мова павінна спрыяць дысцыплінаванню праграмавання, таму, разам са строгай тыпізацыяй, у Паскалі зведзены да мінімуму магчымыя сінтаксічныя неадназначнасці, а сам сінтаксіс аўтар паспрабаваў зрабіць інтуітыўна зразумелым нават пры першым знаёмстве з мовай.

Тым не менш, першапачаткова мова мела шэраг абмежаванняў: немагчымасць перадачы функцыяммасіваў зменнай даўжыні, адсутнасць пэўных сродкаў для работы здынамічнай памяццю, абмежаванаябібліятэка ўводу-вываду, адсутнасць сродкаў для падключэння функцый з бібліятэк, напісаных на іншых мовах, адсутнасць сродкаў асобнай кампіляцыі і г.д. Найбольш прыкметны недахоп сінтаксісу — некрытычна запазычаная з Алгола структура кіруючых канструкцый (аператараў if і цыклаў), патрабаванне пастаяннага выкарыстання складовых аператараў «begin — end». Поўны разбор недахопаў мовы Паскаль быў выкананыБраянам Керніганам у артыкуле «Чаму Паскаль не з’яўляецца маёй любімай мовай праграмавання» (цікава, што гэты артыкул выйшаў ў пачатку 1980-х, калі ўжо існавала моваМодула-2, нашчадак Паскаля, пазбаўлены ад большасці яго заган). Некаторыя недахопы Паскаля былі выпраўлены ў ISO-стандарце 1982 г., у прыватнасці, у мове з’явіліся адкрытыя масівы, якія далі магчымасць выкарыстоўваць адны і тыя жа працэдуры для апрацоўкі аднамерных масіваў розных памераў.

Неабходна заўважыць, што шматлікія недахопы мовы не выяўляюцца або нават становяцца перавагамі пры навучанні праграмаванню. Акрамя таго, у параўнанні з асноўнай мовай праграмавання ў акадэмічным асяроддзі70-х (якою быўФартран, які валодаў значна больш істотнымі недахопамі), Паскаль уяўляў сабой значны крок наперад. У пачатку 1980-х гадоў у СССР для навучання школьнікаў асновам інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі акадэмікА. П. Яршоў распрацаваў алгола-паскалепадобную «алгарытмічную мову».

Ніклаўс Вірт разумеў недахопы створанай ім мовы, але, згодна з традыцыямі акадэмічнага асяроддзя і ўласнымі прынцыпамі, паводле якіх «непрыдатныя прылады трэба не выпраўляць, а замяняць», не стаў яго развіваць далей, а распрацаваў новыя мовы сямейства:Модула-2 іАберон. У супрацьлегласць гэтаму прамысловыя традыцыі і перавагі мовы заахвоцілі шматлікія камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі працягваць распрацоўваць і развіваць сістэмы праграмавання іменна на аснове мовы Паскаль, адвольна пашыраючы мову, дабаўляючы ў яе, часта цалкам механічна, новыя сродкі і сінтаксічныя канструкцыі.

Найболей вядомай рэалізацыяй Паскаля з’яўляецца сістэмаTurbo Pascal (затым у Borland Pascal і далей у Delphi) фірмыBorland, у якой мова была значна пашырана, былі выпраўлены некаторыя недахопы мовы, дабаўлены новыя магчымасці. Мова стала багацейшай, але з-за адсутнасці галіновай стандартызацыі, страціла пераноснасць і агульнасць (да з’яўлення ў 1998 годзеKylix — Delphi дляLinux, прадукты Borland працавалі толькі на платформе DOS/Windows, у цяперашні час Kylix фактычна замарожаная).

Важным крокам у развіцці мовы стала стварэнне свабоднай мовы ПаскальGNU Pascal, якая не толькі ўвабрала у сябе рысы іншых Паскаляў, але і забяспечыла надзвычай шырокую пераноснасць напісаных на ёй праграм (больш 20 розных платформ, пад больш чым 10 рознымі аперацыйнымі сістэмамі).

У цяперашні час карыстаюцца папулярнасцю такія версіі мовы якTMT Pascal,Free Pascal іGNU Pascal.Працягвае выкарыстоўвацца і Borland Pascal.

У 1986 годзе кампаніяApple распрацавалааб’ектнае пашырэнне мовы Паскаль, атрымаўшы ў вынікуObject Pascal. У 1989 годзе аналагічныя аб’ектныя сродкі былі ўключаны фірмай Borland у сістэму Turbo Pascal (моўныя адрозненні паміж аб’ектным Turbo Pascal 5.5 і Object Pascal ад Apple вельмі нязначныя). Наступныя версіі Turbo Pascal, які стаў затым звацца Borland Pascal, дапаўнялі аб’ектнае пашырэнне новымі сродкамі, гэты працэс працягваўся і падчас дапрацовак мовы сістэмы Delphi[2]. Назва мовы змянялася: ад Pascal, праз Object Pascal for Delphi, у літаратуры сустракалася назва Delphi Pascal, у апошніх версіях Delphi мова называецца гэтак жа, як і сама сістэма (цікавы момант: у Delphi 7 пункт сістэмнага меню, які запускае даведку па мове, як і ў больш ранніх версіях, называецца «Object Pascal Reference», а сам модуль даведкі, што ў выніку запускаецца, мае загаловак «Delphi Language Manual», у тэксце мова таксама ўсюды завецца «Delphi»).

Акрамя таго, распрацоўваецца сістэма праграмаванняPascalABC.NET, арыентаваная на навучанне сучаснаму праграмаванню.PascalABC — рэалізацыя звычайнага паскаля, распрацаваны для навучання праграмаванню.PascalABC.net — аналаг PascalABC, з магчымасцю ствараць .exe файлы.

Hello World

[правіць |правіць зыходнік]

Найпрасцейшая праграма, якая выводзіць на экран надпісHello World.

programHelloWorld(output);begin{ Пачатак праграмы }WriteLn('Hello World');{ Выводны надпіс }end.{ Канец праграмы }

Тэкст паміж фігурнымі дужкамі «{» і «}» у мове Паскаль з’яўляецца каментарыем і ніяк не ўплывае на вынік кампіляцыі.У падмностве мовы Паскаль кампілятараў кампаніі Borland (Turbo Pascal, Borland Pascal, Delphi) каментарыі таксама можна пазначаць парамі сімвалаў (* і *), а таксама пры дапамозе пары сімвалаў «//» — якія пазначаюць, што тэкст да канца радка з’яўляецца каментарыем.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. абWirth N. The Development of Procedural Programming Languages Personal Contributions and PerspectivesSpringer Science+Business Media, 2000. —doi:10.1007/10722581_1Праверана 2 верасня 2025.
  2. Бадд Т. Аб’ектна-арыентаванае праграмаванне ў дзеянні. Спб.: Піцер, 1997.ISBN 5-88782-270-8

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
СтандартыISO
1
па
9999
10000
па
19999
20000+
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Pascal&oldid=5040720"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp