OpenBSD — камп’ютарнаяаперацыйная сістэма класуUnix, паходзіць ад Дыстрыбуцыі Праграм Берклі (BSD), распрацаванай уКаліфарнійскім універсітэце, Берклі. лідар праекта,Тэа дэ Раадт, разам з групай прыхільнікаў адасобіліся адNetBSD у канцы1995. Праект славуты прыхільнасцю праграмістаў ідэаламадкрытага крынічнага коду і вельмі якаснай дакументацыяй, бескампраміснай пазіцыяй у дачыненні да ліцэнзіяванняпраграмнага забеспячэння, а таксама ўважлівасцю да пытанняў бяспекі і правільнасцю праграмнага коду. Сімвалам праекта з’яўляецца рыбка Пуфі.
OpenBSD уключае шэраг паляпшэнняў стандартнай сістэмы бяспекі Unix. Гэта звязана з рэдкай у сучасным свеце праграмавання традыцыяй аўдыту (вычытвання) коду з мэтай пошуку магчымых памылак і хібаў, шырока распаўсюджанай у супольнасці OpenBSD. Праект прытрымліваецца даволі жорсткіх патрабаванняў да ліцэнзій праграм, якія пастаўляюцца ў стандартным камплекце сістэмы. Ліцэнзіяй пераважнай большасці праграмнага коду сістэмы з’яўляеццаліцэнзія BSD. Шырока распаўсюджаная практыка перапісвання некаторых праграм з нуля, калі, на думку супольнасці, ліцэнзіі гэтых праграм недастаткова свабодныя.
Як і ў большасці аперацыйных сістэм BSD, ядро OpenBSD і збор сістэмных праграм, такіх як камандная абалонка альбо стандартныя праграмы ps іcat, распрацоўваюцца разам з іншымі прадстаўнікамі BSD-супольнасці. Дадатковае праграмнае забеспячэнне даступнае для ўстанаўлення як з папярэдне скампіляваных пакункаў, так і з крынічных кодаў праз сістэму партоў (ports collection).
Сёння аперацыйная сістэма OpenBSD афіцыйна выдаецца для 17 розных апаратных платформаў, сярод іх працэсары DEC Alpha,Intel i386,Hewlett-Packard PA-RISC,AMD AMD64 і Motorola 68000, камп’ютарыApple на базе PowerPC, працоўныя станцыі Sun SPARC і SPARC64, VAX, а таксама кішэнныя камп’ютары Sharp Zaurus.