Objective-C —кампіляванаяаб’ектна-арыентаванаямова праграмавання, створаная на аснове моў праграмаванняС іSmalltalk. Была распрацавана Брэдам Коксам і Томам Лавам у пачатку 1980-х гадоў.[1]
Objective-C з’яўляецца «строгім надмноствам» C — гэта азначае, што можна скампіляваць любую праграму на C з дапамогай кампілятара Objective-C, а таксама ўключаць код мовы C у класы Objective-C.[2] Objective-C бярэ свой аб’ектны сінтаксіс ад Smalltalk: усе аб’ектна-арыентаваныя функцыі рэалізаваныя праз механізм абмену паведамленнямі. Сінтаксіс для неаб’ектна-арыентаваных аперацый ідэнтычны сінтаксісу C.
Кампанія NeXT абрала Objective-C для сваёй аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP. У выніку таго, што аперацыйная сістэмаmacOS непасрэдна заснаваная на NeXTSTEP, кампаніяApple рэкамендавала Objective-C для распрацоўкі праграм для macOS іiOS да стварэння мовы праграмаванняSwift у 2014 г.
Праграмы Objective-C, распрацаваныя для аперацыйных сістэм, якія не належаць Apple, або якія не залежаць ад API Apple, таксама могуць быць скампіляваныя для любой платформы, якая падтрымліваецца GNU GCC або LLVM/Clang.
Прыклад напісання праграмыHello world:
#import <Foundation/Foundation.h>intmain(intargc,constchar*argv[]){NSLog(@"Hello, World!\n");return0;}Зноскі