Кошт акцый амерыканскага вытворцы ў 2024 годзе падняўся да гістарычнага максімуму, Nvidia стала самай дарагой кампаніяй у свеце. Поспех фірмы ў першую чаргу звязаны з яе рашэннем зрабіць стаўку на сектарштучнага інтэлекту. Да канца таргоў 18 чэрвеня акцыі каштавалі амаль 136 даляраў — у сто разоў больш, чым восем гадоў таму. У гэты дзень кампанія стала каштаваць даражэй, чымMicrosoft, якая да таго ўзначальвала сусветны рэйтынг самых дарагіх кампаній планеты. У пачатку чэрвеня Nvidia абагнала па гэтым паказчыкуApple, адціснуўшы яе на трэцяе месца. Рынак ацэньвае Nvidia у 3,34 трлн даляраў, толькі з лютага 2024 года кошт кампаніі вырас больш чым у паўтары разы[13]. У сувязі з такім ростам Nvidia пачалі адносіць данаймагутнейшых амерыканскіх тэхналагічных карпарацый.