Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Node.js

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Node.js
Выява лагатыпа
ТыпEvent-drivennetworking
АўтарRyan Lienhart Dahl
РаспрацоўшчыкNode.js Developers
Напісана наC[3], C++ і JavaScript[4]
Аперацыйная сістэмаLinux, Windows[5], BSD[d][5] і macOS[5]
Мовы інтэрфейсуJavaScript
Першы выпуск27 мая 2009[1]
Апошняя версія
  • 25.6.1 (10 лютага 2026)[2]
ЛіцэнзіяЛіцэнзія MIT
Сайтnodejs.org/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Node.js — падзейна-арыентаваная серверная платформа распрацоўкіпраграм дляінтэрнэту. У якасцімовы праграмавання выкарыстоўваеццаJavaScript (існуе пашырэнне, якое дазваляе распрацоўку наCoffeScript — спрошчанай мове праграмавання, якая аўтаматычна канвертуецца ў JavaScript)[6].Зыходны код Node.js заснаваны наV8 JavaScript Engine — распрацаванымGoogle рухавіку JavaScript з адкрытым зыходным кодам, які выкарыстоўваецца ў браўзерыGoogle Chrome.[7]

Распрацоўка Node.js пачалася ў 2009 годзе як персанальны некамерцыйны праект Раяна Даля (англ.:Ryan Dahl), пазней распрацоўка праекту спансавалася кампаніяй Joyent.[8] Станам на 2026 год развіццём Node.js займаецца фонд OpenJS.

Node.js выкарыстоўваюць такія карпарацыі, якGoDaddy,Groupon,IBM,LinkedIn,Microsoft,Netflix,PayPal,Rakuten,SAP,Tuenti,Voxer,Walmart,Yahoo! іCisco Systems.

Прыклады

[правіць |правіць зыходнік]

Рзалізацыя найпрасцейшагаHTTP-серверу на Node.js, які адказвае тэкстам «Hello World» на кожны запыт:

varhttp=require('http');http.createServer(function(req,res){res.writeHead(200,{'Content-Type':'text/plain'});res.end('Hello World\n');}).listen(1337,'127.0.0.1');console.log('Server running at http://127.0.0.1:1337/');

Каб запусціць сервер дастаткова захаваць гэты код у файл (напрыкладexample.js) і выканаць у камандным радку каманду накшталт:

% node example.js

Другі вядомы прыклад — TCP-сервер, які вяртае кліенту тэкст кожнага атрыманага запыту:

varnet=require('net');varserver=net.createServer(function(socket){socket.write('Echo server\r\n');socket.pipe(socket);});server.listen(1337,'127.0.0.1');

Супольнасць распрацоўшчыкаў

[правіць |правіць зыходнік]

Дзейнасць супольнасці распрацоўшчыкаў Node.js у асноўным сканцэнтравана вакол спісаў рассылкіnodejs іnodejs-dev, а таксамаIRC канала #node.js наfreenode. Штогод супольнасць збіраецца наNodeConf — канферэнцыю распрацоўшчыкаў Node.js.[9]

Пашырэнне функцыянальнасці

[правіць |правіць зыходнік]

Базавая функцыянальнасць Node.js можа быть пашырана з дапамогай падключальных пакетаў. У склад дыстрыбутыву Node.js уваходзіцьnpm — менеджер пакетаў пашырэння, сістэма, якая спрашчае працэс спампоўкі і ўсталёўкі пакетаў, а таксама сочыць за іх узаемазалежнасцямі.[10] Назва гэтай сістэмы, адпаведна яе аўтару, не з’яўляецца скарачэннем «Node.js Packet Manager».[11]

Бібліятэка даступных для ўсталёўкі пакетаў называеццаnpm registrtyАрхівавана 30 ліпеня 2012. і налічвае больш за 9 тысяч пакетаў.[12] Бібліятэка адкрыта для дапаўнення.

Зноскі

  1. node-v0.x-archive on GitHubПраверана 2 верасня 2016.
  2. nodejsRelease 2026-02-10, Version 25.6.1 (Current), @aduh95Праверана 15 лютага 2026.
  3. The node Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006.Праверана 18 кастрычніка 2018.
  4. https://github.com/EvanLi/Github-Ranking/blob/master/Data/github-ranking-2025-07-06.csv — 2025.
  5. абвFree Software DirectoryПраверана 8 жніўня 2021.
  6. Старонка пашырэння coffe-script на npm registryАрхівавана 30 ліпеня 2012.
  7. Хатняя старонка Node.js
  8. Why Everyone Is Talking About Node, Jolie O’Dell, 10 сакавіку 2011, Mashable
  9. NodeConf Schedule AnnouncedАрхівавана 17 верасня 2012., Klint Finley, 7 красавіку 2011, ReadWriteHack
  10. Хатняя старонка npm
  11. Старонка вапросаў і адказаў npmАрхівавана 9 красавіка 2012.
  12. Хатняя старонка npm registryАрхівавана 30 ліпеня 2012.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Нарматыўны кантроль
ASP.NET
ColdFusion
Java
JavaScript
Perl
PHP
Python
Ruby
Іншыя
мовы
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Node.js&oldid=5100148"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp