Запуск New Horizons на ракеце-носьбіцеAtlas V-551.Шлях касмічнага апарата на 1 красавіка 2018 года.
«Новыя гарызонты» (англ.:New Horizons) — касмічны апаратNASA, прызначаны для вывучэнняПлутона іХарона. Запуск здзейснены 19 студзеня 2006 года, з пралётам каляЮпітэра ў2007 годзе і прыбыццём да Плутона ў 2015 годзе. Праляцеўшы міма Плутона, апарат быў скіраваны да астэроіда(486958) 2014 MU69(бел. (тар.)) (бел. упоясе Койпера і дасягнуў яго 1 студзеня 2019 года. Поўная місія «Новых гарызонтаў» разлічана на 15—17 гадоў.
«Новыя гарызонты» пакінуў наваколліЗямлі з самай вялікай з усіх касмічных апаратаў хуткасцю. У момант выключэння рухавікоў яна склала 16,21 км/сек[3]. Аднак бягучая хуткасць апарата, 15,627 км/сек (на 25 верасня 2011 года)[4], менш, чым хуткасць «Вояджэра-1» — 17,055 км/сек («Вояджэр-1» набраў дадатковую хуткасць за коштгравітацыйных манеўраў).