Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Netstat

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Netstat — камандаunix іWindows для прагляду сеткавай статыстыкі прыёму/перадачы інфармацыі

Сінтаксіс

[правіць |правіць зыходнік]
netstat [-Aan] [-f сямейства_адрасоў] [-I інтэрфейс] [-p імя_пратакола] [сістэма] [core] netstat [-n] [-s] [-i | -r] [-f сямейства_адрасоў] [-I інтэрфейс] [-p імя_пратакола] [сістэма] [core] netstat [-n] [-I інтэрфейс] інтэрвал [сістэма] [core]

Апісанне

[правіць |правіць зыходнік]

Каманда netstat паказвае змест розных структур даных, звязаных з сеткай, у разнастайных фарматах у залежнасці ад вызначаных опцый.

Выкарыстанне

[правіць |правіць зыходнік]

Першая форма каманды паказвае спіс актыўных сокетаў (sockets) для кожнага пратакола. Другая форма абірае адну з некалькіх іншых сеткавых структур даных. Форма паказвае дынамічную статыстыку перасылкі пакетаў па сканфігураваным сеткавым інтэрфейсам; аргументінтэрвал задае, колькі секунд збіраецца інфармацыя паміж паслядоўнымі паказамі.

Значэнне па змоўчванню для аргументасістэма — /unix; для аргументаcore у якасці значэння па змоўчванню ужываецца /dev/kmem.

Опцыі

[правіць |правіць зыходнік]
-aПаказваць стан усіх сокетаў; звычайна сокеты, ужываемыя сервернымі працэсамі, не паказваюцца.
-AПаказваць адрасы любых кіруючых блокаў пратакола, звязаных з сокетамі; выкарыстоўваецца для адладкі.
-iПаказваць стан аўтаматычна сканфігураваных (auto-configured) інтэрфейсаў. ІНтэрфейсы, статычна сканфігураваныя ў сістэме, але не знойдзеныя падчас загрузкі, не паказваюцца.
-nПаказваць сеткавыя адрасы як лікі. netstat звычайна паказвае адрасы як сімвалы. Гэтую опцыю можна ужываць з любым фарматам паказу.
-rПаказаць табліцы маршрутызацыі. Пры ўжыванні з опцыяй -s, паказвае статыстыку маршрутызацыі.
-sПаказаць статыстычную інфармацыю па пратаколам. Пры ўжыванні з опцыяй -r, паказвае статыстыку маршрутызацыі.
-f сямейства_адрасоўАбмежаваць паказ статыстыкі ці адрасоў кіруючых блокаў толькі пазначанымсямействам_адрасоў, у якасці якога можна ўказваць:

inet Для сямейства адрасоўAF_INET, ціunix для сямейства адрасоўAF_UNIX.

-I інтэрфейсВылучыць інфармацыю аб пазначаным інтэрфейсе ў асабісты слупок; па змоўчванню (для трэцяй формы каманды) ужываецца інтэрфейс з найбольшым аб'ёмам пераданай інфармацыі з моманту апошняй перазагрузкі сістэмы. У якасці інтэрфейса можна ўказваць любы з інтэрфейсаў, пералічаных у файле канфігурацыі сістэмы, напрыклад, emd1 ці lo0.
-pДрукаваць ідэнтыфікатар/назву працэса, які стварыў сокет (-p, --programs display PID/Program name for sockets)

Адлюстроўваемая інфармацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Актыўныя сокеты

Для кожнага актыўнага сокета паказваецца пратакол, памер чэргаў прыёму і атрымання (у байтах), лакальны і аддалены адрас, а таксама унутраны стан пратакола.Сімвальны фармат, які звычайна ужываецца для паказу адрасоў сокетаў, гэта альбо:

імя_хаста.порт

калі імя хаста указана, альбо:

сетка.порт

калі адрас сокета задае сетка, але не дакладны хост. Імёны хастоў і сетак бяруцца з адпаведных запісаў у файле /etc/hosts ці /etc/networks.

Калі імя сеткі ці хаста для адраса невядома (ці калі ўказана опцыя -n), адрас адлюстроўваецца лічбамі. Не ўказаныя ці «абагульненыя» адрасы іпарты паказваюцца як «*». Падрабязней аб пагадненнях па іменаванню ў Internet гл. старонку дапаможнікаinet.

Сокеты TCP

Для сокетаў TCP дапушчальны наступныя значэнні стану:

CLOSEDЗачынены. Сокет не выкарыстоўваецца.
LISTENЧакае ўваходзячых злучэнняў.
SYN_SENTАктыўна спрабуе ўсталяваць злучэнне.
SYN_RECEIVEDІдзе пачаткова сінхранізацыя злучэння.
ESTABLISHEDЗлучэнне ўсталявана.
CLOSE_WAITАддалены бок адключыўся; чаканне зачынення сокета.
FIN_WAIT_1Сокет зачынены; адключэнне злучэння.
CLOSINGСокет зачынены, потым аддалены бок будзе адключаны; чаканне пацверджання.
LAST_ACKАддалены бок адключаны, потым сокет будзе зачынены; чаканне пацверджання.
FIN_WAIT_2Сокет зачынены; чаканне адключэння аддаленага боку.
TIME_WAITСокет зачынены, але чакае пакеты, якія знаходзяцца ў сетцы для апрацоўкі

Сеткавыя структуры даных

Адлюстроўваемыя даныя залежаць ад выбару опцыі, -i альбо -r. Калі абраны абедзве опцыі, netstat выбірае -i.

Паказ табліцы маршрутызацыі

Табліца маршрутызацыі паказвае ўсе маршруты (routes) і статус кожнага з іх. Кожны маршрут складаецца з мэтавага хаста ці сеткі і шлюза (gateway), які ўжываецца для перасылкі пакетаў. Стаўбец flags (флагі) паказвае стан маршрута (U, калі ён уключаны), ці вядзе маршрут на шлюз (G), ці быў створаны маршрут дынамічна з дапамогай перанакіравання (D) і ці ўжываецца адрас індывідуальнага хаста (H) замест адраса сеткі. Напрыклад, інтэрфейс кальцавання (loopback transport provider), lo0, заўсёды мае флаг H.

Прамыя маршруты ствараюцца для кожнага інтэрфейса, далучанага да лакальнага хаста; поле gateway (шлюз) для такіх запісаў паказвае адрас выходзячыга інтэрфейса.

Стаўбецrefcnt паказвае бягучую колькасць актыўных ужыванняў для маршрута. Пратаколы, арыентаваныя на злучэнне, звычайна ўжываюць падчас злучэння адзін маршрут, тады як пратаколы без злучэння атрымоўваюць маршрут для кожнай пасылкі аднаму і таму ж адрасату.

Слупокuse паказвае колькасць пакетаў, пасланых па маршруту.

Слупокinterface паказвае сеткавы інтэрфейс, які ўжываецца маршрутам.

Агульная статыстыка перадачы даных

Калі зададзены аргументінтэрвал, netstat паказвае табліцу сумарнай статыстычнай інфармацыі аб пераданых пакетах, памылках і калізіях. Першы паказваемы радок, а таксама кожны наступны 24-ы радк утрымлівае агульную статыстычную інфармацыю з моманту апошняй перазагрузкі сістэмы. Кожны наступны радок паказвае даныя, сабраныя за чарговы інтэрвал з моманту апошняга паказу.

Папярэджанні

[правіць |правіць зыходнік]

Табліцы ядра могуць змяняцца падчас іх апрацоўкі праграмай netstat, што вядзе да адлюстроўвання некарэктных ці няпоўных вынікаў.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Стандартныя праграмыUNIX(усе праграмы)
Файлавыя сістэмы
Файлы і каталогі
Працэсы
Карыстальнікі
Сетка
Тэксты
Камандны радок
Пошук
Рознае
Узята з "https://be.wikipedia.org/wiki/Netstat"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp