Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

MySQL

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MySQL
Выява лагатыпа
Тыпрэляцыйнаясістэма кіравання базамі даных
РаспрацоўшчыкMySQL AB[d], Oracle і Sun Microsystems
Напісана наC++[4] і C[5]
Аперацыйная сістэмаUNIX-падобная аперацыйная сістэма, Windows[6], FreeBSD[6], Solaris[d][6], Linux[6] і macOS[6]
Першы выпуск2001
Апошняя версія
  • 9.5.0 (21 кастрычніка 2025)[1]
Тэставая версія
  • 8.0.43 (22 ліпеня 2025)[2]
  • 8.0.44 (21 кастрычніка 2025)[3]
ЛіцэнзіяGNU GPL 2.0 і прапрыетарная
Сайтmysql.com(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MySQL (май-эс-кью-эл)[7] — рэляцыйнаясістэма кіравання базамі даных з адкрытым зыходным кодам.[7][8] Яе назва ўяўляе сабой спалучэнне імені дачкі сузаснавальніка MySQL Майкла Відэніуса (Май,англ.:My)[9] і назвы мовы запытаўSQL. Акрамя кіравання рэляцыйнымі базамі даных, MySQL забяспечвае доступ праз сеціва, стварэнне рэзервовых копій і кіраванне карыстальнікамі.

MySQL з’яўляеццасвабодным праграмным забеспячэннем з адкрытым зыходным кодам у адпаведнасці з умоваміGNU General Public License, а таксама даступна пад рознымі прапрыетарнымі ліцэнзіямі. MySQL была створана ў 1995 годзешведскай кампаніяй MySQL AB.

MySQL выкарыстоўваецца вялікай колькасцю папулярныхсайтаў, такіх якFacebook,[10][11] Flickr,[12]MediaWiki,[13]Twitter,[14] іYouTube.[15] MySQL з’яўляецца кампанентам праграмнага стэка LAMP (абрэвіятура адLinux, Apache, MySQL,Perl/PHP/Python), на якім пабудаваныя многія вэб-праграмы. Таксама MySQL выкарыстоўваецца ў такіх сістэмах кіравання змесцівам (CMS) якDrupal,Joomla іWordPress.

Характарыстыкі

[правіць |правіць зыходнік]

MySQL напісана наC іC++. Яе парсер SQL напісаны на yacc, але выкарыстоўвае самаробны лексічны аналізатар.[16] MySQL працуе на многіхплатформах, уключаючыFreeBSD,Linux,macOS,Microsoft Windows,NetBSD,OpenBSD,OpenSolaris,OS/2 Warp,QNX,Symbian, Oracle Solaris, IBM i, IRIX і SunOS.

Серверная частка MySQL і кліенцкія бібліятэкі выкарыстоўваюць падвойнае ліцэнзаванне. Яны прапануюцца падGPL версіі 2 або па прапрыетарнай ліцэнзіі.[17]

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Дэвід Аксмарк (злева) і Майкл «Монці» Відэніус, заснавальнікі MySQL AB, у 2003 годзе

MySQL была створана шведскай кампаніяй MySQL AB, якая была заснавана Дэвідам Аксмаркам, Аланам Ларсанам і Майклам «Монці» Відэніусам. Распрацоўка MySQL пачалася ў 1994 годзе.[18] Першая версія з’явілася 23 мая 1995 года.

Значныя падзеі

[правіць |правіць зыходнік]
  • Версія для Windows 95 і NT была выпушчана 8 студзеня 1998 года
  • У кастрычніку 2004 года выпушчана версія 4.1 з падтрымкай R-дрэваў, B-дрэваў, падзапытаў (subqueries)
  • У кастрычніку 2005 года выпушчана версія 5.0 з падтрымкай курсораў, захаваных працэдур, трыгераў і XA-транзакцый
  • Sun Microsystems набыла MySQL AB у 2008 годзе[19]
  • У лістападзе 2008 года выпушчана версія 5.1 з падтрымкай планіроўшчыка падзей (event scheduler), раздзялення (partitioning), API плагінаў і рэплікацыі на аснове радкоў (row-based replication)
  • Oracle набыла Sun Microsystems 27 студзеня 2010 года[20]
  • У той жа дзень, як Oracle абвясціла аб набыцці Sun, Майкл «Монці» Відэніус запусціў адгалінаванне MySQL — MariaDB — і паклікаў з сабой шэраг распрацоўшчыкаў MySQL.[21]
  • У красавіку 2018 года выпушчана версія MySQL Server 8.0[22] з функцыяналам NoSQL Document Store і пашыраным сінтаксісамJSON
  • MySQL была прызнана СКБД 2019 года ў рэйтынгу DB-Engines[23]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Changes in MySQL 9.5.0 (2025-10-21, Innovation Release) — 2025.Праверана 23 кастрычніка 2025.
  2. Changes in MySQL 8.0.43 (2025-07-22, General Availability) — 2025.Праверана 23 ліпеня 2025.
  3. Changes in MySQL 8.0.44 (2025-10-21, General Availability) — 2025.Праверана 11 лістапада 2025.
  4. The mysql Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006.Праверана 28 ліпеня 2018.
  5. The mysql Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006.Праверана 19 ліпеня 2018.
  6. абвгдSupported Platforms: MySQL DatabaseПраверана 28 ліпеня 2018.
  7. абWhat is MySQL?(нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «The official way to pronounce "MySQL" is "My Ess Que Ell" (not "my sequel"), but we do not mind if you pronounce it as "my sequel" or in some other localized way.»  Праверана 3 красавіка 2020.
  8. DB-Engines Ranking of Relational DBMS(нявызн.)(недаступная спасылка). DB-Engines. solidIT consulting & software development GmbH. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2023. Праверана 3 красавіка 2020.
  9. History of MySQL(нявызн.). MySQL 8.0 Reference Manual. Oracle Corporation. — «MySQL is named after co-founder Monty Widenius's daughter, My.»  Праверана 3 красавіка 2020.
  10. Sobel. Keeping Up(нявызн.)(недаступная спасылка). The Facebook Blog. Facebook (21 снежня 2007). — «[…] Facebook's data is stored in MySQL database servers […]»  Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2009. Праверана 18 чэрвеня 2009.
  11. Matsunobu. MyRocks: A space- and write-optimized MySQL database (англ.) (нявызн.) ?. Facebook Engineering (31 жніўня 2016). — «At Facebook we use MySQL to manage many petabytes of data, along with the InnoDB storage engine […]»  Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2020. Праверана 7 сакавіка 2020.
  12. Elliott-McCrea. Using, Abusing and Scaling MySQL at Flickr(нявызн.). code.flickr.com (8 лютага 2010). — «[…] at Flickr, MySQL is our hammer, and we use it for nearly everything. It's our federated data store, our key-value store, and our document store.»  Праверана 3 красавіка 2020.
  13. Manual:MySQL(нявызн.). www.mediawiki.org. MediaWiki, The Free Wiki Engine. — «The MySQL and MariaDB database engines are the most commonly-used database backends for MediaWiki.»  Праверана 3 красавіка 2020.
  14. Hashemi. The Infrastructure Behind Twitter: Scale(нявызн.). blog.twitter.com (19 студзеня 2017). — «SQL: This includes MySQL, PostgreSQL and Vertica. MySQL/PosgreSQL are used where we need strong consistency […]»  Праверана 3 красавіка 2020.
  15. MySQL Customer: YouTube(нявызн.). MySQL.com. Oracle. Праверана 17 September 2012.
  16. MySQL Internals Manual(нявызн.). dev.mysql.com (4 сакавіка 2009). Праверана 8 June 2009.
  17. Commercial License for OEMs, ISVs and VARs(нявызн.). www.mysql.com (1 ліпеня 2010). — «Oracle provides its MySQL database server […] under a dual license model […] Oracle makes its MySQL database server […] available under the GPLv2 […]»  Праверана 3 красавіка 2020.
  18. Five Questions With Michael Widenius – Founder And Original Developer of MySQL(нявызн.). opensourcereleasefeed.com. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2009. Праверана 13 October 2012.
  19. Arrington. Sun Picks Up MySQL For $1 Billion; Open Source Is A Legitimate Business Model(нявызн.). www.techcrunch.com (16 студзеня 2008). Праверана 13 October 2012.
  20. Oracle Completes Acquisition of Sun (Press release). Oracle.
  21. Dead database walking: MySQL's creator on why the future belongs to MariaDB. Архівавана зарыгінала 3 кастрычніка 2020. Праверана 19 жніўня 2023.
  22. Frank. Announcing General Availability of MySQL 8.0(нявызн.). blogs.oracle.com. Праверана 10 October 2019.
  23. Gelbmann. MySQL is the DBMS of the Year 2019(нявызн.). db-engines.com. DB-Engines (3 студзеня 2020). Праверана 7 January 2020.

Знешнія спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Канцэпцыі
Аб’екты
Ключы
SQL
СКБД
Кампаненты
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=MySQL&oldid=5033447"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp