Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

MongoDB

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі зMongoDB Inc.)
MongoDB
Выява лагатыпа
ТыпNoSQLсістэма кіравання базамі даных
РаспрацоўшчыкMongoDB Inc.[d]
Напісана наC++[2], JavaScript, C і Python[3]
Аперацыйная сістэмаLinux, macOS, Windows і OpenBSD
Першы выпуск2009
Апошняя версія
  • 8.2.3 (22 снежня 2025)[1]
ЛіцэнзіяServer Side Public License[d][4][5]
Сайтmongodb.com/produ…(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MongoDB — гэтакросплатформавая дакументаарыентаванаясістэма кіравання базамі даных. З’яўляеццаNoSQL-сістэмай і выкарыстоўвае дакументы, падобныя наJSON для захавання даных. Версіі MongoDB ліцэнзуюцца ў адпаведнасці з ліцэнзіяй SSPL, якая лічыццанесвабоднай з-за абмежаванняў у выкарыстанні, аднак прадастаўляе доступ да зыходнага кода. MongoDB з’яўляецца членам альянсу MACH.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Амерыканская кампанія 10gen пачала распрацоўку MongoDB у 2007 годзе ў якасці кампанента запланаванай PaaS-платформы.

У 2009 годзе кампанія перайшла на мадэль распрацоўкі з адкрытым зыходным кодам, пры гэтым прапаноўваючы камерцыйную падтрымку і іншыя паслугі.

У 2013 годзе 10gen змяніла назву на MongoDB Inc.[6]

8 лістапада 2018 г. у версіі 4.0.4 ліцэнзія праграмнага забеспячэння была зменена з AGPL 3.0 на SSPL.[7][8]

Асноўныя магчымасці

[правіць |правіць зыходнік]

Індэксацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Дакумент MongoDB можа быць праіндэксаваны першаснымі (англ.:primary) і другаснымі (англ.:secondary) індэксамі.

Рэплікацыя

[правіць |правіць зыходнік]

MongoDB забяспечвае высокую даступнасць (англ.:high availability) з выкарыстаннем набораў рэплік.[9] Набор рэплік складаецца з дзвюх ці больш копій. Кожная рэпліка можа выступаць у ролі асноўнай або другаснай ў любы час. Усе запісы і чытанні выконваюцца на асноўнай рэпліцы па змоўчанні. Другасныя рэплікі захоўваюць копію даных асноўнай.

Балансіроўка нагрузкі

[правіць |правіць зыходнік]

MongoDB гарызантальна маштабуецца з выкарыстаннем сегментавання (англ.:sharding).[10] Карыстальнік выбірае ключ фрагмента, які вызначае, як будуць размеркаваны даныя ў калекцыі. Даныя разбіваюцца на дыяпазоны (на аснове ключа сегмента) і размяркоўваюцца па некалькіх фрагментах.

Захоўванне файлаў

[правіць |правіць зыходнік]

MongoDB можна выкарыстоўваць якфайлавую сістэму пад назвай GridFS з функцыямі балансіроўкі нагрузкі і рэплікацыі даных на некалькіх машынах для захоўвання файлаў.

Выкананне JavaScript на баку сервера

[правіць |правіць зыходнік]

Мову праграмаванняJavaScript можна выкарыстоўваць у запытах і функцыях агрэгацыі, а таксама адпраўляць код JavaScript непасрэдна ў базу даных для выканання.

Транзакцыі

[правіць |правіць зыходнік]

MongoDB сцвярджае, што цалкам падтрымлівае шматдакументныя транзакцыіACID пасля выпуску версіі 4.0 у чэрвені 2018 г.[11] Аднак гэтае сцвярджэнне не цалкам адпавядае рэчаіснасці, бо MongoDB парушае правіла ізаляцыі транзакцый узроўню SNAPSHOT.[12]

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Release 8.2.3 — 2025.Праверана 26 снежня 2025.
  2. https://github.com/EvanLi/Github-Ranking/blob/master/Data/github-ranking-2025-07-06.csv — 2025.
  3. LanguagesПраверана 6 жніўня 2018.
  4. https://www.mongodb.com/licensing/server-side-public-licenseПраверана 13 лістапада 2018.
  5. https://jira.mongodb.org/browse/SERVER-37651Праверана 13 лістапада 2018.
  6. 10gen embraces what it created, becomes MongoDB Inc. (англ.) (нявызн.) ?. Gigaom. Архівавана з першакрыніцы March 5, 2016. Праверана January 29, 2016.
  7. 4.0 Changelog - 4.0.4 Changelog - Build and Packaging(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2023. Праверана 28 чэрвеня 2023.
  8. Release Notes for MongoDB 4.0 - 4.0.4 - Nov 8, 2018(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2023. Праверана 28 чэрвеня 2023.
  9. Ridiculously fast MongoDB replica recovery Part 1 of 2(нявызн.)(недаступная спасылка). ClusterHQ. Архівавана з першакрыніцы October 30, 2017.
  10. Turning MongoDB Replica Set to a Sharded Cluster(нявызн.). Severalnines (11 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы November 25, 2016.
  11. MongoDB Drives NoSQL More Deeply into Enterprise Opportunities(нявызн.) (27 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы August 7, 2018. Праверана August 7, 2018.
  12. MongoDB 4.2.6

Знешнія спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Канцэпцыі
Аб’екты
Ключы
SQL
СКБД
Кампаненты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=MongoDB&oldid=5060655"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp