Станам на 2023 год пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Windows працуе каля 70 %настольных камп’ютараў.[2] Аднак пры падліку разам з мабільнымі аперацыйнымі сістэмамі на такіх прыладах, яксмартфоны іпланшэтныя камп’ютары, доля Windows значна падае — па некаторых ацэнках да 14 %.[3]
Гэтыя версіі Windows не былі паўнавартаснымі аперацыйнымі сістэмамі, а з’яўлялісянадбудовамі да аперацыйнай сістэмыMS-DOS і з’яўляліся ў сутнасці шматфункцыянальным пашырэннем, дадаючы падтрымку новых рэжымаў працы працэсара, падтрымку шматзадачнасці, забяспечваючы стандартызацыюінтэрфейсаў апаратнага забеспячэння і аднастайнасць длякарыстальніцкіх інтэрфейсаў праграм. Падавалі ўбудаваныя сродкі (GDI) для стварэнняграфічнага інтэрфейсу карыстача. Яны працавалі з працэсарамі пачынальна з Intel8086.
Windows 2.1 (Windows 386) (1987) — у сістэме з’явілася магчымасць запуску DOS-праграм у графічных вокнах, прычым кожнай праграме даваліся поўныя 640 Кб памяці. Поўная падтрымка працэсара80286. З’явілася падтрымка працэсараў80386.
Windows 3.1 (1992) — сур’ёзна перапрацаваная Windows 3.0; ухілены UAE (Unrecoverable Application Errors — фатальныя памылкі прыкладных праграм), дададзены механізмOLE, друк у рэжымеWYSIWYG («што бачыце, то і атрымаеце»), шрыфтыTrueType, змененыПравадыр (дыспетчар файлаў), дададзенымультымедыйныя функцыі.
Windows для працоўных груп (Windows for Workgroups) 3.1/3.11 — першая версія АС сямейства з падтрымкай лакальных сетак. У WFWG 3.11 таксама выпрабоўваліся асобныя ўдасканаленні ядра, ужытыя пазней у Windows 95.
Windows 95 была выпушчана ў 1995 годзе. Яе адметнымі асаблівасцямі з’яўляюцца новы карыстальніцкі інтэрфейс, падтрымка доўгіх імёнаў файлаў, аўтаматычнае вызначэнне і канфігурацыя перыферыйных прыладPlug and Play, і здольнасць выконваць 32-бітныя праграмы. Windows 95 выкарыстоўваевыцясняючую шматзадачнасць і выконвае кожную 32-бітную праграму ў сваёй адраснай прасторы.
Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства не з’яўляліся бяспечнымі шматкарыстальніцкімі сістэмамі як Windows NT, паколькі строгі падзел выканання праграм не быў рэалізаваны ў ядры. Праграмны інтэрфейс быў падмноствамWin32 API, але меў падтрымкуюнікода ў вельмі абмежаваным аб’ёме[13]. Таксама ў ім не было належнага забеспячэння бяспекі.
У складзе Windows 95 прысутнічаў MS-DOS 7.0, аднак яго роля зводзілася да забеспячэння працэсу загрузкі і выкананню 16-бітных DOS праграм.
Тэкставы лагатып Windows® XP (звычайна выкарыстоўваецца разам з графічным)
Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства працавалі на працэсарах з архітэктураміx86,x64, іItanium. Раннія версіі (да 4.0 улучна) таксама падтрымлівалі некаторыяRISC-працэсары:Alpha,MIPS, іPower PC. Аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства з’яўляліся цалкам 32-бітнымі аперацыйнымі сістэмамі, і не мелі патрэбы ўMS-DOS нават для загрузкі.
Толькі ў гэтым сямействе былі прадстаўлены аперацыйныя сістэмы для сервераў. Да версіі Windows 2000 уключна яны выпускаліся пад той жа назвай, што і аналагічная версія для працоўных станцый, але з даданнем суфікса, напрыклад «Windows NT 4.0 Server» і «Windows 2000 Datacenter Server». Пачынаючы зWindows Server 2003, серверныя аперацыйныя сістэмы называліся па-іншаму.
У аснову сямейства Windows NT пакладзены падзел адраснай прасторы паміж працэсамі. Кожны працэс мае магчымасць працаваць з вылучанай яму памяццю. Аднак ён не мае мае магчымасці запісу ў памяць іншых працэсаў, драйвераў і сістэмнага кода.
Сямейства Windows NT адносіцца да шматзадачных аперацыйных сістэм. Падзелпрацэсарнага часу паміж працэсамі адбываецца па прынцыпе «каруселі».Ядро аперацыйнай сістэмы вылучаеквант часу (у Windows 2000 ён роўны прыкладна 20 мс) кожнаму з працэсаў па чарзе пры ўмове, што ўсе працэсы маюць аднолькавы прыярытэт. Працэс можа адмовіцца ад вылучанага яму кванта часу. У гэтым выпадку сістэма перахапляе яго кіраванне і перадае кіраванне іншаму працэсу. Пры перадачы кіравання іншаму працэсу сістэма захоўвае стан усіхрэгістраў працэсара ў адмысловай структуры ўаператыўнай памяці. Гэта структура завецца кантэкстам працэса. Захаванне кантэксту працэса досыць для наступнага аднаўлення яго працы.
Гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу было адмыслова распрацавана для ўбудаваных сістэм. Падтрымліваюцца працэсарыARM,MIPS,SuperH іx86. У адрозненне ад астатніх аперацыйных сістэм Windows, аперацыйныя сістэмы гэтага сямейства прадаюцца толькі ў складзе гатовых прылад, такіх як смартфоны, кішэнныя камп’ютары,GPS навігатары, MP3 прайгравальнікі, і іншыя.
У наш час пад тэрмінам «Windows CE» разумеюць толькі ядро аперацыйнай сістэмы. НапрыкладWindows Mobile 5.0 складаецца з ядраWindows CE 5.0, хоць у некаторых прыладах ядро Windows CE выкарыстоўваецца і без Windows Mobile.
Windows Embedded — гэта сямейства аперацыйных сістэм рэальнага часу, было адмыслова распрацавана для ўжывання ў розныхубудаваных сістэмах. Ядро сістэмы агульнае з сямействам АСWindows CE і падтрымлівае працэсарыARM,MIPS,SuperH іx86.Windows Embedded уключае дадатковыя функцыі, сярод якіх фільтр абароны ад запісу (EWF і FBWF), загрузка зфлэш-памяці,CD-ROM, сеткі, выкарыстанне ўласнай абалонкі сістэмы і т. п.
Пакет Microsoft Windows складаецца са стандартных праграм, такіх якбраўзер (Internet Explorer), паштовы кліент (Outlook Express ціWindows Mail), музычны і відэа прайгравальнік (Windows Media Player). З дапамогай тэхналогійCOM іOLE іх кампаненты могуць быць скарыстаны ў праграмах іншых вытворцаў. Гэтыя прадукты бясплатныя і могуць быць вольна запампаваны зафіцыйнага сайта Microsoft, аднак для ўсталявання некаторых з іх неабходна мець ліцэнзійную версію Microsoft Windows. Запуск гэтых праграм пад іншымі аперацыйнымі сістэмамі магчымы толькі з дапамогай эмулятараў асяроддзя Windows (Wine), хоць такое іх выкарыстанне парушае карыстальніцкую дамову.
Вакол факту ўключэння такіх стандартных прадуктаў у АС Windows разгараецца шмат дыскусій і юрыдычных спрэчак, паколькі ёсць меркаванне, што гэта стварае перашкоды для распаўсюду канкуруючых прадуктаў. Часта ставяць[хто?] пад сумнеў якасць браўзераInternet Explorer, тлумачачы яго папулярнасць уваходжаннем у пакет Windows і дрэннай дасведчанасцю карыстальнікаў пра наяўнасць альтэрнатыў.
У 1997 г. кампаніяSun Microsystems падала ў суд на кампанію за выкарыстанне тэхналогійJava. У 2001 г. Microsoft выплаціла штраф і выключыла віртуальную машыну Java са складу сваіх прадуктаў.
У сакавіку 2004 г.Еўрапейская камісія аштрафавала Майкрасофт, у адказ на гэта Microsoft выпусціла для продажу ў Еўропе «Windows XP N», версіюWindows XP безWindows Media Player. У снежні 2005 г. Еўрапейская камісія зноў аштрафавала Майкрасофт за тое, што кампанія адкрыла толькі зыходныя коды, дастатковыя для стварэння канкурэнтаWindows Media Services, але не дакументацыю.
Кампанія Майкрасофт працягвае адстойваць сваё права ўключаць яе прадукты ў пакет Windows і працягвае распрацоўваць новыя інтэграваныя прадукты.
У 2009 г. планаваўся выпуск «Windows 7 Europe» для еўрапейскага рынка, але Microsoft дасягнула дамовы з Еўрапейскай камісіяй, і выйсце было адменена. Тым не менш, рэдакцыі KN і N з’явіліся ў продажы.
Таксама, пачынаючы з Windows 7, браўзер стаў апцыянальным кампанентам, а паштовы кліент стаў распаўсюджвацца асобна — у складзе Windows Live Essentials.
У наш час Microsoft Windows усталявана прыкладна на 93 %персанальных камп’ютараў і працоўных станцый. Па дадзеных кампаніі Net Applications, улістападзе2009 года доля Windows на рынку складала▼92,52 %, Mac —▲5,27 %,Linux —▲1,00 % іншыя — менш 1 %[14]. Таксама заўважны рост колькасці карыстальнікаў аперацыйнай сістэмыGNU/Linux (па дадзеных Net Applications — c 0,68 % у маі 2008 гады да 0,93 % у жніўні 2009, а па дадзеных w3schools[15] — з 3,6 % да 4,2 % за той жа перыяд), займальнай трэцяе месца ў рэйтынгах папулярнасці.
Сярод розных версій Microsoft Windows па дадзеных w3schools на лістапад 2009 найбольш папулярнаяWindows XP[15]
↑Keizer, Gregg. Microsoft gets real, admits its device share is just 14%(нявызн.). Computerworld. IDG (14 ліпеня 2014). — «(Microsoft's chief operating officer) Turner's 14% came from a new forecast released last week by Gartner, which estimated Windows' share of the shipped device market last year was 14%, and would decrease slightly to 13.7% in 2014. Android will dominate, Gartner said, with a 48% share this year» Архівавана з першакрыніцы August 21, 2016.
↑Словам «retail» пазначаецца дата заканчэння продажаў канчатковаму карыстальніку; абрэвіятурай «SBL» пазначана дата заканчэння выдачы System Builder ліцэнзіі; «ext» — канец тэрміна падаўжэння падтрымкі.