Microsoft Corporation —амерыканская транснацыянальная тэхналагічнаякарпарацыя. Найбуйнейшы ў свеце стваральнікпраграмнага забеспячэння, станам на 2024 год мае 228 тысяч супрацоўнікаў у 102 краінах свету[11]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў карпаратыўным кампусе ў Рэдмандзе, штатВашынгтон.
Кампанія вядомая такімі прадуктамі якаперацыйная сістэмаMicrosoft Windows і пакет праграмMicrosoft Office. Акрамя гэтага Microsoft валодае буйнымі кампаніямі з іншых сектараў рынку, такімі як платформа воблачных вылічэнняўMicrosoft Azure, пошукавая сістэмаBing і прафесійная сацыяльная сеткаLinkedIn. Кампанія стварае ўласныя камп’ютары Microsoft Surface і гульнявыя прыстаўкі серыіXbox. Таксама Microsoft валодае значнай доляй кампаніі-даследчыка штучнага інтэлектаOpenAI[12].
Microsoft належыць даВялікай шасцёркі амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам зAlphabet,Amazon,Apple,Meta іNvidia. У красавіку 2019 года Microsoft дасягнула рынкавай капіталізацыі ў трыльён долараў, стаўшы трэцяй публічнай кампаніяй у ЗША, ацэненай у 1 трыльён долараў.
Microsoft неаднаразова абвінавачвалі ў манапалізацыі рынку, а праграмнае забеспячэнне кампаніі крытыкавалі за праблемы з бяспекай і якасцю.
Кампанія заснавана ўАльбукерке, штатНью-Мексіка,4 красавіка1975 годаБілам Гейтсам іПолам Аленам. Microsoft з’явілася, калі Гейтс і Ален прачыталі ў часопісе Popular Electronics пра настольны камп’ютарAltair 8800, пабудаваны на базе працэсара8080. Машына была абсталявана 4 кілабайтамі памяці, і яе вытворцаMITS хацеў набыцьмову праграмавання, што дазволіла б працаваць на Альтаіры прафесіяналам.
Пол і Біл неадкладна звязаліся з MITS і паведамілі, што цяпер у іх ёсць выдатная версіяBASIC, якой у іх яшчэ не было. Аднак, акрамя хітрыкаў, у іх было тры тыдні, пасля чаго павінна была адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі MITS. У адведзены час быў створаныінтэрпрэтатар — хлопцы зрабілі першы крок да шматмільённых багаццяў.
Спачатку справы ў кампаніі ішлі не вельмі добра. Гейтс і Ален і іх паплечнікі працавалі кругласутачна, але не мелі сіл і сродкаў для стварэння такога геніяльнага прадукту. Магчымасцяў у той час хапала толькі на ўсялякія дробязі: як прыклад, былі зроблены паляпшэнні ўBASIC. Кампанія не магла дазволіць сабе наняць менеджара па продажы; продажамі занялася маці Біла, прапанаваўшы праграмы Microsoft такім вялізным карпарацыям, якIBM іAT&T.
25 чэрвеня 1975 года Microsoft стала прыватнай карпарацыяй на чале зБілам Гейтсам, старшынёй праўлення, іПолам Аленам, выканаўчым віцэ-прэзідэнтам. 2 жніўняIBM прадстаўляе свой ПК, які выкарыстоўвае 16-разрадную аперацыйную сістэму Microsoft —MS-DOS 1.0, а таксамаBASIC,COBOL,Pascal і іншыя праграмныя прадукты Microsoft Inc. Дзякуючы кантракту з IBM на стварэнне MS-DOS, у сярэдзіне 1980-х Microsoft стала адным з лідараў на рынку праграмнага забеспячэння. Пасля гэтага кампанія выпусціла на рынак акцыі, што зрабіла некаторых працаўнікоў кампаніі мільянерамі. Кошт акцый кампаніі няўхільна рос да пачатку 2000-х гадоў.
11 красавіка 1978 г. Microsoft пачынае продаж другой мовы праграмавання —FORTRAN.
1 красавіка 1982 г. быў адкрыты першы ў Еўропе офіс продажу і маркетынгу, а таксама першы замежны офіс кампаніі ўВялікабрытаніі.
Ужо ў 1987 годзе міжнародныя продажы дасягнулі 48 % усіх продажаў праграмнага забеспячэння Microsoft.
13 сакавіка 1990 г. карпарацыя абвясціла аб налічэнні 100 % дывідэндаў па акцыях.
2 красавіка 1990 г. з’явілася руская версія MS-DOS — першага праграмнага прадукту, лакалізаванага для савецкага рынку. Колькасць іншамоўных версій MS-DOS дасягнула 13. У 1990 годзе Microsoft прадставіла пакетMicrosoft Office, які аб’ядноўваў асобныя праграмы, такія якMicrosoft Word іMicrosoft Excel[13].
У ліпені 1990 года, у час святкавання 15-годдзя кампаніі, яна абвясціла пра гадавы прыбытак памерам у 1,018 мільярда долараў. Microsoft становіцца вядучай кампаніяй па праграмным забеспячэнні з аб’ёмам продажаў больш за 1 мільярд долараў у год. Колькасць супрацоўнікаў Microsoft на той момант складала 5975 чалавек.
Ад 26 мая 1995 года Microsoft пачала пераглядаць свае прапановы і пашыраць сваю лінейку прадуктаў на камп’ютарныя сеткі і Інтэрнэт[14]. Кампанія выпусцілаWindows 95 24 жніўня 1995 года, у якой была прадстаўлена шматзадачнасць, цалкам новы карыстальніцкі інтэрфейс з новай кнопкай запуску і 32-разрадная сумяшчальнасць[15][16].
13 студзеня 2000 года Біл Гейтс перадаў пасаду генеральнага дырэктара Стыву Балмеру, старому сябру Гейтса па каледжы і супрацоўніку кампаніі з 1980 года, стварыўшы для сябе новую пасаду галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння[13]. 25 кастрычніка 2001 г. Microsoft выпусцілаWindows XP[17]. Пазней у тым жа годзе кампанія выпусцілаXbox, выйшаўшы на рынак гульнявых кансоляў, дзе дамінаваліSony іNintendo[18]. У лістападзе 2005 года была выпушчана другая гульнявая кансоль кампаніі —Xbox 360[19].
Гейтс падаў у адстаўку з пасады галоўнага архітэктара праграмнага забеспячэння 27 чэрвеня 2008 года. Рашэнне было абвешчана ў чэрвені 2006 года, і ён застаўся на ўсіх астатніх пасадах, у тым ліку дарадцам кампаніі па ключавых праектах[20][21]. Уваходам кампаніі на рынак воблачных вылічэнняў Windows стаў запуск платформыAzure Services 27 кастрычніка 2008 года[22]. Выпушчаная ў студзені 2007 г., наступная версіяWindows Vista сканцэнтравана на функцыях, бяспецы і абноўленым карыстальніцкім інтэрфейсе пад назвай Aero[22]. Выпушчаны ў той жа часMicrosoft Office 2007 дэманстраваў карыстальніцкі інтэрфейс Aero, які істотна адрозніваўся ад папярэднікаў. Продажы гэтых двух прадуктаў прынеслі рэкордныя даходы ў 2007 годзе[23]. У той час як індустрыя смартфонаў квітнела ў 2007 годзе, Microsoft спрабавала не адставаць ад сваіх канкурэнтаўApple іGoogle у стварэнні сучаснай аперацыйнай сістэмы для смартфонаў. Такім чынам, у 2010 годзе Microsoft абнавіла старую флагманскую мабільную аперацыйную сістэмуWindows Mobile, замяніўшы яе новай аперацыйнай сістэмайWindows Phone[24].
Пасля выпуску Windows Phone у 2011 і 2012 гадах Microsoft паступова змяніла брэндынг сваёй лінейкі прадуктаў, лагатыпы, паслугі і вэб-сайт, пераняўшы прынцыпы і канцэпцыі мовы дызайну Metro (мова дызайну інтэрфейсу, якая выкарыстоўваецца ў Windows Phone)[25]. Kinect, прылада з убудаваным датчыкам руху, зробленая Microsoft і распрацаваная як кантролер відэагульняў, упершыню прадстаўленая ў лістападзе 2010 года, была абноўлена для выпуску відэагульнявой кансоліXbox One у 2013 годзе[26].
4 лютага 2014 года Стыў Балмер пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Microsoft, яго месца заняўСацья Надэла, былы кіраўнік Microsoft Cloud and Enterprise[27]. У той жа дзень Джон Томпсан заняў пасаду старшыні праўлення, замяніўшы Біла Гейтса, які працягнуў працаваць як дарадца па тэхналогіях. Пад кіраўніцтвам Сацья Надэла кампанія пачала пашыраць бізнэсвоблачных вылічэнняў[28][29].
25 красавіка 2014 года Microsoft набыла ўNokia падраздзяленне па стварэнні мабільных прылад за $7.2 мільярда[30], якое атрымала назву Microsoft Mobile Oy.[31]
15 верасня 2014 года Microsoft набыла кампаніюMojang, найбольш вядомую распрацоўкайMinecraft, за $2.5 мільярды[32].
У 2016 годзе Microsoft набыла сацыяльную сеткуLinkedIn за $26.2 мільярды[33].
4 чэрвеня 2018 года было анансавана, што Microsoft набудзеGitHub за $7.5 мільярдаў, канчатковае пагадненне было падпісана 26 кастрычніка 2018 года[34][35].
10 лістапада 2020 года Microsoft выпусціла новую версію гульнявых кансоляў Xbox —Xbox Series X/S[36].
24 чэрвеня 2021 Microsoft анансавала выпускWindows 11. Пры гэтым раней кампанія паведамляла, штоWindows 10 будзе апошняй версіяй сямейства Windows[37]. Выпуск Windows 11 адбыўся 5 кастрычніка 2021 года[38].
18 студзеня 2022 года Microsoft анансавала набыццё амерыканскай кампаніі па распрацоўцы відэагульняўActivision Blizzard за $68.7 мільярдаў[39]. Activision Blizzard вядомая такімі франшызамі якWarcraft,Diablo,Call of Duty,StarCraft, Tony Hawk's, Guitar Hero[40]. Пагадненне было падпісана 13 кастрычніка 2023 года[41]. Activision Blizzard стала часткай падраздзялення Microsoft Gaming разам зXbox Game Studios, ZeniMax Media і аперацыйнай камандай Xbox.
↑абAllan, Roy A. (2001).A History of the Personal Computer. Allan Publishing. ISBN978-0-9689108-0-1. Retrieved July 17, 2010.
↑Borland, John (April 15, 2003). «Victor: Software empire pays high price».CNET. CBS Interactive. Archived from the original on November 16, 2011. Retrieved July 16, 2010.
↑Cope, Jim (March 1996). «New And Improved».Smart Computing. Sandhills Publishing Company.4 (3). Archived from the original on July 6, 2004. Retrieved July 16, 2010.
↑Pietrek, Matt (March 1996).Windows 95 Programming Secrets. IDG. ISBN978-1-56884-318-6. Retrieved July 17, 2010.
↑Thurrott, Paul (October 26, 2001). «WinInfo Short Takes: Windows XP Launch Special Edition».Windows IT Pro. Penton Media. Archived from the original on May 26, 2012. Retrieved July 16, 2010.
↑«NPD Reports Annual 2001 U.S. Interactive Entertainment Sales Shatter Industry Record» (Press release). Port Washington, New York: The NPD Group. February 7, 2002. Archived from the original on August 14, 2004. Retrieved January 28, 2015.
↑Morris, Game Over is a weekly column by Chris. «Microsoft sets price for Xbox 360 — Aug. 17, 2005».money.cnn.com. Archived from the original on April 25, 2018. Retrieved January 4, 2018.
↑Conte, Natali Del (June 15, 2006). «Bill Gates Announces Resignation».PC Magazine. Ziff Davis. Archived from the original on April 20, 2010. Retrieved July 17, 2010.
↑Beaumont, Claudine (June 27, 2008). «Bill Gates steps down as Microsoft head to concentrate on philanthropy».The Telegraph. Archived from the original on March 13, 2016. Retrieved January 9, 2016.
↑абVamosi, Robert (January 23, 2007). «Windows Vista Ultimate review».CNET. CBS Interactive. Archived from the original on April 6, 2012. Retrieved April 4, 2012.
↑«Vista gives Microsoft view of record profit».Edinburgh Evening News. Johnston Press. April 27, 2007. Retrieved February 1, 2009.
↑Erickson, David (March 21, 2011). «Open Networking Foundation News Release».Openflow.org. Archived from the original on March 26, 2011. Retrieved May 29, 2011.
↑«Windows Phone 7 Series UI Design & Interaction Guide». March 18, 2010. Archivedfrom the original on May 27, 2013. Retrieved October 9, 2010.
↑Pierce, David (May 21, 2013). «The all-seeing Kinect: tracking my face, arms, body and heart on the Xbox One».The Verge. Vox Media. Archived from the original on June 7, 2013. Retrieved May 28, 2013.
↑U.S. Securities and Exchange CommissionШаблон:Snd Linkedin(нявызн.). US SEC (8 снежня 2016). — «As a result of the Merger, a change in control of [Linkedin] occurred and [Linkedin] became a wholly-owned subsidiary of [Microsoft]. The transaction resulted in the payment of approximately $26.4 billion in cash merger consideration.» Архівавана з першакрыніцы October 18, 2017. Праверана April 29, 2018.