Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Mafia II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mafia II
Распрацоўшчык2K Czech
Выдавец2K Games
Частка серыіMafia[d]
Даты выпуску24 жніўня 2010
Апошняя версія
ЖанрШутар ад трэцяй асобы,аўтасімулятар
Стваральнікі
ГеймдызайнерDaniel Vávra[d]
Тэхнічныя даныя
ПлатформыMicrosoft Windows,PlayStation 3,Xbox 360
Гульнявы рухавікThe Illusion Engine
Рэжым гульніаднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсуанглійская[2], французская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2], чэшская[2], польская[2] і руская[2]
Носьбітыаптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраваннекамп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Mafia II —камп’ютарная гульня,шутар ад трэцяй асобы з элементамі аўтасімулятара,сіквел гульніMafia: The City of Lost Heaven. Распрацаванаячэшскай кампаніяй2K Czech. Распрацоўка гульні была анансаваная21 жніўня2007 года наLeipzig Games Convention, гульня была выдадзеная кампаніяй2K Games24 жніўня2010 года ў Паўночнай Амерыцы і27 жніўня2010 года ва ўсім свеце. Даты выхаду аднолькавыя для ўсіх падтрымоўваных платформ:PlayStation 3,ПК іXbox 360.

Сюжэт

[правіць |правіць зыходнік]

Падзеі Mafia II разгортваюцца ў 1943—1951 гадах у выдуманым амерыканскім горадзе Эмпайр-Бэй (англ.:Empire Bay) з насельніцтвам у сем мільёнаў. У горадзе «запраўляюць» тры галоўныя мафіёзныя «сям’і»: Вінчы, Клементэ і Фальконе.

Галоўны герой, Віта Скалета (англ.:Vito Scaletta) (поўнае імя — Віторыё Антоніа Скалета), у дзяцінстве пераехаў разам са сваёй сям’ёй з Сіцыліі ў ЗША. Калі быў хлапчуком, Віта думаў, што ў Амерыцы ўсе яго мары стануць рэальнасцю, аднак насамрэч усё аказалася інакш. Яго бацька, Антоніа Скалета, сумленны работнік, працаваў у порце, атрымліваючы за сваю працу мізэрныя грошы, якія часта траціліся ў карчме. Праз некалькі гадоў Антоніа, як лічыцца, п’яны ўпаў у ваду і патануў. Маці Віта, богабаязная пажылая жанчына, якая хвалюецца за свайго сына, працуе памочніцай святара ў мясцовай царкве.

У школе Віта пасябраваў з іншым хлапчуком, Джо Барбара (англ.:Joe Barbaro) — вядомым у акрузе хуліганам. Абодва яны былі з бедных сем’яў, таму, стаўшы найлепшымі сябрамі, хутка прыахвоціліся да бандытызму — кішэнных крадзяжоў, рабавання крам і г.д.

Аднойчы падрослыя Джо і Віта вырашылі абрабаваць ювелірны магазін. Першая сур’ёзная справа аказалася не зусім удалай: іх заўважыў паліцэйскі. Віта быў злоўлены, а Джо ўдалося схавацца. ІшлаДругая сусветная вайна, на фронце былі патрэбныя добраахвотнікі, таму Віта далі выбар. Паміж турмой і вайной ён абраў вайну, у выніку чаго быў адпраўлены на фронт — дэсантнікам ў 504-ы парашутны полк.

Артыкул занадта кароткі
Калі ласка,дапоўніце артыкул і прыбярыце гэта папярэджанне. Калі артыкул застанецца недапісаным, яго могуць прапанавацьда выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам карыстайцеся шаблонам{{subst:L}}.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Steam — 2003.Праверана 31 сакавіка 2022.
  2. абвгдеёжSteam — 2003.Праверана 1 красавіка 2022.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Mafia_II&oldid=4887579"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp