macOS (мак-оў-эс), спачаткуMac OS X, з 2012 года —OS X, з 2016 года —macOS — шэрагзакрытыхаперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам, якія распрацоўвае і прадае карпарацыяApple. Апошняя версія гэтай АС заўсёды ўсталёўваецца на ўсе камп’ютарыMacintosh. Mac OS X працягвае традыцыі аперацыйных сістэмMac OS, асноўных АС ад Apple яшчэ з 1984 года. Mac OS X падтрымліваемногакарыстальніцкі,выціскальна-многазадачны рэжым працы. Гэтая АС з’яўляеццаUnix-падобнай аперацыйнай сістэмай, заснаванай на тэхналогіі, распрацаванай кампаніяйNeXT (у 1997 г. Apple купіла кампанію NeXT). Першая версія Mac OS X з’явілася ў 1999 годзе пад назвайMac OS X Server 1.0. Першай версіяй длянастольных камп’ютараў былаMac OS X v10.0, якая з’явілася ў сакавіку 2001 года.
Серверны варыянт гэтай АС —Mac OS X Server —архітэктурна ідэнтычны з настольнай версіяй АС, але звычайна працуе на серверных камп’ютарах Macintosh. Mac OS X Server падтрымлівае кіраванне працоўнымі групамі, мае адмысловыя адміністрацыйныя праграмы, якія спрашчаюць доступ да сеткавых сэрвісаў, у тым ліку паштовы сервер, серверSamba,сервер дырэкторый ісервер даменных імёнаў.