Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

MS-DOS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MS-DOS
Выява лагатыпа
РаспрацоўшчыкMicrosoft
Сямейства АСDOS
Першы выпуск12 жніўня 1981[1]
Апошняя версія8.0 —14 верасня2000
Падтрымлівае платформыIntel 8086 і PC
ТыпядраМаналітнае ядро
ІнтэрфейсІнтэрфейс каманднага радка
ЛіцэнзіяУласніцкая
СтанГістарычны
Рэпазітар зыходнага кодуgithub.com/microsoft/MS-…
Вэб-сайтmicrosoft.com/res…(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MS-DOS (скарачэнне адMicrosoftDiskOperatingSystem,бел.:эм-эс-дос) —аперацыйная сістэма, камерцыйны прадукт кампанііMicrosoft. MS-DOS адносіцца да сям’і аперацыйных сістэмаўDOS, была найбольш найбольш папулярнай з аперацыйных сістэмаў DOS наIBM PC-сумяшчальных камп’ютарах у 1980-х. Паступова была замененая рознымі пакаленнямі аперацыйнай сістэмыWindows, хаця версіі паWindows 98 уключна уяўлялі сабой надбудову над MS-DOS.

Першае выданне MS-DOS адбылося ў1981 годзе. Да сканчэння распрацоўкі ў 2000 годзе было выдадзена восем асноўных версій. MS-DOS адыграла ключавую ролю ў росце Microsoft з кампаніі, якая займаласямовамі праграмавання, у вытворца разнастайнагапраграмнага забеспячэння, забяспечыўшы выдатныя даследчыя і маркетынгавыя рэсурсы. Таксама з’яўлялася падмуркам для працы ранніх версій аперацыйнай сістэмыWindows.

Магчымасці

[правіць |правіць зыходнік]

Інтэрфейс карыстальніка

[правіць |правіць зыходнік]

MS-DOS выкарыстоўваеінтэрфейс каманднага радка і апрацоўку скрыптаў праз свой інтэрпрэтатар каманд, command.com. Дызайн сістэмы дазваляе з лёгкасцю замяняць інтэрпрэтатар каманднага радка на іншы, напрыклад, 4DOS.

Пачынаючы з версіі 4.0, MS-DOS уключае DOS Shell, кіраўнік файлаў з псеўдаграфічным тэкставым інтэрфейсам карыстальніка, які ўключае меню, раздзельныя вокны, каляровыя тэмы і падтрымку мышы, з выкарыстаннем псеўдаграфікі тэкставага рэжыму.

Выкананне задач

[правіць |правіць зыходнік]

MS-DOS не распрацоўвалася як шматкарыстальніцкая ці шматзадачная аперацыйная сістэма, але многа намаганняў было зроблена, каб дадаць магчымасці такога кшталту. Сістэмныя выклікі тыпу Terminate and Stay Resident (TSR) першапачаткова былі створаныя для драйвераў прыладаў і плагінаў пашырэнняў. Дадатковыя асяроддзі, такія як TopView і DESQview, спрабавалі прадстаўляць шматзадачнасць, і дасягнулі пэўных поспехаў пазней, з выкарыстаннем рэжыму віртуальнага 8086 працэсара і віртуальнай памяці ў працэсарахIntel 80386 і болей позніх.

Зноскі

  1. MS-DOS: A Brief IntroductionПраверана 13 верасня 2017.
Ядро
Кіраванне працэсамі
Кіраванне памяццю
Прыклады
Свабодныя АС з
адкрытым кодам
Прапрыетарныя
Іншае
Абалонкі дляMS-DOS
Windows 9x
Windows NT
Windows Server
Спецыялізаваныя
Windows CE
У распрацоўцы
Зачыненыя
Іншыя праекты
Адкрытыя аналогі Windows
Альтэрнатыўныя
рэалізацыіWindows API
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=MS-DOS&oldid=4670213"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp