MP38,MP38/40,MP40 (скар. адням.:Maschinenpistole) —пісталет-кулямёт, распрацаваны фірмай ERMA у1930-я гады. Галоўным канструктарам з’яўляўся Генрых Фольмер.Савецкія салдаты празвалі гэты пісталет-кулямёт «Шмайсерам», але гэтая зброя ні ў якім разе не адносілася да канструктара зброі Хуго Шмайсера. Дзякуючы савецкаму кінематографу быў створаны вобраз нямецкіх салдатаў, паўсюдна ўзброенных MP-40, але гэты пісталет-кулямёт не з’яўляўся самай распаўсюджанай мадэлью ўВермахце[1].
Аўтаматыка MP 40 працуе па прынцыпу вольнага затвору. Ударна-спускавы механізм дазваляе весці толькі аўтаматычны агонь. Засцерагальніка як асобнай дэталі няма, яго ролю выконвае выманне на корпусе пісталета-кулямёта, куды заводзіцца дзяржальня ўзвядзення засаўкі. Прыклад стальны, паваротам складваецца пад ствольную скрынку. Прыцэл складаецца з двух шчыткоў з прарэзамі, нерухомага — для стральбы на далёкасць да 100 метраў, і адкіднога, з далёкасцю стральбы на 200 метраў[2].
Сыходзячы з вопыту баёў пад Масквой у канцы 1941 г. Хуго Шмайсер прапанаваў "злучыць" MP 40 і MP 28, з апошняга ўзяў прыклад і сялектар. У выніку атрымаўся MP 41, ён быў даволі нязручны, таму ў войсках не набыў шырокага распаўсюджвання[3].