KG Mobility | |
---|---|
![]() | |
Тып | прадпрыемства і вытворца аўтамабіляў[d] |
Заснаванне | 4 сакавіка 1954 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Матчына кампанія | KG Group[d] |
Сайт | kg-mobility.com(англ.) |
KG Mobility —паўднёвакарэйскі вытворцааўтамабіляў. Належыць кангламератуKG Group (англ.) (бел.. Заснаваны ў 1954 годзе. З 1988 па 2023 год меў назвуSsangYong.
Кампанія была заснаваная ў1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковыхпазадарожнікаўJeep. У1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.
У1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У1988 пачынаюцца продажы пазадарожнікаKorando Family. У1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяйDaimler-Benz. У1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожнікаMusso.
У1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцамDaewoo Motors. У2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.
Да2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежалакітайскай аўтамабільнай карпарацыіSAIC.
З2011 года 74,65% акцый кампаніі належалііндыйскай карпарацыіMahindra & Mahindra.
Пачынаючы з2017 года SsangYong несла страты:2017 — –65,3 млрдвон,2018 — –64,2 млрд.,2019 — –282 млрд. У снежні2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у судСеула заяву аб банкруцтве[1].
У2021 годзе продажы аўтамабіляў знізіліся да 84 496 адзінак (–21% адносна2020 года)[2].
У студзені2022 года было падпісана пагадненне, паводле якога за 305 мільярдаў вон (254,65 млн.долараў) долю, якая належыць Mahindra, набываў кансорцыум на чале з паўднёвакарэйскім вытворцам электрамабіляўEdison Motors[2]. Пры падпісанні кансорцыум заплаціў каля 10 працэнтаў ад кошту пакупкі, але да 25 сакавіка не выплаціў рэшту ў 274,3 мільярда вон (224 мільёны долараў) і ў выніку кантракт быў скасаваны[3].
У чэрвені 2022 года суд па справах аб банкруцтве ў Сеуле абраў у якасці канчатковага прэтэндэнта на пакупку кансорцыум на чале з хімічным кангламератамKG Group (англ.) (бел., які ў межах заяўкі на набыццё SsangYong супрацоўнічаў з інвестыцыйным фондам Pavilion Private Equity Fund[4]. У жніўніКамісія па справядлівым гандлі (англ.) (бел. ўхваліла набыццё KG Group кантрольнага пакета акцый[5].
У канцы снежня 2022 года новы ўладальнік абвясціў аб запланаваным рэбрэндынгу. Такое рашэнне прэзідэнт KG Group Квак Чжэ Сун патлумачыў жаданнем парваць з «праблемным іміджам кампаніі»[6]. 22 сакавіка 2023 годаSsangYong Motor Company была перайменавана ўKG Mobility. Новыя аўтамабілі будуць выпускацца пад маркай«KG»[7].