Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

JavaScript

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
JavaScript
Выява лагатыпа
Клас мовыаб’ектная
З’явілася ўмай 1996[1]
Аўтар(ы)Брэндан Айк
Пашырэнне файлаўjs, mjs
Тыпізацыя даныхдынамічная,качыная
Зведала ўплыўC,Java,Smalltalk,Self
Паўплывала наC#,J#,VJ#,Dart,Typescript,Purescript,WebAssembly
Сайтecma-international.org/…(англ.)

JavaScript (вымаўляецца['dʒɑːvəˌskrɪpt] —джа́васкры́пт), тое жjs (вымаўляеццаджэ-эс) —інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежнаяаб’ектна-арыентаванаямова праграмавання зфункцыянальнымі рысамі. Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовыJava.

ЗALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся незвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана празпрататыпы (на js тут паўплываўSelf), а не празкласы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як уJava,C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадкахALGOL. Таму з версііES6 у js метадамсінтаксічнага цукру ўвялі сапраўдныя класы.

Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў длядынамізацыі статычныхHTML-старонак, аднак з цягам часу сур’ёзна выйшла за межы першапачатковага ўжывання — спачатку, з рэалізацыяйAJAX, JavaScript стаў адзінай магчымай мовай стварэннявэб-праграм, а затым, з2011 года, з выпускамNode.js, JavaScript стаў адной з найбуйнейшых моўбэкэнду, пацясніўшы часткова іJava, і.NET, іPHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускамElectron.js і падобных платформаў, JavaScript таксама стаў шырока ўжывацца для напісаннядэкстопных імабільных праграм.

Рухавікі JavaScript рэалізаваны ў самых нечаканых месцах — js выкарыстоўваецца і ў ролімовы скрыптоўPhotoshop, і для запытаў данерэляцыйных баз даных, і для праграмаванняўбудаваных сістэм,прататыпіравання, праграмаванняробатаў і гэтак далей.

Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры js спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мовуasm.js, затым тулсэтEmscripten, які, пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у js, у сваю чаргу, спарадзіў платформуWebAssembly, якая дазваляе кампіляваць мову ў аптымізаваны (не js) код для web-рухавікоў.

JavaScript мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіхTypescript іDart.

JavaScript быў створаны Брэнданам Айкам (англ.:Brandon Eich) падчас працы наNetscape ў1995 годзе.[2]

Зноскі

  1. http://speakingjs.com/es5/ch04.html
  2. Стваральнік Javascript(недаступная спасылка)
⛭
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
BNEXX542465 ·BNF12549978q ·GND4420180-1 ·LCCNsh96004880 ·Microsoft544833334 ·NKCph117651 ·SUDOC034781870
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=JavaScript&oldid=4570387"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp