Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

International Plant Names Index

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
International Plant Names Index
(IPNI)
англ.:International Plant Names Index
Выява лагатыпа
URLipni.org/index.html
КамерцыйныНе
Тып сайтаБаза даных
РэгістрацыяНе
Мова(-ы)англійская
АўтарКаралеўскія батанічныя сады К'ю (Index Kewensis)
Гербарый Гарвардскага ўніверсітэта
Аўстралійскі нацыянальны гербарый (APNI)
Пачатак працы1999
РэйтынгAlexa542 480[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

International Plant Names Index (англ.:IPNI —Міжнародны паказальнік навуковых назваў раслін) —сайт у сетцыІнтэрнэт, які забяспечвае доступ дабазы даных навуковых (лацінскіх) назваўраслін. Рэсурс створаны з мэтай стандартызацыі інфармацыі, якая ўваходзіць убатанічную наменклатуру. База змяшчае назвынасенных раслін іпапараці, якія выкарыстоўваюццабіялагічнай сістэматыкай. Найбольш шырока прадстаўлены назвытаксонаўрангувіду іроду. Запісы базы даных уключаюць асноўныя бібліяграфічныя звесткі пра першасныя крыніцы, якія выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Стандартныя скарачэнні (абрэвіятуры) імёнаў аўтараў назваў даюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыяміМіжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры і на аснове даных кнігі «Authors of Plant Names»[2], якія абнаўляюцца і дапаўняюцца.

Сайт і база даных створаны сумесна трыма арганізацыямі:Каралеўскімі батанічнымі садамі К'ю (Index Kewensis),Гербарыем Гарвардскага ўніверсітэта (англ.:Harvard University Herbaria) (Gray Herbarium Index[3]) іАўстралійскім нацыянальным гербарыем (англ.:Australian National Herbarium) (APNI), якія падалі батанічныя звесткі для гэтага рэсурсу.

Сайт пачаў сваю працу ў1999 годзе. Доступ да інфармацыі, размешчанай у базе сайта, падаецца бясплатна. Рэсурс паведамляе назвы раслін, якія сустракаліся ў навуковых публікацыях, але не рэгламентуе іх выкарыстанне ў батанічнай наменклатуры.

Падобны праектIndex Fungorum[4] змяшчае звесткі пра назвыгрыбоў.

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996.Праверана 30 кастрычніка 2019.
  2. R. K. Brummitt, C. E. Powell. Authors of Plant Names. — Kew: Royal Botanic Gardens, 1992, reprinted 1996. — 732 p. —ISBN 1842460854. Архівавана 14 жніўня 2009.
  3. HUH — DatabasesАрхівавана 17 мая 2008.
  4. CABI Bioscience Databases

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Электронныя біялагічныя рэсурсы
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=International_Plant_Names_Index&oldid=4875934"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp