The page has not been checked
<< Intel 80186 >> Цэнтральны працэсар | |
![]() Мікрапрацэсар Intel 80186 | |
Вытворчасць: | з1982 па2007[1] |
Вытворцы: | |
ЧастатаЦП: | 6—25 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: | 3 мкм |
Наборы інструкцый: | x86 |
Раздымы: |
Intel 80186 (i186) —16-бітнымікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяйIntel у дугой палове1982 года, які ўяўляе сабой удасканалены варыянт мікрапрацэсараi8086. У склад новага мікрапрацэсара ўвайшлі сродкі, якія раней рэалізоўваліся 10 асобнымі мікрасхемамі. Ужываліся, галоўным чынам, у працы з кіруючымі праграмамі ды ў высокаінтэлектуальных перыферыйныхадаптарах, напрыклад сеткавых.
Да распрацоўкі новага мікрапрацэсара Intel прыступіла адразу пасля выхаду працэсараўi8086/i8088. Працэсары i8086/i8088 патрабавалі шмат мікрасхем падтрымкі, і Intel вырашае распрацаваць мікрапрацэсар, які ўжо ўтрымлівае на крышталі ўсе неабходныя модулі. Новы працэсар уключаў у свой склад мноства кампанентаў, якія раней выпускаліся ў выглядзе асобных мікрасхем, гэта б дазволіла значна скараціць колькасць мікрасхем у камп'ютары, і адпаведна зменшыць яго кошт. Акрамя таго, была пашырана сістэма ўнутраных каманд (інструкцый).
У1982 годзе Intel выпускае ўбудавальны працэсар Intel 80186, які, апроч палепшанага ядра i8086, утрымліваў таксама дадатковыя модулі, якія замянялі некаторыя мікрасхемы падтрымкі; працэсар вырабляўся з ужываннемNMOS-тэхналогіі.
У сувязі з развіццём тэхналогіі, у1987 годзе Intel выпускае працэсары i186 другога пакалення — Intel 80C186. Гэтыя працэсары вырабляліся па палепшанамуCHMOS III тэхпрацэсу, што дазволіла павялічыць тактавую частату працэсараў удвая, а спажывальную моц знізіць у 4 разы. Што немалаважна, была захаванасумяшчальнасць у размяшчэнні вывадаў са старымі працэсарамі.
У1990 годзе Intel выпускае новае сямейства працэсараў i186 — Intel 80С186EB. Новыя працэсары змяшчалі мноства змен у параўнанні з папярэднім пакаленнем працэсараў i186. Па-першае, было перапраектавана ядро працэсара, якое зараз стала модульным звалася «Модульнае ядро 80C186» (80C186 Modular Core). Па-другое, сямейства мікрасхем падтрымкі мікрапрацэсара было таксама перапраектавана ў модулі са стандартнымі інтэрфейсамі. Працэсары 80C186EB і арыгінальны 80186 маюць розныя наборы мікрасхем падтрымкі. У сувязі з пераходам на новы тэхпрацэс (CHMOS IV) і модульную структуру ўдалося знізіць спажывальную моц. Працэсар i80C186EB знайшоў ужыванне ў партатыўнай апаратуры (напрыклад,сотавыя тэлефоны).
У1991 годзе Intel прэзентуе працэсары 80C186XL, 80C186EA і 80C186EC, якія таксама былі заснаваны на модульным ядры i80C186. Працэсар i80C186XL мае высокую прадукцыйнасць і нізкае энергаспажыванне. Працэсар i80C186EA аб’ядноўвае ў сабе працэсар i80C186 з новымі магчымасцямі кіравання энергаспажываннем. Працэсар i80C186EC уключаў у сабе дадатковыя элементы, якія не мелі іншыя працэсары сямейства i80C186.
Характарыстыкі | 80C186XL | 80C186EA | 80C186EB | 80C186EC |
---|---|---|---|---|
Пашыраны набор інструкцый 8086 | + | + | + | + |
Энэргаахоўны рэжым | + | + | - | + |
Рэжымы адключэння(powerdown) і прастою(Idle) | - | + | + | + |
Рэжым ONCE | + | + | + | + |
Блок кіравання перапыненнямі | + | + | + | + сумяшчальны з i8259 |
Модуль выбару крышталя | + | + | + пашыраны | + пашыраны |
Модуль DMA | + 2 каналы | + 2 каналы | - | + 4 каналы |
Модуль кантролю таймера | - | - | - | + |
Модуль паслядоўнай перадачы даных | - | - | + | + |
Парты ўводу-вываду | - | - | + усяго 16 | + усяго 22 |
Год выпуску | 1991 | 1991 | 1990 | 1991 |
З прычыны павелічэння колькасці кампанентаў у працэсары, было павялічана колькасць кантактаў на корпусе мікрапрацэсара. У арыгінальным працэсары i80186 колькасць кантактаў складала 68. Працэсар цяпер выпускаўся ў карпусах тыпу «носьбіт крышталя» (Chip Carrier) і «матрыца вывадаў» (PGA). У наступных пакаленнях працэсара i186 ужываліся і іншыя тыпы карпусоў, пры гэтым колькасць кантактаў павялічвалася. Для адрознення працэсараў у розных тыпах карпусоў і з рознай колькасцю кантактаў ужываліся ідэнтыфікатары ў выглядзе лацінскіх літар, якія ставіліся ў пачатку назвы працэсара (гл. табліцу ніжэй).
Працэсар | колькасць вывадаў | Тып корпусу | Ідэнтыфікатар | Узор пазначэння |
---|---|---|---|---|
80186 | 68 | LCC | R ці С | Intel C80186 Intel R80186 |
68 | PLCC | N | Intel N80186 | |
68 | PGA | A | Intel A80168 | |
80C186 | 68 | LCC | R | Intel R80C186 |
68 | PLCC | N | Intel N80C186 | |
68 | PGA | A | Intel A80C186 | |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186 | |
80C186XL | 68 | LCC | R | Intel R80C186XL |
68 | PLCC | N | Intel N80C186XL | |
68 | PGA | A | Intel A80C186XL | |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186XL | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186XL | |
80C186EA | 68 | PLCC | N | Intel N80C186EA |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186EA | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186EA | |
80C186EB | 84 | PLCC | N | Intel N80C186EB |
80 | QFP(EIAJ) | S | Intel S80C186EB | |
80 | SQFP | SB | Intel SB80C186EB | |
80C186EC | 100 | PQFP | KU | Intel KU80C186EC |
100 | QFP | S | Intel S80C186EC | |
100 | SQFP | SB | Intel SB80C186EC |
Заўвага. 1. Існаваў узор з маркіроўкай «Intel A80C186CPICE» у корпусе тыпу PGA з 280 кантактамі(гл. тут).2. Існаваў інжынерны ўзор з маркіроўкай «Intel FA80C186CP» у корпусеTQFP з колькасцю кантактаў 156(гл. тут).
У працэсарах сямейства i186 быў пашыраны набор каманд. Былі даданы дадатковыя каманды працы састэкам (PUSHA, POPA, PUSH «immediate»), з партамі ўводу-вываду (INS, OUTS), арыфметычныя каманды (IMUL, ROL/ROR, RCL/RCR, SAL/SAR, SHL/SHR з непасрэдна ўказаным лікам біт ссоўвання) і каманды рэалізацыі моў высокага ўзроўню (ENTER, LEAVE, BOUND).
Працэсары сямейства i186 амаль не выкарыстоўваліся ў камп'ютарах, толькі некаторыя фірмы выпусцілі такіяПК:Mindset,Compis (шведскі школьны камп'ютар),RM Nimbus (брытанскі школьны камп'ютар),Unisys ICON (канадскі школьны камп'ютар),HP 200lx (handheld PC), і настольны ПКTandy 2000.
(*) Заўвага: магчыма, існавалі мадэлі і з іншымі частотамі.