Прыклад выкарыстання праграмы InstagramКалаж з фатаграфіі, змененай 15 рознымі Instagram-фільтрамі
Instagram (чытаецца — Інстаграм) — міжнародная платформаабмену фатаздымкамі івідэазапісамі, якая дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншыхсацыяльных сетак[4]. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камерыKodak Instamatic іPolaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотапраграм выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.
Гэтая праграма сумяшчальны з прыладаміiPhone,iPad іiPod Touch наiOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформеAndroid 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца празApp Store іGoogle Play адпаведна.
У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяйFacebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі[5].
Распрацоўка Instagram пачалася ўСан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі[6]. Праграма з’явілася ўApp Store кампанііApple 6 кастрычніка 2010 года.
Неўзабаве пасля выпуску праграмы да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман якІТ-евангелісткай супольнасці.
У студзені 2011 года да праграмы былі дададзеныхэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фотаздымкі[7].
У верасні 2011 года была выпушчана версія праграмы 2.0, у якой з’явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокагаразрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены значок[8]. У красавіку 2012 года была выпушчана версія праграмы для платформыAndroid[9], якое за суткі было спампавана больш за мільён разоў[10].
9 красавіка 2012 г.Facebook абвясціў пра набыццё мабільнай фотапраграмы Instagram за 1 млрд долараў. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараў[11]. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з’явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.
У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментарый. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін у месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым уТвітэры.[12]
У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з’явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюць яго карыстальнікі, у тым ліку ўрэкламных мэтах.[13] Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў пааўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.
У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі[14].
У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.
8 жніўня 2013 з’явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце»[15].
Да снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў[16]. Пад канец лютага 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.
Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.
5 сакавіка 2010 года, падчас працы над праграмай Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэла.
Папулярнасць праграмы справакавала з’яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.
Першым з такіх прылад з’яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі значка Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама ў момант раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцці[22]. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі іPolaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум,3G модуль, а таксама абсталяваныWiFi іBluetooth.[23]
Другой прыладай з’яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выканана ў стылістыцы значка Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram уліковага запісу.
Таксама з’яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магніты, падушкі, майкі, палотны і інш.
Instamap — гэта праграма, якая дазваляе знайсці Instagram фатаграфіі па зададзеным геаграфічным месцазнаходжанні або хэштэгу. Вынік можа быць адлюстраваны ў выглядзе галерэі або карты;
100 Cameras in 1 — праграма для iPhone, якая дазваляе накладваць яшчэ больш эфектаў на фатаграфіі з Instagram.
Statigr.am — бясплатная праграма, якая дазваляе праглядаць статыстыку пра ўліковы запіс Instagram, уключаючы інфармацыю пра падпісчыкаў, лайкі і каментарыі;
4 K Stogram — бясплатная праграма з адкрытым кодам, якая дазваляе спампоўваць фатаграфіі Instagram на PC, Mac або Linux.