 |
| Распрацоўшчык | Apple |
|---|
| Вытворца | Foxconn[1][2] дляApple |
|---|
| Тып | Планшэтнымедыя плэер/ПК |
|---|
| Дата выхаду | Мадэль з Wi-Fi (ЗША): 3 красавіка 2010[3] Мадэль з Wi-Fi+3G (ЗША): 30 красавіка 2010[4] Абедзве мадэлі (міжнародныя): 28 мая 2010[5] |
|---|
| Аперацыйная сістэма | Apple iOS 5.1 — з7 сакавіка2012 год |
|---|
| Харчаванне | Перазараджваемы незамяняльныЛітый-палімерны акумулятар; |
|---|
| ЦП | iPad: 1 GHzApple A4 iPad 2: 1 GHz двух'ядзерныApple A5 The new iPad:A5X двух'ядзерны; верагодна 1 ГГц. |
|---|
| Сталая памяць | Флэш-памяць 16, 32, і 64 GB |
|---|
| Аператыўная памяць | iPad: 256 МБ DDR SDRAM[6], iPad 2: 512 МБ LPDDR2, The new iPad: верагодна, 1024 МБ. |
|---|
| Дысплей | 1024×768пікселяў,XGA, 132 ppi,Суадносіны бакоў экрана 4:3,Святлодыёдная падсвятленне, IPS LCD дысплей, 9,7 (дыяганаль), The new iPad: 2048x1536пікселяў[7] |
|---|
| Увод | Сэнсарны экран з падтрымкайМультытач, Гарнітура,Акселерометр, лічбавыкомпас,гіраскоп (iPad 2) |
|---|
| Камера | iPad: не iPad 2: ёсць (франтальная (0.3 Mpx) і задняя (0.9 Mpx)), здымка 720p відэа[8] |
|---|
| Інтэрфейсы | Wi-Fi (802.11a/b/g/n),Bluetooth 2.1+EDR, Wi-Fi+3G мадэль таксама ўключае:A-GPS,Micro-sim slot, Quad-band,GPRS/EDGE, Tri-bandUMTSHSDPA |
|---|
| Анлайн-сэрвіс | iTunes Store,App Store,MobileMe,iBookstore |
|---|
| Памеры | 9.56 in (24.3 cm) (h) 7.47 in (19.0 cm) (w)
0.5 in (1.3 cm) (d) |
|---|
| Вага | Wi-Fi model: 1.5 lb (680 g) Wi-Fi+3G: 1.6 lb (730 g)[9] |
|---|
| Related articles | iPod touch,iPhone |
|---|
| Сайт | apple.com/ipad |
|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
iPad[10] —планшэтны камп’ютар, які выпускаецца кампаніяйApple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ўСан-ФранцыскаСтывам Джобсам27 студзеня2010 года. Старт продажаў адбыўся ўНью-Ёрку наПятай авеню3 красавіка2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення —iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай«The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.
Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам планшэтных камп’ютараў і прынцыпова адрозніваецца адперсанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць планшэты дапрылад посткамп’ютарнай эпохі, якія з’яўляюцца больш простымі і зразумелымі, чым звыклыяперсанальныя камп’ютары і з часам могуць выцесніць ПК зІТ-рынка[12][13].
На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва дляпрылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбіраеApple — насамрэч, будучыня запосткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].
Сярод пастаўшчыкоў кампанентаў для новай прылады называліся кампанііLG і Chimei Innolux Corp., якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксамаSamsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаў[15]. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з’яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванскаяHon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)[16].
Кошт мадэляў iPad уЗША[17]:
| 16GB | 32GB | 64GB |
|---|
| Wi-Fi | $499 | $599 | $699 |
| Wi-Fi +3G +GPS | $629 | $729 | $829 |
УЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся3 красавіка2010 года[18]. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з’явіліся на прылаўках30 красавіка2010 года (уЗША)[4].
Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 года[5][19]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп’ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.
Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу[19]:
| 16GB | 32GB | 64GB |
|---|
| Wi-Fi | €479 Europe, £429 U.K., $549 Canadian, $629 Australian | €579 Europe, £499 U.K., $649 Canadian, $759 Australian | €679 Europe, £599 U.K., $749 Canadian, $879 Australian |
| Wi-Fi + 3G + GPS | €579 Europe, £529 U.K., $679 Canadian, $799 Australian | €679 Europe, £599 U.K., $779 Canadian, $928 Australian | €779 Europe, £699 U.K., $879 Canadian, $1,049 Australian |
У мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модульGPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS[20]. Акрамя таго, замест звычайнайSIM-карты выкарыстоўваецца карта фарматуMicro-SIM.
Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел уiTunes Store, даступны праз сістэмны дадатакApp Store.
Зноскі