The page has not been checked
IBM PCjr (IBM 4860) | |
---|---|
![]() | |
Тып | Хатні камп’ютар |
Выпушчаны | Лістапад 1983 |
Выпускаўся па | Сакавік 1985 |
Працэсар | i8088 |
Памяць | АЗП 64-736 КБ,ПЗП 24 КБ |
Прылады захоўвання даных | Магнітафон,дыскавод 5.25“ |
АС | IBMPC-DOS 2.1,MS-DOS |
IBM PCjr (PC junior,IBM 4860) — сямействаперсанальных камп’ютараў карпарацыіIBM, першая спроба кампаніі выйсці на рынакхатніх камп’ютараў. У сувязі з некаторымі канструктыўнымі недахопамі, няпоўнай сумяшчальнасцю зIBM PC і памылкамі ў маркетынгавай палітыцы, мадэль не мела камерцыйнага поспеху. ЖурналPC World унёс IBM PCjr у «спіс 25 горшых тэхнічных прадуктаў усіх часоў».[1] Камп’ютар быў анансаваны 1 лістапада1983 года, а ў сакавіку1985 года вытворчасць была спынена.
PCjr вырабляўся ў двух варыянтах: мадэль 4860-004 з 64КБАЗП, коштам $669 і 4860-067 з АЗП 128 КБ і дыскаводам 5,25“, коштам$1269.
ФірмаTandy вырабляла клон PCjr —Tandy 1000. IBM вярнулася на рынак хатніх камп’ютараў у 1990 годзе, з больш паспяховай серыяйIBM PS/1.