Першы IBM PC меўпрацэсар Intel 8088 з частатой 4,77МГц, ад 16 да 256Кбайтаператыўнай памяці. Складаўся з гарызантальнага корпуса, з размешчанай у ім асноўнай платай, дзе змяшчалася 45мікрасхем малой і сярэдняй ступені інтэграцыі, 10ЗВIС —мікрапрацэсар i8088, кантролер прамога доступу да памяці i8237, кантролер перапыненняў i8259A, таймер i8254, кантролер паралельнага парта i8255A, мікрасхема запамінальнай прылады зBIOS, чатыры такія ж мікрасхемы з інтэрпрытатарамBASIC, і ад 9 да 36 мікрасхем дынамічнагаАЗП 4116. У правым заднім вуглу корпусу знаходзіўся блок сілкавання з імпульсным пераўтваральнікам, а ў правай пярэдняй частцы было адведзена месца для размяшчэння аднаго ці двух дыскаводаў нагнуткіх магнітных дысках формфактара 5¼цалі.
Мацярынская плата мадэлі 5150 мела 5 слатоў пашырэння, звычайна адно з іх было занята відэаадаптэрам, і яшчэ адно — кантролерам гнуткіх дыскаў. Для далучэнняпрынтара трэба было набыць адаптар паралельнага парта, а для далучэння мадэма — адаптар паслядоўнага парта. Прапаноўваліся і іншыя платы, у прыватнасці, для пашырэння аператыўнай памяці звыш 64 КБайт на мацярынскай плаце.
Да 1980-х гадоўIBM вельмі актыўна працавала па буйным заказам. Некалькі раз іх рабіў амерыканскі ўрад, некалькі разоў ваенныя. Сваемэйнфрэймы яна пастаўляла, як правіла, адукацыйным і навуковым установам, а таксама вялікім карпарацыям.
Званне першага масавага персанальнага камп’ютара належыць мадэлі 5100, выпушчанай яшчэ ў1975годзе. Ён быў куды болей кампактным, чыммэйнфрэймы, меў асобныманітор, накапляльнік і клавіятуру, але прызначаўся для рашэння навукова-інжынерных задач. Для бізнесменаў і проста аматараў тэхнікі ён не вельмі падыходзіў, і не ў апошнюю чаргу з-за кошту, які складаў каля $20 000.
Гісторыя стварэння першага IBM PC (мадэлі IBM 5150), які паклаў пачатак сямейству найбольш распаўсюджаных сучасных персанальных камп’ютараў, пачалася так: першы IBM PC быў распрацаваны прыкладна за год (работа пачалася ў ліпені1980 годаі была завершана12 жніўня1981 года) дванаццаццю супрацоўнікамі пад кіраўніцтвам Дона Эстрыджа (Don Estrige) у межах Project Chess («Праект Шахматы») у г.Бока-Ратон,штат Фларыда, падраздзяленніIBM. Для параўнання: штат кампанііMicrosoft у той час налічваў 32 чалавекі.
У той час фірмаIBM не надавала вялікай значнасці персанальным камп’ютарам, таму ў IBM PC было ўжыта шмат «чужых» кампанентаў — адным з іх ключавых рашэнняў было выкарыстанне распрацовак іншых вытворцаў. Гэта адначасова эканоміла мноства сродкаў і часу на ўласных навуковых кадрах. У той час рынак персанальных камп’ютараў бый падзелены паміжCommodore PET, сямействам 8-бітных сістэмAtari,Apple II іRadio Shack TRS-80 вытворчасці Tandy Corporation, тамуIBM імкнуліся не страціць момант. першапачаткова Дон Эстрыдж у якасці працэсара абраў IBM 801 і спецыяльна распрацаваную для ягоаперацыйную сістэму. Але крыху раней IBM прэзентавалі ў шырокі продаж мікракамп’ютар Datamaster (поўная назва System/23 Datamaster ці IBM 5322), у аснове якога быў працэсар Intel8085. Як раз гэта і з’яўлялася прычынай выбару для першага ПК IBMпрацэсараIntel 8088. У IBM PC нават слоты пашырэння супадалі з такімі ў Datamaster.Intel 8088 патрабаваў новую аперацыйную сістэмуDOS, вельмі своечасова прапанаваную маленькай кампаніяй зРэдманда пад назвайMicrosoft. Новы дызайн дляманітора іпрынтара рабіць не сталі. У якасці манітора бый абраны раней створаны японскім падраздзяленне IBM манітор, а друкавальнай праладай стай прынтар вырабуEpson. Больш таго, насуперак жорсткай палітыцы IBM у галіне інтэлектуальнай уласнасці, ні гэтыя кампаненты, ні распрацаваня тут жабазавая сістэма ўводу-вываду не былі заліцэнзаваныя, што дазволіла іншым фірмам, карыстацца апублікаванымі спецыфікацыямі, ствараць мностваклонаў IBM PC і хутка забраць у IBM львіную долю гэтага рынку, які хутка павялічваўся.
IBM PC прадаваўся ў разнастайных канфігурацыях. Самая дарагая каштавала $3005. Яна абсталёўвалася працэсарамIntel 8088, працуючым на частаце 4,77 МГц. Аб’ёмАЗП складаў 64 кбайта. У якасці прылады для пастаяннага захоўвання даных прапанавалася ўжываць 5.25-цалевыяfloppy-дыскаводы. Іх можна было ўсталяваць адзін ці два ў камп’ютар. Пазней IBM пачала пастаўляць мадэлі, якія дазвалялі далучацькасетныя носьбіты даных.Цвёрды дыск у IBM 5150 усталяваць было нельга з-за недастатковай магутнасці блока сілкавання. Аднак кампанія выпусціла так званы «модуль пашырэння» ці Expansion Unit (вядомы як IBM 5161 Expansion Chassis) зцвёрдым дыскам на 10 Мбайт. Ён патрабаваў асобнай крыніцы сілкавання. Акрамя таго, у яго можна было ўсталяваць другіHDD. Таксама ён меў 5 слотаў пашырэння, у той час як сам камп’ютар меў яшчэ 8. Але для далучэння Expansion Unit патрабавалася ўжываць карты Extender Card і Receiver Card, якія ўсталёўваліся ў модуле і ў корпусе адпаведна. Іншыя слоты пашырэння камп’ютара звычайна былі занятывідэаадаптарам, карткамі з партамі ўводу/вываду і г. д. Можна было павялічыць аб’ёмАЗП да 256 кбайт (са з’яўленнем плат большай ёмістасці — да 544 кбайт).
Самая танная канфігурацыя абыходзілася ў суму $1565. Разам з ёй пакупнік атрымоўваў такі ж самы працэсар, алеаператыўнай памяці было толькі 16 Кбайт. Не пастаўляўся з камп’ютарам іfloppy-дыскавод, а таксама не было і стандартнагаCGA-манітора. Затое меўся адаптар длякасетных накапляльнікаў івідэаадаптар, арыентаваны на далучэнне тэлевізара. Такім чынам дарагая мадыфікацыя IBM PC была створана для бізнесу (дзе і атрымала даволі шырокае распаўсюджванне), а больш танная — для дома.
1 кастрычніка 1987 года ў продажы з’явіўся відэаадаптар, які забяспечваў рэжымVGA. Для падтрымкі відэарэжыма зразрозненнем 640×480 пікселяў пры 16 колерах патрабавалася 256 кбайт відэапамяці.
У маі 1988 года ў продажы з’явіўся відэаадаптар, які забяспечваў рэжым PPGA зразрозненнем 640×480 пікселяў з 256 колерамі.
ПрацэсарIntel 8088 з частатой 4,77 МГц (4/3 частаты паднясучайNTSC), ёмкасцьАЗП ад 16 да 256Кбайт. Floppy-дыскаводы ёмкасцю 160 Кбайт набываліся за асобную плату ў колькасці 1 ці 2 шт.Цвёрдага дыска не было.
BIOS — набор сістэмных функцый, які дазваляе распрацоўшчыку ПЗ абстрагавацца ад дэталяў работы апаратуры і не залежыць ад пэўнай канфігурацыі сістэмы. (Да гэтага ўсё ПЗ распрацоўвалася толькі пад пэўныя машыны і пастаўлялася разам з імі)
У IBM PC можна было ўжываць альбо манахромны відэаадаптарMDA (тэкст 80×25, памер сімвала 9×14), альбо каляровы відэаадаптарCGA (тэкст 80×25 ці 40×25, памер сімвала 8×8, альбо графіка зразрозненнем 320×200 пікселяў пры 4-х колерах ці разрозненнем 640×200 пікселяў пры 2 колерах). Нават можна было ўставіць абодвавідэаадаптара і далучыць адразу дваманітора, манахромны і каляровы.
ПрацэсарIntel 8088, які ўжываўся ў IBM PC, у той час разглядаўся як часовае рашэнне ў галіне 16-бітных працэсараў, бо распрацоўка «сапраўднага» працэсараIntel 80286 патрабавала шмат часу. Аперацыйная сістэмаMS-DOS таксама лічылася«часовай»: пад працэсарIntel 80286 меркавалася стварыць «сур’ёзную» аперацыйную сістэму —OS/2.
Архітэктура IBM PC прыжылася настолькі, што большасць працэсараў80286 і нават80386 выкарытоўваліся ў рэжыме сумяшчальнасці з 8086 («рэальны рэжым»), аMS-DOS надоўга стала дамінуючай аперацыйнай сістэмай на IBM PC. Такому поспеху IBM PC спрыялаадкрытая архітэктура IBM PC. Любы вытворца мог рабіцьперыферыю і ПЗ дляIBM PC без набыцця аніякай ліцэнзіі.IBM прадавалаIBM PC Technical Reference Manual, дзе быў размешчаны поўны крынічны кодBIOS. У выніку праз год свет убачыў першыяIBM PC сумяшчальныя камп’ютары ад Columbia Data Products. Далей з’явіласяCompaq і іншыя кампаніі.
Адрозненне паміжпрацэсарамі8088 і8086 знаходзіцца ў шырыні знешняй шыны даных — працэсар 8086 перасылае 16-разрадныя, а 8088 — васьміразрадныя даныя. На момант выпуску IBM PC, чып8088 быў значна таннейшы, ужыванне 8-мі разраднай шыны даных спрошчвала апаратуру. «Сапраўдны» 16-ці разрадны8086 працэсар з’явіўся ў«клонах», вырабленых іншымі фірмамі, прыкладна праз год пасля IBM PC, хоць распрацаваны быў амаль на год раней, чым 8088.